Матэрыяльна добра забяспечаны, багаты. Заможныя калгаснікі. Заможнае жыццё. □ Бацькі Анежкі не такія ўжо заможныя людзі, каб гадаваць са свайго дзіцяці толькі ляльку.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.Больяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
JnrBrE(пісьмовае скар. адjunior) мало́дшы (ужываецца пасля прозвішча мужчыны, калі яго поўнае імя супадае з іменем яго бацькі);
John Bright Jnr Джон Брайт мало́дшы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
сцізо́рык, ‑а, м.
Невялікі складаны кішэнны нож. Стась прыўзнімаецца, дастае з кішэні сцізорык, пачынае стругаць лазовы прут.Асіпенка.У бацькі ёсць сцізорык са штопарам і шылам.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАРЫ́ПАЎ (Хакім Карымавіч) (н. 17.9.1924),
узбекскі артыст цырка. Нар.арт. Узбекістана (1964), нар.арт.СССР (1980). Вучыўся ў Ташкенцкай кансерваторыі. З 1938 у групе «Джыгіты Узбекістана» пад кіраўніцтвам бацькі — Карыма З., з 1952 кіраўнік гэтага цыркавога ансамбля. Выступленні вылучаюцца тонкім выканаўчым майстэрствам, складанымі трукавымі камбінацыямі («Уральскія вяртушкі», «Абаротны доўгі абрыў»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
замо́ва, ‑ы; Рмн. ‑моў; ж.
Набор слоў і выразаў, якому забабонныя людзі прыпісваюць магічную сілу; заклінанне. Вярталіся бацькі дамоў, Аглядвалі старыя сохі Пад шэпты дзедаўскіх замоў.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зме́рці, самрэ; самром, самраце; пр. змёр, змерла і змёрла; зак.
Разм. Памерці (пра ўсіх, многіх). Бацькі .. [хлопца] ў вайну ўцяклі недзе з-за Вільні сюды і тут змерлі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНАКАЛУ́Ф (ад грэч. anakoluthos непаслядоўны, няправільны),
стылістычная фігура ў паэтыцы, лагічная ці сінтаксічная няўзгодненасць асобных частак выказвання. Напр.: «Празрыстае — можна каменне злічыць, // Блакітнае — неба ў ім палавіна, // Багатае — рыба лускою блішчыць, // Магутнае — слова ад бацькі і сына» (М.Лужанін. «Запрашэнне на возера Нарач»). У маст. творы дапамагае індывідуалізаваць мову персанажа, надаць ёй асаблівы каларыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІА́КАЎ,
у Бібліі малодшы з двух сыноў-блізнят Ісака і Рэвекі. Адкупіў у брата Ісава першародства за сачавічную поліўку і хітрасцю атрымаў благаславенне бацькі як першародны сын. Пасля сутычкі з Богам І. атрымаў ад яго другое імя Ізраіль («той, хто змагаецца з Богам»). Яго 12 сыноў («сыны Ізраіля») лічацца родапачынальнікамі 12 ізраільскіх плямён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МСЦІСЛА́Ў ІЗЯСЛА́ВІЧ (?—1069),
полацкі князь, сын кіеўскага вял.кн. Ізяслава Яраславіча, адзін з кіраўнікоў задушэння Кіеўскага паўстання 1068—69. На чале сваёй дружыны ўварваўся ў горад, загадаў пакараць смерцю найб. актыўных паўстанцаў, а некат. асляпіць. У 1069, пасля перамогі над кн.Усяславам Брачыславічам, атрымаў ад бацькі княжацкі прастол у Полацку, дзе неўзабаве і памёр.