Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пухо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены з пуху або напханы пухам. Пуховая падушка. □ На будоўлі кожны дзень з’яўлялася сціплая невысокая жанчына ў гумовых ботах і ў цёплай пуховай хустцы.Грахоўскі.// Такі, як пух; які нагадвае пух. Быў на дзіва ясны дзень, пякло сонца, а неба — сіняе, і толькі дзе-нідзе з’яўляліся невялікія пуховыя хмаркі.Гурскі.
2. Які дае пух. Пуховыя пароды коз.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шасць, выкл.узнач.вык.
Разм. Тое, што і шась (у 2 знач.). А тут раптоўна шэф вярхом аднекуль — шасць: Цікава паглядзець — а як страляе часць? Ці вока вернае, ці цвёрдая рука У чырвонага стралка?Крапіва.Нарэшце я рашыў даведацца, у чым справа. Падкраўся, дзверы — шасць — направа... І што б вы думалі? — пацук Скакаў па клавішах, мярзотнік, жартаўліва Іграў, што проста дзіва!Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
curiosity
[,kjuriˈɑ:səti]
n., pl. -ties
1) ціка́ўнасьць f.
2) дапы́тлівасьць, дасу́жасьць f.
3) дзі́ўная або́ рэ́дкая рэч; дзі́ваn., наві́нка f.
4) дзі́ўнасьць, ціка́васьць f.; незвыча́йнасьць, рэ́дкаснасьць f.
the curiosity of the place — незвыча́йнасьць ме́сца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
змярцве́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць, стаў мёртвым (пра клеткі, тканкі, часткі цела). Змярцвелыя тканкі. Змярцвелая рука./ Пра расліны, лісце. Змярцвелае лісце на дрэвах.
2.перан. Нерухомы, застылы, пазбаўлены жыцця. Кірыла быў хваравіты, на дзіва непрыгожы хлопец, са змярцвелым худым тварам.Лупсякоў.Хвіліну .. [хлопчык] стаяў змярцвелы, трываючы востры і няспынны звон у вушах.Быкаў.// Апусцелы, заціхлы. Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карэ́та, ‑ы, ДМ ‑рэце, ж.
Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах. Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней.Гартны.Папыхваючы люлькай, гаспадар залез у карэту, і — дзіва! — коні-ткі скранулі з месца і павезлі гэтую няўклюдную цяжкую штуку з такім ездаком у дадатак.Мікуліч.
•••
Карэта хуткай дапамогі (уст.) — аўтамабіль хуткай дапамогі.
(Прыйшоўся) як вол да карэтыгл. вол.
[Польск. kareta.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пейза́н, ‑а, м.
Селянін, які паказаны ідылічна ў мастацкай літаратуры, жывапісе, тэатры 18–19 стст. А жанчыны спявалі. А я глядзеў на іхнія прыгожыя твары, на іх ільняныя або чорныя як смоль (сярэдняга не было) косы, на іхнія ўборы і думаў, што гэта дзіва як добра. Таму што гэтыя шнуроўкі і андаракі былі не ад оперных пейзан у лапціках, а было гэта заўсёды так.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКІ ДРАМАТЫ́ЧНЫ ТЭА́ТР «ДЗЕ́-Я?».
Засн. ў 1987 у Мінску як тэатр-студыя пад кіраўніцтвам М.Трухана і В.Баркоўскага. З 1992 сучасная назва. Маст. кіраўнік Трухан (да 1999). У рэпертуары т-ра студыйнага перыяду драма «Шрамы» Я.Шабана, казка «Кот у ботах» паводле Ш.Перо, камедыі «Андантэ» і «Кватэра Каламбіны» Л.Петрушэўскай, драм. трылогія «Эцюды памяці зямлі Беларускай» («Роспач») паводле твораў У.Караткевіча, «Імжа» паводле п’есы І.Кофты «Халопская вайна», «Рагнеда» Н.Рапы — своеасаблівы творчы маніфест калектыву, які абвясціў яго маст. і грамадз. заклапочанасць вывучэннем і творчым адлюстраваннем менталітэту бел. народа. Значнай маст. з’явай жыцця т-ра 1990-х г. сталі пастаноўкі твораў Ф.Аляхновіча: «Здань» — псіхал. кантамінацыя сімволіка-містычных драм «Страхі жыцця» і «Цені», фальк. камедыя «Чорт і баба», спектакль «Круці...» паводле сцэн. гратэску «Круці не круці — трэба памярці» і кн. «У капцюрох ГПУ». З інш. пастановак найб. значныя: філас. драма-малітва «Распад» паводле п’ес У.Шэкспіра, камедыя «Жаніцьба» М.Гогаля і сцэн. паэма «Мёртвыя душы» паводле яго аднайм. рамана, камедыя «Каханне — кніга залатая» А.Талстога, біблейскі фарс «Дзевяты прапаведнік» Е.Юрандота, казкі-прыпавесці «Барановы кароль» Трухана, «Дзіва-казка» В.Острава і інш. Сярод акцёраў т-ра: Л.Баталава, Г.Гатоўчыц, Т.Міронава, І.Падлівальчаў, Т.Папова, А.Сушко, Г.Чарнабаева і інш. Спектаклі ставілі Трухан, Баркоўскі, М.Дзінаў, І.Мацкевіч і інш.
Л.А.Лявонава.
Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?» Сцэна са спектакля «Чорт і баба» Ф.Аляхновіча.Мінскі Драматычны тэатр «Дзе-Я?» Сцэна са спектакля «Жаніцьба» М.Гогаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
блазно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Разм.
1. Тое, што і блазан (у 1 знач.); малакасос. Дзіва што: ён жа ўжо не якая блазнота і яму смела можна даручыць такую важную справу!Якімовіч.[Гарашчэня:] — Малако матчына па губах не абсохла. Ай, блазнота!Гурскі.//зб. Малеча, драбяза (пра дзяцей). Ды смех пачуецца блазноты: Вясне так рады малышы.Колас.
2. Дураслівасць. Прафесар бачыў у паводзінах Сымонкі не зласлівасць і не простую дзіцячую блазноту.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
галу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
1. Круглы камяк, шарык, скачаны з якога‑н. мяккага рэчыва. Галушка воску. Качаць сыр у галушкі.
2.толькімн. (галу́шкі, ‑шак). Страва ў выглядзе дробных клёцак (з мукі або дранай бульбы), прыгатаваных на булёне ці на малацэ. Глядзелі хлопцы як на дзіва, Як дзядзька, цеста замяшаўшы, Качаў галушкі, міску ўзяўшы.Колас.З бульбы ў нас галушкі вараць, Нашу бульбу ўсюды хваляць.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)