выступле́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
выступле́нне |
выступле́нні |
| Р. |
выступле́ння |
выступле́нняў |
| Д. |
выступле́нню |
выступле́нням |
| В. |
выступле́нне |
выступле́нні |
| Т. |
выступле́ннем |
выступле́ннямі |
| М. |
выступле́нні |
выступле́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
выступле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. выступіць.
2. Прамова, выказванне на сходзе, а таксама ігра артыста перад публікай.
Справаздачнае в.
Публічнае в.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
выступле́нне ср., в разн. знач. выступле́ние;
в. ў абаро́ну мі́ру — выступле́ние в защи́ту ми́ра;
узбро́енае в. — вооружённое выступле́ние;
в. ў яко́й-не́будзь ро́лі — выступле́ние в како́й-л. ро́ли;
в. ў дру́ку — выступле́ние в печа́ти
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
выступле́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. выступаць — выступіць (у 2, 3 і 4 знач.).
2. Даклад, паведамленне, заява, слова ў спрэчках. Справаздачнае выступленне. □ Пасля даклада сакратара ЦК пачаліся выступленні. Шамякін.
3. Праяўленне пратэсту, незадавальнення. Узброенае выступленне супраць царызму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выступле́нне н.
1. Áuftreten n -s;
выступле́нне мас Aktiónen der Mássen;
выступле́нне хо́ру Áuftritt des Chors [´ko-];
2. (прамова) Réde f -, -n, Ánsprache f -, -n; Áusführungen pl;
публі́чнае выступле́нне öffentliche Réde;
выступле́нне ў дэба́тах [дыску́сіі] Diskussiónsbeitrag m -(e)s, -träge;
3. (адпраўка) Áuszug m -(e)s, -züge, Ábmarsch m -(e)s, -märsche, Áufbruch m -(e)s, -brüche; вайск. тс. Áusrücken n -s, Ábrücken n -s
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
вы́ступіць, -плю, -піш, -піць; зак.
1. Выйсці наперад адкуль-н. з-за чаго-н. ці стаць бачным, праявіцца.
З натоўпу выступіла жанчына.
2. Адправіцца ў іншае месца, выйшаўшы з месца стаянкі.
В. у паход.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прасачыўшыся знутры, паказацца на паверхні.
На целе выступілі кроплі поту.
4. Зрабіць, выканаць што-н. публічна.
В. з канцэртам, з дакладам.
В. у друку супраць каго-н., у абарону каго-н. В. на сходзе.
В. супраць несправядлівасці.
|| незак. выступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. выступле́нне, -я, н. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Бездзенскае выступленне 1861 2/200
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Слонімскае выступленне сялян 9/587
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Асташынскае выступленне сялян 1/531—532; 4/534; 5/335; 9/352
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Свідрыгайлы выступленне 1432—36 9/441
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)