КЕ́ЛЕР Барыс Аляксандравіч (28.8.1874, С.-Пецярбург — 29.10.1945),
савецкі батанік. Акад.АНСССР (1931), акад. УАСГНІЛ (1935). Скончыў Казанскі ун-т (1902). З 1913 у Варонежскім с.-г. ін-це, з 1919 адначасова ў Варонежскім ун-це. З 1931 дырэктарБат. і Глебавага (у 1931—36) ін-таў АНСССР; з 1937 дырэктарБат. саду АНСССР. З 1941 старшыня Туркм. філіяла АНСССР. Навук. працы па геабатаніцы, экалогіі, анатоміі і фізіялогіі раслін. Распрацаваў метад экалагічных радоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ Ігар Кірылавіч (30.7.1933, г. Варонеж, Расія — 19.9.1995),
бел. канструктар і вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1976). Скончыў Пензенскі індустр.ін-т (1956). З 1960 на Мінскім з-дзе выліч. машын (у 1974—81 дырэктар, адначасова ген.дырэктарВАвыліч. тэхнікі), з 1986. на доследна-вытв. прадпрыемстве «Аптрон», Мінск. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання і вытв-сці сродкаў выліч. тэхнікі. Удзельнік стварэння сям’і ЭВМ «Мінск», гал. канструктар ЭВМЕС-1022, выліч. комплексаў спец. прызначэння. Дзярж. прэмія СССР 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРА́БІН Георгій Канстанцінавіч (17.9.1917, С.-Пецярбург — 26.3.1998),
расійскі мікрабіёлаг і біяхімік. Акад.АНСССР (1979, чл.-кар. 1968). Сын К.А.Скрабіна. Скончыў Казанскі вет.ін-т (1942). З 1949 у Ін-це мікрабіялогіі АНСССР. З 1967 дырэктар Ін-та біяхіміі і фізіялогіі мікраарганізмаў АНСССР. У 1967—74 дырэктарНавук. цэнтра біял. даследаванняў АНСССР у г. Пушчына. У 1971—88 гал. вучоны сакратар прэзідыума АНСССР. Навук. працы ў галіне агульнай і тэхн. мікрабіялогіі і біяхіміі мікраарганізмаў. Дзярж. прэмія СССР 1971. Залаты медаль імя І.І.Мечнікава 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ГЛЕР (Ziegler) Карл Вальдэмар (26.11.1898, в. Хельза, паблізу г. Касель, Германія — 11.8.1973),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Марбургскі ун-т (1920). У 1928—36 праф. Гайдэльбергскага ун-та. З 1936 дырэктархім. ін-та пры ун-це ў Гале. З 1943 дырэктар ін-та даследавання вугалю ў Мюльгайме. Навук. працы па пытаннях каталітычнай полімерызацыі. Адкрыў (1953) змешаны тытан-алюмініевы каталізатар («каталізатар Ц.»), на якім атрыманы поліэтылен з рэгулярнай структурай. Распрацаваў прамысл. спосабы атрымання бутадыену, вышэйшых спіртоў і карбонавых к-т. Нобелеўская прэмія 1963 (з Дж.Ната).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
генера́льны
(лац. generalis = агульны, галоўны)
1) галоўны, асноўны, вядучы (напр. г. план);
2) усеагульны, грунтоўны (напр. г-ая ўборка);
3) які ўзначальвае якую-н. галіну, сістэму ўстаноў, арганізацый (напр. г. дырэктар).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
manager
[ˈmænɪdʒər]
n.
1) зага́дчык -а m. (устано́вы, кра́мы); дырэ́ктар -а m.; адміністра́тар -а, мэ́нэджэр -а m.
2) гаспада́р -а́m.; распара́днік -а m., распара́дніца f.
3) Brit. тэатра́льны рэжысэ́р
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
principal
[ˈprɪnsəpəl]1.
adj.
найважне́йшы, гало́ўны
2.
n.
1) нача́льнік -а m.
2) зага́дчык -а m. (пачатко́вае шко́лы), дырэ́ктар -а m. (сярэ́дняе шко́лы)
3) укла́дзеная су́ма, на яку́ю налі́чваюцца працэ́нты
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ГАРА́НІН Анатоль Іванавіч (н. 27.5.1923, в. Чартовічы Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Бежыцкі ін-ттрансп. машынабудавання (1951). У 1959—62 1-ы сакратар Гродзенскага гаркома КПБ. У 1967—73 дырэктар праектна-тэхнал. ін-та «Белбыттэхпраект», адначасова генеральны дырэктарНВА «Белбыттэхніка». У 1976—88 у Бел.дзярж. ін-це нар. гаспадаркі. У 1991—93 у Акадэміі кіравання пры СМ Беларусі. Навук. працы па праблемах паскарэння, навук.-тэхн. прагрэсу, асаблівасцях развіцця рыначнай эканомікі ў Беларусі.
Тв.:
Технический прогресс и экономика предприятий бытового обслуживания. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУМО́ЎСКІ (Gumowski) Марыян (30.9.1881, в. Красценка-над-Дунайцам Новасандэцкага ваяв., Польшча — 1.11.1974),
польскі нумізмат, гісторык, музеязнаўца. З 1900 дырэктар музея Чапскіх і хавальнік Нац. музея (Кракаў). У 1909—19 рэдактар час.«Wiadomości Numizmatyczno-Archeologiczne» («Нумізматычна-археалагічныя паведамленні»). У 1919—32 дырэктар Велікапольскага музея ў Познані. Пасля 2-й сусв. вайны выкладаў у Торуньскім ун-це нумізматыку і стараж. гісторыю (да 1955). Аўтар каля 400 прац і паведамленняў з галіны нумізматыкі, сфрагістыкі, геральдыкі, гісторыі і мастацтва («Медалі Ягелонаў», 1906; «Пячаткі польскіх каралёў», 1910; «Падручнік польскай нумізматыкі», 1914; «Гербы польскіх гарадоў», 1960; манаграфіі па гісторыі польскіх манетных двароў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАСЭ́ (Dausset) Жан Батыст Габрыэль (н. 19.10.1916, г. Тулуза, Францыя),
французскі імунолаг. Чл.Франц. акадэміі навук і медыцыны, Бельг. каралеўскай акадэміі медыцыны, ганаровы чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Праф.эксперым. медыцыны (1978). Скончыў Парыжскі ун-т (1945). З 1946 дырэктар лабараторыі Франц.нац. цэнтра пералівання крыві, з 1948 у Гарвардскім, з 1958 у Парыжскім ун-тах, з 1968 дырэктарФранц.нац. ін-та навук. даследаванняў. Навук. працы па імунагематалогіі, выявіў новую сістэму лейкацытарных антыгенаў, даследаваў іх ролю ў транспланталогіі. Першыя работы ў Францыі па трансплантацыі. Нобелеўская прэмія (1980; разам з Б.Бенасерафам і Дж.Д.Снелам).