РАБЛЕ́ ((Rabelais) Франсуа) (каля 1494, каля г. Шынон, Францыя — 9.4.1553),
французскі пісьменнік-гуманіст эпохі Адраджэння. Д-р медыцыны (з 1537). Вывучаў права ў Пуацье, медыцыну ў Парыжы і Манпелье, працаваў урачом у Ліёне. Літ. дзейнасць пачаў у 1532. Сусв. вядомасць яму прынёс фантаст. раман-эпапея «Гарганцюа і Пантагруэль» (кн. 1—4, 1532—52; кн. 5, выд. 1564, аўтарства недакладнае) — маст. энцыклапедыя франц. культуры эпохі Адраджэння: яе рэліг. і паліт. жыцця, філас., пед. і навук. думкі, духоўнага імкнення і сац. побыту. У творы высмеяў рэліг. фанатызм, цемрашальства і паразітызм духавенства, тупасць, сквапнасць і жорсткасць чыноўнікаў, манарх. дэспатызм і захопніцкія войны. Прапагандаваў гуманіст. выхаванне чалавека, у якім павінна гарманічна спалучацца фіз. і духоўнае развіццё. Раман адметны багаццем нар. мовы, спалучэннем рэаліст. і фантаст., высокага і груба камічнага, гратэскнага. Творчасць Р. адыграла вял. ролю ў развіцці франц. і сусв.сатыр. л-ры. На бел. мову яго раман пераклалі В.Бурносаў і Р.Канавалаў.
Тв.:
Бел.пер. — Гарганцюа і Пантагруэль. Мн., 1940;
Рус.пер. — Гаргантюа и Пантагрюэль. М., 1981.
Літ.:
Бахтин М.М. Творчество Франсуа Рабле и народная культура средневековья и Ренессанса. М., 1990.
Крый бог (божа) (разм.) — ужыв. як засцярога ад чаго-н., як забарона рабіць што-н. недапушчальнае.
Няма чым крыць (разм.) — няма чаго сказаць у адказ, у апраўданне.
Няхай бог крые (разм.) — ужыв. як пажаданне, пазбаўленне ад чаго-н. дрэннага.
|| зак.накры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.) іпакры́ць, -кры́ю, -кры́еш, -кры́е; -кры́ты (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
размалява́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад размаляваць.
2.узнач.прым. Упрыгожаны ўзорам, арнаментам, намаляваным фарбай. І вось у бліжэйшую нядзелю пачалі з’язджацца сваякі. Першы прыкаціў у размаляваным вазку дзед Юрка з бабаю Крысяю.С. Александровіч.
3.узнач.прым.Разм.неадабр. Які ярка і груба нафарбаваў сабе твар, нагрыміраваўся. [Кастусь] зірнуў на Пацалуеву, якая сядзела размаляваная, нібы прыйшла не на сход, а на пагулянку.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расфарбава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад расфарбаваць.
2.узнач.прым. Пакрыты, размаляваны рознымі фарбамі. Маёнтак гэты, дзе школа, тады быў не такі.. — спраўны, стары, але дагледжаны дом, расфарбаваны, як лялька.Быкаў.
3.узнач.прым.Разм.неадабр. У якога ярка і груба нафарбаваны твар. Адна — дама сярэдніх год, уся расфарбаваная, яркая, ненатуральнага карычневага колеру валасы, чорныя размашыстыя бровы, чырвоныя шчокі,.. пазногці.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)