Агароджа вакол чаго‑н. Вось і ферма. Дзве доўгія будыніны і адгароджаны плотам двор.Марціновіч.
•••
Жывы плот — густа пасаджаныя дрэвы або кусты, якія ўтвараюць агароджу.
Плот гарадзіцьгл. гарадзіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ро́зведзень ’развора, доўгі брус, які злучае пярэднюю і заднюю часткі воза’ (ПСл). Да раз‑ве́сці (гл. развод) — “разводзіліся” перадок з задняй часткай воза, калі перавозілі доўгія бярвенні. Аналагічна развора (гл.) < прасл.*orz‑vor‑a < прасл.*vьr‑/*ver‑/*vor‑ (гл. вярцець).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АКРАМЕГА́ЛІЯ (ад акра... + мегала...),
хвароба, якая характарызуецца празмерным ростам рук, ступняў і асабліва касцей твару, што прыводзіць да развіцця масіўнай ніжняй сківіцы і цяжкіх надброўяў. Выклікаецца залішняй сакрэцыяй гармону росту (самататрапіну) пры ацыдафільнай пухліне гіпофіза. Лішкі самататрапіну выклікаюць таксама гіпафізарны дыябет, абумоўлены тармажэннем сакрэцыі інсуліну. Акрамегалія назіраецца ў маладым узросце, развіваецца паступова, доўгія гады. Суправаджаецца болем галавы, палавой слабасцю, спыненнем менструацый, парушэннем зроку. Лячэнне: рэнтгенаўскае апрамяненне, хірург. выдаленне пухліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАНА́КА (Lama guano),
млекакормячае роду ламаў сям. вярблюдавых. Трапляецца на сухіх паўпустынных высакагор’ях (да 5000 м) Андаў Паўд. Амерыкі. Жывуць невял. статкамі (да 20 галоў).
Даўж. цела 180—225 см, хваста 15—25 см, выш. 90—130 см, маса 48—96 кг. Цела ўкрыта бураватай шэрсцю (даўж. 6—10 см). Шыя і канечнасці доўгія, тулава пакарочанае. Нараджае 1, зрэдку 2 дзіцянят. Корміцца травяністай расліннасцю. Аб’ект палявання. Продак свойскай ламы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЖАНО́К (паўночны) (Vespertilio nilssoni),
млекакормячае сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі рэдкі аселы, часткова вандроўны від. Адзначаны ў Белавежскай пушчы і Бярэзінскім біясферным запаведніку. Самцы жывуць паасобку, самкі — невял. калоніямі.
Даўж. цела да 60 мм. Поўсць доўгая, густая, цёмная, з залацістым бляскам. Крылы доўгія, вузкія. Вушы адносна кароткія і шырокія. Нараджае 2 дзіцяняці. Занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТО́ВЫ ВУС,
рагавыя пласціны ў верхняй сківіцы бяззубых (вусатых) кітоў. У паласацікаў да 800, у шэрых кітоў да 130 пласцін трохвугольнай формы. Меншы бок пласціны замацаваны ў сківіцы, а большы, расшчэплены на доўгія і тонкія рагавыя трубачкі, накіраваны ў ротавую поласць. Трубачкі пераплятаюцца паміж сабой і ўтвараюць цадзільны апарат («шчотку»), праз які кіт прапускае ваду і адцэджвае жывёл (планктон), што трапілі ў яго пашчу. Выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯТУ́ЧЫЯ РЫ́БЫ (Exocoetidae),
сямейства рыб атр. сарганападобных. 7 родаў, больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Трымаюцца чародамі.
Даўж. да 50 см. Грудныя плаўнікі размешчаны высока, доўгія і шырокія, прыстасаваны да планіруючага палёту над вадой (сродак ратавання ад драпежнікаў). Пралятаюць у паветры да 400 м на выш. да 10 м. Орган РУХУ — хваставы плаўнік. Планктафагі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МІ, рамі белае,
кітайская крапіва (Boehmeria nivea),
кветкавая расліна сям. крапіўных. Пашырана ў Кітаі і Паўд. Японіі. Культывуецца як тэкст. культура ў трапічных і субтрапічных раёнах.
Шматгадовы паўкуст з добра развітай каранёвай сістэмай. Сцёблы прамастойныя, цыліндрычныя, негалінастыя. Лісце буйное, сэрцападобнае, знізу белалямцавае. Кветкі дробныя, аднаполыя ў шматкветкавых суквеццях. Доўгія (да 500 мм) шаўкавістыя валокны Р. выкарыстоўваюцца ў вытв-сці тканін, вышэйшых сартоў паперы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́рты, ‑аў; адз. нарта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.
Доўгія, вузкія сані ў народаў Поўначы для язды на сабаках або аленях. Алені прыпыніліся, чалавек на партах стаў на калені і глядзеў у мой бок.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́льман, ‑а, м.
Тып вялікага пасажырскага або таварнага вагона. Нінка спынілася і глядзела, як унізе ішоў доўгі таварны састаў. Маленькія вагоны з чырвонымі дахамі, доўгія пульманы з белымі люкамі, пляцоўкі з трактарамі, з лесам.Шамякін.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)