1.Дайсці да страты сіл; знясіліцца. Высіліцца на цяжкай рабоце.
2.Разм. Стаць неўрадлівым; спустошыцца (пра глебу). Зямля высілілася.
3.Разм. Страціць моц (пра віно, хрэн і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наспе́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які паспеў, спелы. Жыта было наспелае, ужо растапырвала каласкі, каб выплакацца зернем.Лобан.
2.перан. Развіцца, дайсці да высокай ступені праяўлення чаго‑н.; стаць надзённым. Наспелае пытанне. Наспелае рашэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дабі́цца, ‑б’юся, ‑б’ешся, ‑б’ецца; ‑б’ёмся, ‑б’яцеся; зак., чаго, здадан.сказам і без дап.
Настойлівымі намаганнямі дамагчыся чаго‑н. Дабіцца выдатных поспехаў. □ Загад адзін, адно заданне — Дабіцца працай перамог.Чарот.Чым больш уставала .. перашкод, тым больш, расло ў Сценкі ўпартае жаданне дабіцца свайго.Колас.// Распытваючы, даведацца, дапытацца аб чым‑н. ад каго‑н. Мужчыны ніяк не маглі дабіцца ад.. [жанчыны], што ж там такое магло стаць: пажар, смерць ці яшчэ якое няшчасце?Дамашэвіч.Настаўнік болей нічога не дабіўся ад Ліды. Яна ўстала з-за стала і выбегла з хаты.Колас.// Дабрацца, з цяжкасцю дайсці куды‑н., да каго‑н. — Я парадкі ведаю, я дабіўся ў адрасны стол.Чорны.У пакой канцылярыі дабіцца было цяжка.Нікановіч.
•••
Дабіцца да ручкі — тое, што і дайсці да ручкі (гл.дайсці).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасягну́ць, ‑сягну, ‑сягнеш, ‑сягне; зак.
1.чаго і дачаго. Рухаючыся, дайсці, даехаць да якога‑н. месца; дабрацца куды‑н. Лодка дасягнула сярэдзіны рэчкі. Цень дрэва дасягнуў да дарогі.// Распаўсюджваючыся, дайсці, данесціся да каго‑, чаго‑н. (пра гукі, пахі і пад.). Гул дасягнуў нашага слыху. Чуткі дасягнулі вёскі. □ За ракой узляцелі ў вышыню ракеты, рассыпаліся, але святло іх не дасягнула гэтага берага.Шамякін.
2.чаго і дачаго. Дайсці да якога‑н. месца, узроўню, мяжы (пра велічыню, памеры, колькасць і пад.). Мароз дасягнуў 40°. Бой дасягнуў самага высокага напружання.
3.чаго. Дажыць да якога‑н. узросту. Дасягнуць паўналецця. Дасягнуць старасці.
4.чаго. Дамагчыся чаго‑н., набыць, атрымаць жаданае. Дасягнуць згоды. Дасягнуць мэты. □ Бальшавікі гаварылі проста: прэч старую ўладу, толькі пры гэтай умове можна дасягнуць свабоды.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змардава́насць, змардава́ннен Erschöpfung f -, Entkräftung f -;
дайсці́ да по́ўнага змардава́ння völlig erschöpft [entkräftet] sein, am Énde séiner Kräfte sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
заваля́шчы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Забыты, пакінуты з-за непрыгоднасці, непатрэбнасці. Мне карцела адно — як .. дайсці да сваіх. Кожны раз, як толькі выходзіў з хаты, шукаў, вывучаў сцежкі. Каб хоць якая заваляшчая карта была.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прышкандыба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Кульгаючы, з цяжкасцю прыйсці куды‑н., дайсці да чаго‑н. Разам з Міхасёвым бацькам прышкандыбаў і стары Зосім з кошыкам у руках.Хомчанка.Пакрэктваючы, зноў прышкандыбаў Дзяніс.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́сіліцца, -люся, -лішся, -ліцца; зак.
1.Дайсці да страты сіл; знясіліцца.
В. на цяжкай рабоце.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць неўрадлівым, спустошыцца (пра глебу; разм.).
Зямля высілілася.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Страціць моц (пра віно, хрэн і пад.; разм.).
|| незак.высі́львацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз.высі́льванне, -я, н.івысіле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Паўзучы, дасягнуць якога‑н. месца. Поўз [Міхась] на руках, з параненай нагой, толькі ў бялізне. Моўчкі дапоўз да ракі і, не могучы больш, пакаціўся зверху на лёд.Брыль.//перан. Паступова дайсці, пашырыцца да якога‑н. месца. Пад поўнач у некаторыя хаты дапаўзла нясмелая чутка, што «тут начуюць два бальшавікі».Чорны.
2.Разм. Марудна або з цяжкасцю дайсці, даехаць куды‑н. Толькі праз тыдн[і] два цягнік дапоўз ад Масквы да Мінска.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Свішчучы доўгі час, дайсці да непрыемных вынікаў. — Ну што, дасвістаўся? — здзекліва спытаў Толік, калі ўсе выйшлі. — За цябе чуць штрафу не заплацілі.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)