1. Які мае адносіны да канцэрта (у 1 знач.). Канцэртнае аддзяленне. Канцэртнае выступленне.// Які даецца ў канцэрце, канцэртам. Канцэртнае выкананне оперы.
2. Прызначаны для канцэрта, якім карыстаюцца ў канцэрце. Канцэрты раяль, Канцэртная зала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЗЫ́РСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1649,
выступленне гараджан Мазыра і сялян навакольных вёсак у час антыфеадальнай вайны 1648—51 на Беларусі. Пачалося ўлетку 1648. Выступленне ўзначаліў мазырскі рамеснік Іван Сталяр. Жыхары Мазыра склалі асобную харугву на чале з мясц. седлавым майстрам Седляром. У жн. да гараджан далучыўся пасланы Б.Хмяльніцкім атрад Міхненкі. З мэтай закрыць казацкім загонам шлях на Беларусь, у пач.студз. 1649 на Тураў і Мазыр рушыла 15-тысячнае войска ВКЛ на чале з гетманам польным Я.Радзівілам. Радзівіл паслаў да гараджан ганца з лістом, у якім прапанаваў здаць горад без бою, за што абяцаў усім паўстанцам права на свабодны выхад. Гараджане не прынялі прапановы. 19 студз. войска Радзівіла падышло да Мазыра. Драгуны, пад прыкрыццём саней з дрывамі, падышлі да варот, выбілі іх бярвёнамі і ўварваліся ў горад. К канцу дня горад і замак былі захоплены, рэшткі паўстанцаў адцеснены да Прыпяці і перабіты, горад разрабаваны, часткова спалены. Кіраўнік паўстання Сядляр прарваўся праз акружэнне і выратаваўся, Міхненка быў узяты ў палон і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
біс!выкл. Zúgabe!, noch éinmal; da capo [´kɑ:-]!;
выступле́нне на біс! Zúgabe f -;
вы́канаць на біс! wiederhólen vt; éine Zúgabe spíelen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ле́кцыя
(лац. lectio = чытанне)
1) вусны выклад вучэбнага прадмета ў вышэйшай навучальнай установе;
2) публічнае выступленне на якую-н. тэму.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Diskussiónsbeitragm -s, -träge
1) выступле́нне ў дыску́сіі [спрэ́чках]
2) дыскусі́йны арты́кул
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
выка́званне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. выказваць — выказаць (у 1, 3 знач.).
2. Выказаная думка, погляд. Выказванні класікаў марксізма-ленінізма аб літаратуры. □ Лектар гаварыў, часта спасылаючыся на свае выказванні па гэтаму пытанню.Галавач.
3.Выступленне. Запісаць выказванні на магнітафонную стужку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КІ́ЕЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1113,
выступленне жыхароў Кіева супраць злоўжыванняў княжацкай адміністрацыі на чале з баярынам Пуцятам Вышацічам (спекуляцыя хлебам і соллю, закабаленне вольных людзей ліхвярамі і знаццю і інш.). Пачалося пасля смерці вял. кіеўскага князя Святаполка Ізяславіча. Паўстанцы разграмілі двор Пуцяты і ўладанні ліхвяроў. Запрошаны кіеўскімі баярамі на велікакняжацкі прастол кн.Уладзімір Манамах спыніў паўстанне шляхам выдання Статута Уладзіміра Манамаха 1113, які змяшчаў уступкі паўстанцам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНЕ́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ,
анты феадальнае выступленне сялян Камянецкай воласці Мазырскага пав. ў 1750-я г. Выклікана прыгнётам мясц. адміністрацыі. Хваляванні пачаліся яшчэ ў 1736. Пад уплывам паўстання гайдамакаў у суседняй Жытоміршчыне ў 1754 перараслі ва ўзбр.выступленне. Для падаўлення паўстання 7.9.1754 загадам М.К.Радзівіла ў Камянецкую воласць накіраваны 2 харугвы. У кастр. 1755 харугвы пасланы зноў супраць новага выступлення сялян, а ў ліст. — яшчэ 4 харугвы (70 коннікаў). Да студз. 1756 паўстанне ахапіла ўсю Камянецкую воласць (больш за 700 сял. двароў). Сабраўшыся каля мяст. Славечна, паўстанцы далі адпор харугвам і прымусілі іх да ўцёкаў. Некалькі тысяч сялян стварылі ўмацаваны лагер і пакляліся змагацца да апошняга. У сак. 1756 урадавае войска (400 чал. і гарматы) рушыла да Славечна. Пасля таго як сяляне адмовіліся ад капітуляцыі, жаўнеры кінуліся на штурм лагера і ўзялі яго. Паўстанцы страцілі 60 чал. забітымі. некалькі дзесяткаў чалавек патанула ў балотах, каля 60 чал. узяты ў палон. Многія ўдзельнікі выступлення пакараны смерцю, іншых білі бізунамі, 4 кіраўнікоў выступлення пасадзілі на кол, 10 сял. важакоў адасланы ў Нясвіж на суд да Радзівіла.