правінцыя наУ Кітая, па ніжнім цячэнні р. Янцзы. Абмываецца Жоўтым і Усх.-Кітайскім морамі. Пл. 102,6 тыс.км². Нас. 73,55 млн.ж. (2001); адзін з найб. шчыльна заселеных раёнаў Кітая. Адм. ц. — г.Нанкін. Размешчана ў паўд.-ўсх.ч.Вял. Кітайскай раўніны. Клімат субтрапічны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -0,6 °CнаПн да 4 °CнаПд, ліп. 26—29 °C. Ападкаў 600—1200 мм за год. Гал. рака — Янцзы. Воз. Хунцзэху. Ц. — эканамічна развіты індустр.-агр. раён Кітая. Здабыча кам. вугалю, жал. руды, апатытаў, кааліну, солі. Прам-сць; машынабудаванне (судны, лакаматывы, трактары, станкі, горнае абсталяванне, электратэхніка, электроніка), металургія, лёгкая, хім., цэм., шкляная, керамічная, харчовая. Саматужныя промыслы і маст. рамёствы. Шматгаліновая сельская гаспадарка з перавагай земляробства. Буйныя арашальныя сістэмы. Вырошчваюць рыс, пшаніцу, ячмень, боб, кукурузу, батат. Ц. — адзін з гал. раёнаў баваўнаводства і шаўкаводства. Развіта свіна- і птушкагадоўля. Рыбалоўства і марскі промысел. Суднаходства па р. Янцзы (даступная для марскіх суднаў на ўсёй тэр. Ц.), Вялікім канале. Гал.прамысл. і партовыя гарады: Нанкін, Усі, Сучжоў, Чанчжоў, Наньтун, Ляньюньган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАНЬДУ́Н,
правінцыя наУ Кітая, нааднайм. паўвостраве і часткова наВял. Кітайскай раўніне. Пл. 153 тыс.км². Нас. 90,4 млн.чал. (2001). Адм. ц. — г.Цзінань. Цэнтр.ч. займаюць Шаньдунскія горы (выш. да 1524 м), акаймаваныя Вял. Кітайскай раўнінай. Клімат умераны, мусонны. Сярэдняя т-растудз. ад -1,3 да -1,6 °C, ліп. 24—28 °C, ападкаў 600—1000 мм за год. Найб. рэкі Хуанхэ (ніжняе цячэнне) і Вэйхэ. Лясы высечаны, у гарах невял. гаі з хвоі, дубу, клёну. Ш. — індустр.-агр. раён Кітая. Здабыча каменнага вугалю, нафты, жал. руды, баксітаў, графіту. Прам-сць: чорная і каляровая металургія, машынабудаванне (у т. л. станка-, судна- і вагонабудаванне, вытв-сць абсталявання для тэкст. прам-сці), электронная, хім. і нафтахім., лёгкая, харч., фарфора-фаянсавая. Выпрацоўка электраэнергіі пераважна наЦЭС. Вырошчваюць пшаніцу, рыс, проса, гаалян, кукурузу, бабовыя, з тэхн. — бавоўнік, арахіс, тытунь. Садоўніцтва. Вінаградарства. Гадуюць буйн. раг. жывёлу, аслоў, свіней, авечак, коз, коней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства і марскія промыслы. Суднаходства па рэках Хуанхэ, Сяацынхэ і Вял. канале. Марскія парты: Цындао, Яньтай, Вэйхай, Шыдао.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБРАДО́Р (Labrador ад партуг. lavrador земляроб),
паўвостраў наПнУПаўн. Амерыкі, у Канадзе. Пл. больш за 1,6 млн.км². Абмываецца водамі мора Лабрадор, зал. Св. Лаўрэнція, Гудзонава прал. і Гудзонава зал. Берагі наУ высокія, фіёрдавыя, наПд прамалінейныя, наПн і З нізкія, месцамі шхерныя. Паверхня пераважна ўзгорыстая (Лаўрэнційскае ўзв.); наПнУ — горы Торнгат (выш. да 1676 м), цэнтр.ч. — Азёрнае плато выш. 500—800 м. У геал. адносінах Л. — частка Канадскага шчыта. Складзены з дакембрыйскіх парод (граніты, гнейсы, габра). З ПннаПд цягнецца адна з найб. у свеце руданосных зон (гл.Лабрадора жалезарудны пояс). Клімат субарктычны і ўмераны, пад моцным уплывам Паўн. Ледавітага ак. і халоднага Лабрадорскага цячэння. Сярэдняя т-растудз.наПд -12 °C, наПн -28 °C; ліп. адпаведна 18 і 7 °C. Ападкаў ад 250 ммнаПн да 1200 мм за годнаПд. Наб.ч. паўвострава шматгадовая мерзлата. Рэкі парожыстыя, шмат азёр і балот. Лесатундра і рэдкастойныя хвойныя лясы. Населена ў асн. узбярэжжа. Пушны (куніца, ліс, рысь, андатра) і рыбны промысел. Здабыча жал. руды. Гарады: Сет-Іль, Шэфервіл, Кууджуак, Лабрадор-Сіці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫМЕКСІКА́НСКАЯ НІЗІ́НА.
