Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
папрагу́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Прагуляць, праматаць усё, многае. Пракопа забірае злосць на Марыніча: сам папрагульваў усё сваё дабро ды яшчэ насміхаецца, што ён, Пракоп, захаваў сваю маёмасць і ў калгас прыйшоў, як маладая з заможнага дому ў сям’ю свайго мужа.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мага́,
У выразе: як мага — а) ужываецца ў спалучэнні з выш. ст. прыслоўя для надання яму значэння найвышэйшай ступені. Снедаючы, Юрка хацеў толькі аднаго — як мага хутчэй вырвацца з дому.Карпаў; б) колькі ёсць сілы, магчымасцей. Забылі ўсё яны на свеце І, як мага, бягуць, смяюцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
та́та, ‑ы, м.
Разм. Тое, што і бацька (у 1 знач.). Хлопчык яшчэ зусім няшмат разумеў у тым, хто такія паны і чаму яго тата не хацеў іх пусціць сюды, у Заходнюю Беларусь.Брыль.Мне так шкада стала свайго дому, мамы і таты, братоў і сясцёр!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
як-не́будзь, прысл.
1. Якім-небудзь чынам, спосабам; так або інакш. — Дык пераходзь да мяне, — шчыра прапанаваў дзед Лукаш. — Як-небудзь памесцімся. Усё лепш, чым па дварэ.Якімовіч.— Бяжы, дачушка, — сказала мне маці, — завярні [карову] як-небудзь к дому.Лось.
2. Калі-небудзь. Зайдзі да мяне як-небудзь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ЛДУЭЛ (Caldwell) Эрскін Прэстан (17.12.1903, Морленд, ЗША — 11.4. 1987),
амерыканскі пісьменнік. У 1922—26 вучыўся ў Віргінскім ун-це. Друкаваўся з 1930. Сац. праблематыка ў навелах 1930-х г. (зб-кі «Амерыканская зямля», 1931; «Мы жывыя», 1933; «На каленях перад узыходзячым сонцам», 1935, і інш.), аповесцях «Выпадак у ліпені» (1940), «Хлопчык з Джорджыі» (1943; аўтабіягр.). У сац. раманах «Тытунёвая дарога» (1932), «Богава дзялянка» (1933), «Джэні» (1961), «Бліжэй дадому» (1962) паказаў поўнае кантрастаў жыццё амер. Поўдня, праблемы расавай дыскрымінацыі, эканам. няроўнасці. Псіхал. і любоўныя канфлікты ў раманах «Далонь Госпада Бога» (1947), «Начнік» (1952), «Каханне і грошы» (1954), «Грэта» (1955). Творам К. ўласцівы моўны лаканізм, спалучэнне рэаліст. і натуралістычных тэндэнцый, трагічнага з сатыр.-фарсавым. Пад уражаннем паездкі ў СССР і на фронт у 1942 напісаў публіцыстычныя кнігі «Дарога на Смаленск», «Расія змагаецца» і раман пра партыз. рух у Сав. Саюзе «Усю ноч». Аўтар публіцыстычных кніг «Удоўж і ўпоперак Амерыкі» (1964), «У пошуках Біска» (1965), «Апоўдні пасярод Амерыкі» (1976) і інш. На бел. мову паасобныя творы К. пераклалі Я.Верабей, С.Дорскі, Я.Дубовік, В.Лапацін.
Тв.:
Рус.пер. — Повести и рассказы. М., 1956;
Дженни. Ближе к дому. М., 1963;
Вдоль и поперек Америки. М., 1966.
Літ.:
Яценко В.И. Эрскин Колдуэл. Иркутск, 1967;
Засурский Я.Н. Американская литература XX в. 2 изд. М., 1984.