ЖЫВАРО́ДКІ, лужанкі (Viviparidae),

сямейства бруханогіх малюскаў падкл. пярэдняшчэлепных. 6 відаў. Пашыраны ўсюды (акрамя Паўд. Амерыкі) у прэсных вадаёмах. На Беларусі 2 віды Ж.: рачная, або звычайная (Viviparus viviparus), і азёрная (V. contectus). Жывуць на пясчаных або заглееных грунтах у прыбярэжнай зоне рэк і азёр.

Цела ўкрыта ракавінай (выш. да 6 см) з 5—7 спіральнымі завіткамі, з цёмна-карычневымі палосамі, складаецца з галавы, тулава і нагі. Вусце ракавіны авальнае, зачыняецца рагавой накрыўкай. Раздзельнаполыя. Аплодненыя яйцы развіваюцца ў матцы, моладзь выходзіць цалкам сфарміраваная (адсюль назва). Кормяцца водарасцямі, рэшткамі раслін і жывёл. Ж. — пажыва для многіх бентасаедных рыб. Біял. ачышчальнікі вадаёмаў.

Жывародка балотная.

т. 6, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́НІНСКІ,

біялагічны заказнік рэсп. значэння ў Салігорскім р-не Мінскай вобл. і Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1960 у цэнтр. ч. Бел. Палесся паміж р. Случ і Лань. Пл. 42 тыс. га. Нізінныя, пераходныя і вярховыя балоты ў спалучэнні з сухадольнымі, верасовымі, чарнічнымі і імшыстымі хвойнікамі. На нізінных балотах чорнаальховыя і пушыстабярозавыя лясы. Невял. колькасць дуброў з прымессю ясеню і грабу. Водзяцца лось, казуля, дзік, ліс, янотападобны сабака, заяц-русак; баравая дзічына, вадаплаўныя і балотныя птушкі. Рэакліматызаваны рачны бабёр, рассялілася андатра. Шмат жывёл, занесеных у Чырв. кнігу Беларусі (чарапаха балотная, зімародак звычайны, пугач, бугай вялікі, бусел чорны і інш.).

т. 9, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРУ́НА, павіліца (Galium),

род кветкавых раслін сям. марэнавых. Каля 400 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі 14 відаў. Найб. вядомыя М.: пахучая, або дзярачка (G. odoratum), багнавая (G. uliginosum), балотная (G. palustre), барэальная (G. boreale), мяккая (G. mollugo), прыручайная (G. rivale), сапраўдная (G. verum), учэпістая (G. aparine). Трапляюцца на лугах, узлесках, сярод хмызняку, па берагах рэк.

Адна- і шматгадовыя травы, рэдка паўкусцікі. Сцёблы 4-гранныя або круглыя, шурпатыя ці гладкія. Лісце ў несапраўдных кальчаках (па 4—15), суцэльнае, з лісцепадобнымі прылісткамі. Кветкі дробныя, белыя, Жоўтыя, ружовыя ў канцавых мяцёлках або пазушных паўпарасоніках. Плод — арэшак. Лек., фарбавальныя, меданосныя расліны.

Маруна звычайная.

т. 10, с. 142

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

падве́й 1, ‑ю, м.

Шматгадовая балотная травяністая расліна сямейства асаковых, насенне якой мае доўгія бліскучыя белыя валасні.

падве́й 2, ‑ю, м.

1. У старажытнай міфалогіі беларусаў — злы дух, які круціцца ў віхры, прыносіць разбурэнні і незвычайныя хваробы.

2. Уст. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. У хворай падвей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АХО́ЎНЫЯ ЖЫВЁЛЫ,

