ДЫЯДО́Р СІЦЫЛІ́ЙСКІ (грэч. Diodōros Sikeliōtēs; каля 90, Агірыён, в-аў Сіцылія — 21 да н.э.),
старажытнагрэчаскі гісторык. Аўтар працы «Гістарычная бібліятэка» (40 кн.; захаваліся 1—5 і 11—20, астатнія — у фрагментах), дзе сінхронна выкладаюцца падзеі з гісторыі стараж. Грэцыі, эліністычных дзяржаў, Рыма і Усходу з легендарных часоў да сярэдзіны 1 ст. да н.э.
Літ.:
Строгецкий В.М. Возникновение и развитие исторической мысли в Древней Греции: (На материале изучения «Исторической библиотеки» Диодора Сицилийского). Горький, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАМУ́ЛКА ((Gomółka) Крысціна) (н. 8.4.1954, г. Гданьск, Польшча),
польскі гісторык. Скончыла Гданьскі ун-т (1977). Д-р габілітаваны (1993). У 1978—93 працавала ў Ін-це эканам. і гуманітарных навук, з 1993 — у політэхн. ін-це ў Гданьску. Даследуе гісторыю беларусаў паміж 1-й і 2-й сусв. войнамі, паліт.эканам. і культ. жыццё сучаснай Беларусі, бел. дыяспару. З 1993 рэдактар польска-бел. час. «Dyskusja» («Дыскусія»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАНАЎ (Міхаіл Аляксандравіч) (12.1.1856, г. Екацярынбург, Расія — 10.8.1919),
расійскі гісторык. Акад. Пецярбургскай АН (1912). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1878). З 1890 праф. гісторыі і права Дэрпцкага (Тартускага), з 1914 Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па гісторыі сялянства, дзяржавы і царквы ў Расіі, стараж.-рус. права, асн. з іх — «Улада маскоўскіх гасудароў» (1889), «Нарысы па гісторыі вясковага насельніцтва ў Маскоўскай дзяржаве XVI—XVII ст.» (1898), «Нарысы грамадскага і дзяржаўнага ладу Старажытнай Русі» (1907).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЖЫ (Іван Аляксандравіч) (28.9.1915, с. Худзякі Чаркаскай вобл., Украіна — 31.10.1971),
украінскі гісторык. Чл.-кар.АН Украіны (1958). Д-ргіст.н. (1953). Скончыў Адэскі ун-т (1941). Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1948 у Ін-це гісторыі АН Украіны (у 1958—71 нам. дырэктара). У 1963—68 адначасова акадэмік-сакратар Аддзялення эканомікі, гісторыі, філасофіі і права АН Украіны. Аўтар прац па гістарыяграфіі і крыніцазнаўстве, сац.-эканам. і грамадска-паліт. гісторыі Украіны 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РСКІ ((Górski) Канстанцін) (1826, маёнтак Гурскі, Бяла-Падляскае ваяв., Польшча — 2.1.1898),
польскі ваен.гісторык. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це, скончыў Акадэмію Генштаба ў Пецярбургу (1855). Прымаў удзел у руска-турэцкай вайне 1877—78. З 1888 у Варшаве. Асн. працы: «Бітва пад Грунвальдам» (1888), «Вайна Рэчы Паспалітай з Турцыяй у 1672—73 гг.» (1890), «Абарона граніц Рэчы Паспалітай ад татараў» (1891), «Гісторыя польскай пяхоты» (1893), «Гісторыя польскай кавалерыі» (1894), «Гісторыя польскай артылерыі» (1902).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМБКО́ЎСКІ ((Dąbkowski) Пшэмыслаў) (23.2.1877, г. Львоў, Украіна — 18.12.1950),
польскі юрыст, гісторык права. Чл. Кракаўскай АН. Праф. Львоўскага ун-та (1916). У 1925—39 выдаваў «Гістарычна-прававы дзённік» (т. 1—13) і «Гістарычна-прававы даведнік». Аўтар адзінай на сёння сістэматызаванай працы «Прыватнае польскае права» (т. 1—2, 1910—11), навук. прац па гісторыі польскага права, архівістыцы, сац.-эканам. гісторыі («Парука», 1904, «Заклад», 1905, «Спадчынная і набытая маёмасць у праве літоўскім», 1916, і інш).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБ Ю́Р’ЕВІЧ (1155? — 7.3.1195),
князь дубровіцкі і тураўскі. Сын кн.Юрыя Яраславіча, унук Яраслава Святаполчыча. Паводле Іпацьеўскага летапісу, у 1183 удзельнічаў у паходзе за Дняпро на полаўцаў, дзе аб’яднаныя дружыны рус. князёў разбілі войска хана Канчака і ўзялі шмат палонных. Гісторык В.М.Тацішчаў памылкова назваў Глеба Юр’евіча князем дабранскім і лічыў яго ўнукам Яраслава Яраполчыча, у якога таксама быў сын Юрый. Тураўскім князем стаў, відаць, пасля смерці брата Святаполка (1190).
франц. грамадскі дзеяч, педагог, гісторык, літаратар; ініцыятар адраджэння Алімпійскіх гульняў і заснавальнік алімп. руху. Адукацыю атрымаў у ваеннай школе (г. Сен-Сір), юрыд. калежы і школе паліт. навук (Парыж). Распрацоўваў рэформы нац. адукацыі, у т. л.фіз. выхавання, развіцця міжнар.спарт. руху. У 1896—1925 прэзідэнт, з 1925 ганаровы прэзідэнт Міжнар.Алімп.к-та. Распрацаваў асн. правілы правядзення Алімп. гульняў. Аўтар тэксту клятвы спартсменаў-алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКІЁР (Аляксандр Барысавіч) (28.5. 1824, г. Таганрог, Расія —9.2.1870),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1845). Служыў у Мін-ве юстыцыі, супрацоўнічаў у часопісах «Современник», «Отечественные записки», «Русский вестник» і інш. Працы па гісторыі рас. знешняй палітыкі і землеўладання, геральдыцы і інш.Асн. твор — «Руская геральдыка» (1855, Дзямідаўская прэмія 1856) — першае падобнае навук. даследаванне ў рас. гістарыяграфіі, у якім таксама даецца першы нарыс рас. сфрагістыкі (навукі аб пячатках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЎ ДЫЯ́КАН (Leōn Diakonos; каля 950, Калоэ, М. Азія — каля 1000),
візантыйскі гісторык. Вучыўся ў Канстанцінопалі. З пач. 980-х г. імператарскі прыдворны дыякан, суправаджаў імператара Васілія II у ваен. паходах супраць балгар. Аўтар «Гісторыі» ў 10 кн. (нап. 990—991), прысвечанай падзеям 959—979; у твор уключана і апісанне паходаў кіеўскага кн.Святаслава Ігаравіча на Балканы. Аўтар эканомій (панегірыкаў) імператару Васілію II (994—996).