МІРКО́ЎСКІ Яўген Іванавіч (31.1.1904, Мінск — 10.8.1992),
Герой Сав. Саюза (1944). У Чырв. Арміі з 1927, у пагранвойсках. У Вял.Айч. вайну удзельнік абароны Масквы, з сак. 1942 камандзір асобнага партыз. атрада імя Дзяржынскага, які дзейнічаў на тэр. акупіраваных Гомельскай, Палескай, Брэсцкай абл. Беларусі, Чарнігаўскай, Сумскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Валынскай абл. Украіны, у 1944 кіраўнік дыверсійнай групы на тэр. Польшчы. У 1945—55 у органах КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІЛО́ВІЧ Алена Мікалаеўна (10.5.1906, г. Разань, Расія — 8.11.1957),
руская і бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1923 працавала ў т-рах Расіі. З 1934 у Бел. трэцім дзярж. т-ры (БДТ-3), з 1937 у Мазырскім т-ры рабочай і калг. моладзі і створаным на яго базе ў 1938 Палескім абл.драм. т-ры. У 1945—46 дырэктар Брэсцкага абл.драм.т-ра імя ЛКСМБ. З 1946 актрыса Палескага і створаных на яго аснове Пінскага і Магілёўскага (1954) абл.драм. т-раў. Характарная актрыса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Баго́н ’высокае месца’ (мінск. абл.; Талстой, Геогр., 155). Талстой (там жа, 155–156) лічыць, што тут вынік семантычнага працэсу развіцця па прынцыпу «верх» ⟷ «ніз», г. зн. «багна» → «ўзгорак». Гл. яшчэ (Талстой, там жа, 98–103, 161) рад падобных семантычных паралелей на прыкладзе іншых тэрмінаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЧЭ́ПЕЛЕЎ Віктар Іосіфавіч (н. 26.10.1953, г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1985). Працаваў у Магілёўскім абл.драм., Котласкім драм. т-рах, Магілёўскім абл.драм. т-ры імя В.Дуніна-Марцінкевіча (г. Бабруйск). З 1985 акцёр Гомельскага абл.драм.т-ра. Валодае моцным драм. тэмпераментам, уменнем глыбокай распрацоўкі псіхалогіі характару, што найб. поўна ўвасобіў у вобразе Сірано дэ Бержэрака ў аднайм. творы Э.Растана. Сярод інш. роляў: Камедыянт («Камедыянт» А.Асташонка), Міканор («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Пяцёркін («Васа Жалязнова» М.Горкага), Трухаты («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Старшыня («Печка на колах» Н.Сямёнавай), Давід Тутуашвілі («Кукарача» Н.Думбадзе), Калабушкін («Самазабойца» М.Эрдмана), Іван і Снапок [«Вокны» і «Перапалох» («Шкурдзюкі займаюць абарону») В.Ткачова], Міхалёў («Спартыўныя сцэны 1981 года» Э.Радзінскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абга́мтацца, ‑аецца; зак.
Абл. Абмяцца. Каўнер абгамтаўся вакол шыі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШАТРО́Ў (сапр.Маршак) Міхаіл Піліпавіч
(н. 3.4.1932, Масква),
рускі драматург. Скончыў Маскоўскі горны ін-т (1956). Друкуецца з 1952. У публіцыст. п’есах «Шостага ліпеня» (паст. 1964; аднайм. фільм, 1968), «Трыццатае жніўня. Бальшавікі» (1968), «Сінія коні на чырвонай траве» (1979), «Так пераможам!» (паст. 1982; Дзярж. прэмія СССР 1983) спроба адысці ад спрошчана-схематычнай трактоўкі рэв. падзей 1917, адкрыць «новага» Леніна, які ў канцы жыцця асэнсаваў сваю гіст. памылку (п’еса «Далей... далей... далей!», 1988), адмаўленне ад карыкатурнага паказу апанентаў бальшавікоў. Аўтар публіцыстычных артыкулаў, нарысаў, рэцэнзій і інш. П’есы Ш. ставілі т-ры Беларусі: «Імем рэвалюцыі» — Бел.т-р імя Я Коласа (1960); «Шостага ліпеня» — Дзярж.рус.драм.т-р Беларусі (1966), Бел.т-р імя Я.Коласа (1967); «Дзень цішыні» — Брэсцкі абл.драм.т-р (1966); «Конь Пржавальскага» — рус.драм.т-р, Магілёўскі абл.драм.т-р (абодва 1973); «Дождж ліў як з вядра» — Бел.рэсп.т-р юнага гледача (1974, з А.Хмелікам), «Мае надзеі» — Гродзенскі і Брэсцкі абл.драм. т-ры (абодва 1978); «Сінія коні на чырвонай траве» — рус.драм.т-р (1979), Брэсцкі т-р (пад назвай «Рэвалюцыйны эцюд»), т-р імя Я.Коласа (абодва 1980), «Далей... далей... далей!» — Гродзенскі абл.драм.т-р (1989).