Раздзо́гаць ’разбіць’ (Нас.), раздзо́ганныйвыпадкова разбіты’ (Нас.). Ад раз- і дзо́гаць ’стукаць, стукаць нагамі’, ’біць, калаціць’ (Нас.). Сюды ж укр. дьо́гнути ’штурхнуць, кальнуць’, чэш. дыял. džignút ’кальнуць’, літ. díegti ’калоць’. Да праславянскага *dьgnǫti (ЭССЯ, 5, 205); адносна семантыкі параўн. джгаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

нево́льно нареч.

1. міжво́льна, мімаво́лі; (случайно) выпадко́ва; (нечаянно) незнаро́к;

2. (против воли) супро́ць во́лі, паняво́лі; не́хаця; (по принуждению) па прыму́се, вы́мушана; см. нево́льный;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГРЫ́ФЫ,

група буйных птушак атр. драпежных. Каля 20 відаў. Падзяляюць на грыфы сапраўдных (14 відаў у бязлесных гарах і перадгор’ях Афрыкі, Паўд. Еўропы і Азіі) і грыфы амерыканскіх, пашыраных ва ўсіх прыродных зонах Паўн. Амерыкі. Найб. вядомыя грыфы сапраўдныя: чорны (Aegypius monachus), сцярвятнік, сіп белагаловы (гл. Сіпы), барадач; сярод грыфаў амерыканскіх: каралеўскі (Sarcoramphus papa), кондар (Vultur gryphus), кондар каліфарнійскі (Gymnogyps californianus; занесены ў Чырв. кнігу МСАП). На Беларусі выпадкова залётны від грыф чорны.

Даўж. каля 1 м, размах крылаў да 3 м. Галава і шыя голыя або ўкрытыя пухам. Крылы шырокія, доўгія, прыстасаваныя да працяглага лунаючага палёту. Лапы масіўныя, пальцы тоўстыя. Нясуць 1 яйцо. Жывяцца пераважна мярцвячынай. Карысныя як прыродныя санітары. Колькасць рэзка скарачаецца (асабліва ў Еўропе).

Грыфы: 1 — чорны; 2 — каралеўскі; 3 — кондар; 4 — кондар каліфарнійскі.

т. 5, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДОН ((Donne) Джон) (22.1 або 12.2.1572, Лондан — 31.3.1631),

англійскі паэт, заснавальнік т.зв. метафізічнай школы англ. барока. Вучыўся ў Оксфардскім ун-це. У 1615 прыняў духоўны сан, з 1621 настаяцель сабора св. Паўла ў Лондане. Вершы Д. разыходзіліся ў рукапісах (свядома не друкаваў іх, выпадкова былі апублікаваны пахавальныя элегіі «Шлях душы» і «Анатомія свету», 1611—12). Першы зборнік паэзіі выйшаў пасля смерці Д. ў 1633. Пісаў у жанры сатыры, эпісталы, любоўнай элегіі, санета (найб. вядомы цыкл «Песні і санеты»), духоўнай лірыкі. У позні перыяд пераважалі рэліг. матывы з разважаннямі аб прыродзе чалавечай душы, яе макракосмасе («Святыя санеты»). Адкрытая нанова ў 20 ст. творчасць Д. зрабіла вял. ўплыў на еўрап. паэзію.

Тв.:

Рус. пер. — Стихотворения. Л., 1973;

У кн.: Английская лирика первой половины XVII в. М. 1989.

Г.​В.​Сініла.

т. 6, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

замяні́ць, -мяню́, -ме́ніш, -ме́ніць; -ме́нены; зак., каго-што.

1. кім-чым. Узяць, скарыстаць, паставіць узамен другога.

З. сакратара новым.

2. Заняць чыё-н. месца, стаўшы раўнацэнным яму.

Сястра замяніла яму памерлую маці.

3. З’явіцца на змену каму-, чаму-н.

Песня заменіць сум.

4. Выпадкова ці наўмысна ўзяць чужую рэч замест сваёй, падмяніць.

З. галошы.

|| незак. заме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. заме́на, -ы, мн. -ы, -ме́н, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праміну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; зак.

1. каго-што. Прайсці, праехаць міма каго-, чаго-н.

П. вёску.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прайсці, мінуць (пра час, здарэнні і пад.).

Прамінуў яшчэ адзін дзень.

3. што. Зрабіць пропуск у чым-н.

П. радок.

4. перан., каго-што. Прапусціць, абысці.

Яго прозвішча выпадкова прамінулі.

Нельга п. гэтага пытання.

|| незак. праміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсе́вак

1. Абнасенены ўчастак поля, лесу, лугу (Слаўг.).

2. Лес-самасейка; луг, які самаабнасеньваецца (Слаўг.).

3. Выпадкова незасеянае пры сяўбе месца на полі (Мсцісл. Бяльк., Слаўг., Хойн.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

натра́піць stßen* vi (h, s) (на каго-н., што-н. auf A); trffen* vt (сустрэць выпадкова);

натра́піць на след auf die Spur kmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

рэгламентава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.

Падпарадкаваць (падпарадкоўваць) дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням. Рэгламентаваць абавязкі. □ Гэты распарадак цяпер нікому не быў патрэбен, вісеў, усімі забыты, і толькі зрэдку, выпадкова трапіўшы каму-небудзь на вочы, абуджаў успаміны аб тых, чыё жыццё ён некалі рэгламентаваў. Шашкоў.

[Фр. réglementer.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

узбрысці́, ‑брыду, ‑брыдзеш, ‑брыдзе; ‑брыдзём, ‑брыдзяце; пр. узбрыў, ‑брыла, ‑ло; заг. узбрыдзі; зак.

Брыдучы, зайсці, забрысці куды‑н. Узбрыў зноў на абочыну шашы і пайшоў, пайшоў да возера. Сачанка.

•••

Узбрысці на язык — міжвольна сказацца.

Узбрысці ў галаву (на думку)выпадкова прыйсці ў галаву; уздумацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)