віды жывёл, адносна якіх паводле мясц., дзярж. ці міжнар. нарматыўных актаў, пагадненняў ці канвенцый дзейнічаюць спец. меры аховы. Звычайна гэта рэдкія для дадзенага рэгіёна, асабліва карысныя ці каштоўныя па пэўных якасцях віды дзікіх жывёл, якім пад уплывам негатыўных прыродных ці антрапагенных уздзеянняў пагражае рэзкае скарачэнне колькасці або знікненне з фауны. Асн. частка іх занесена ў міжнар., рэгіянальныя ці нац. Чырвоныя кнігі. У Чырвонай кнізе Беларусі 182 віды ахоўных жывёл, у т. л. 14 млекакормячых (арэшнікавая соня, барсук, белавежскі зубр, буры мядзведзь, рысь і інш.), 75 птушак (аўдотка, беркут, змеяед, сапсан, філін і інш.), 2 паўзуноў (балотная чарапаха, мядзянка), 1 земнаводных (чаротавая рапуха), 5 рыб (сцерлядзь, стронга, звычайны харыус, рыбец, вусач), 79 насякомых (апалон, жужаль цудоўны, жук-алень, махаон, падалірый, пустэльнік, чмель Шрэнка і інш.), 1 двухстворкавых малюскаў (жамчужніца звычайная), 5 ракападобных (бакаплаў Паласа, лімнакалянус, мізіда рэліктавая, понтапарэя, шыракапальцы рак).

Т.​А.​Філюкова.

Ахоўныя жывёлы Беларусі: 1 — хахуля; 2 — сярэднееўрапейскі лясны кот; 3 — скапа; 4 — сапсан; 5 — пугач; 6 звычайная палятуха; 7 — звычайны зімародак; 8 — чырвоны каршун; 9 — белая курапатка; 10 — барадатая (лапландская) няясыць; 11 — арлан-белахвост; 12 — белавежскі зубр; 13 — беркут; 14 — барсук; 15 — аўдотка; 16 — вялікая начніца; 17 — лебедзь-шыпун; 18 — драфа; 19 — чорны бусел; 20 — буры мядзведзь.
Ахоўныя жывёлы Беларусі: 1 — сіпуха; 2 — мядзянка; 3 — вялікі бугай; 4 — сцерлядзь; 5 — ручаёвая стронга; 6 — звычайны харыус; 7 — балотная чарапаха; 8 — мёртвая галава; 9 — падалірый: 10 — махаон; 11 — блакітная ордэнская стужка; 12 — адмірал; 13 — жук-алень; 14 — рэліктавая мізіда; 15 — лімнакалянус; 16 — бакаплаў Паласа; 17 — шыракапальцы рак; 18 — чаротавая рапуха; 19 — звычайная жамчужніца.

т. 2, с. 154

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ляжджа́й1, лежджа́й, магчыма, ’асот, палявы, Sonchus arvensis L. або плюшч звычайны, Hedera helix L.’ (Федар. Дад.), ’асака’ (бераст., Сцяшк. Сл.), ’балотная трава, асака’ (Сцяшк.; маст., свісл., Арашонкава, БЛ, 3), ’рачная трава, Typha angustifolia’ (навагр., БСС–72), ляжджа́йчык ’сена з асакі, Carex L.’ (гродз., Мат. АС). Літуанізм. Параўн. літ. lazdá ’лугавая трава’, lizdáitėбалотная расліна’ (Лаўчутэ, Сл. балт., 119–120). Гл. таксама лягджай.

Ляжджа́й2 ’мера ачэсанага льну, роўная 10 жменям’ (шчуч., Бел. хр. дыял.). Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэбрэ́йбалотная расліна з вузкімі лістамі і чатырохкутнай разеткай іх унізе’ (ТС). Параўн. чэш. řebřiček ’крываўнік’, славац. rebrica ’парэзнік’, серб. і харв. рѐбрац ’крываўнік’. Магчыма, паводле знешняга падабенства ад рабро (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пю́пікі ’маладая асака’ (Сцяшк. Сл.). Гукапераймальнае ўтварэнне (з кончыкаў маладой асакі дзеці робяць пішчалкі), параўн. нюнькі ’лотаць балотная’ (гл.), зыходным можа быць прасл. *ріра ’пішчалка’, *pipati ’пішчаць, пікаць’, параўн. літ. pypti ’тс’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рача́лінабалотная рэчка’ (Яшк.), ’месца стоку талай і дажджавой вады, ручаіна’ (мядз., Нар. словатв.), сюды ж рача́льнік ’затока каля рэчкі’ (віл., Сл. ПЗБ). Утварэнне з падвойнай суфіксацыяй рака + ал + іна. Накшталт балаціна ’забалочаная мясціна’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жалязня́к Балотная жалезная руда (Слаўг.).

в. Жале́знікі Ветк.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)