НаПдУПаўн. Амерыкі, у ЗША і Мексіцы. Акаймоўвае ўзбярэжжа Мексіканскага зал., наПнУ зліваецца з Прыатлантычнай нізінай. Шыр. 350 км. П.н. ўяўляе сабой рухомую вобласць прагіну Мексіканскага зал. Складзена з тоўшчы марскіх асадкавых парод магутнасцю да 6—10 тыс.м. Характэрны саляныя купалы, якія змяшчаюць радовішчы солі і нафты. Паверхня паступова павышаецца наПн да 150 м, перарэзана далінамі рэк. Плоская алювіяльная нізіна на ўзбярэжжы акружана лагунамі, пясчанымі косамі, прыбярэжнымі астравамі. Для ўнутр. раёнаў характэрны куэставы рэльеф. Клімат субтрапічны, наПдЗ трапічны. Сярэдняя т-растудз.наПн 4 °C — 8 °C, на ўзбярэжжы 12 °C — 18 °C, ліп. 26 °C — 28 °C. Ападкаў наЗ 600—800 мм, наУ 1200—1500 мм за год. У жн. — вер. частыя трапічныя цыклоны, здараюцца тарнада. Больш за 1/3тэр. ўкрыта лясамі. Характэрны хваёвыя лясы, якія ў раёне куэст змяняюцца мяшанымі (хвоя, шыракалістыя лістападныя і вечназялёныя віды). НаЗ — саванны, па рачных далінах — лясы з цісу, горнага кіпарысу, тапалёў таполяў; на ўзбярэжжы — маршы. Субтрапічнае пладаводства. Вырошчваюцца бавоўнік, цукр. трыснёг; плантацыі тытуню. Здабыча нафты і газу. Найб. гарады: Новы Арлеан, Х’юстан (ЗША), Тампіка, Веракрус (Мексіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Перасту́п1 ’парог у хаце’ (віц., Нік. Очерки; Касп.). Ад пераступі́ць, да пера- і ступа́ць (гл.). Лексема супрацьпастаўлена слову парог (< *porgъ), гл.; апошняе ўжывалася для наймення падрубаў: у дзвярной сцяне падруба рабілася з тоўстага (да 50 см таўшчынёй) камля дрэва (параўн. лац.līmen ’парог’ — літ.liemuõ ’ствол дрэва’), каб засцерагчы хату ад пранікнення ў яе свойскіх птушак, земнаводных і інш. гнюсу, снегу, вільгаці, а з хаты — малых дзяцей (Махэк₂, 478). У гэтым выпадку пераступ — мяжа, што аддзяляе сваё ад чужога, добрае ад злога, параўн. польск.przestąpić próg ’выйсці на двор’ > ’выехаць з айчыны’, рус.преступник ’злачынца’. Сюды ж пераступіць ’схадзіць’ (добр., Мат. Гом.).
Перасту́п2, перасту́пнік ’пярэступ, Bryonia alba L.’ (віц., гродз., Кіс.), перастук ’расліна, падобная да хмелю, абвівае платы; у яе корань, як у бульбіны ці бручкі; яго даюць карове ’як спорацца” (каб давала больш малака)’ (ТС), укр.переступень, рус.переступень, uoRbZK. przestąp, чэш.мар.pristup ’тс’. Расліна з’яўляецца чарадзейнай, небяспечнай для розуму і душы. У яе корані знаходзіцца нячыстая сіла — так меркавалі, зыходзячы з формы яе кораня. На сёмы год з кораня выходзіць, выступае д’яблянё, пераходзіць на каго-небудзь (Махэк, Jména, 227). Да пера- і ступаць (гл.), параўн. перастойны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пералёт1 (піралёт) ’белая канюшына’ (міёр., Жыв. НС), ’расліна Anthyllis vulneraria L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1; барыс., КЭС; Шат.); пералёт, пералот ’чарнакорань прысадзісты, Scorzonera humilis L.’ (маг., Кіс.; Дэмб. 1); пералётнік жоўты ’пералёт, Anthyllis L.’, пералётнік чырвоны, гродз.пржалетнік (канюшына, Trifolium alpestre L.’, пражалот (< ⁺пржалёт < польск.przelot) ’канюшына горная, Trifolium montanum L.’ (брэсц., гродз., Кіс.), пералётны, паст.пералёт ’пералёт’ (навагр., паст., Сл. ПЗБ). Укр.переліт, перелет ’тс’, рус.дыял. (Літва) переле́т ’лекавая расліна (?)’: перелетом детей курют, когда спужаются (СРНТ, 26), польск.przelot ’тс’. Назва расліны звязана з хваробай пералёк (гл. папярэдняе слова). Так у рус. гаворках перелёт — ’расліна’ і ’перапалох’ (СРНГ, 26, 141–142). На беларускай тэрыторыі пералёт таксама выкарыстоўваецца як лекавы сродак ад спалоху і ад сурокаў, як і на чэшскай, дзе ён называецца úročnik (яшчэ ст.-чэшск.), валаш.úročka, uročnica. У даўніну яму надавалася вялікае магічнае значэнне: яго рвалі ў купальскую ноч (Махэк, Jména, 121–122). Параўн. рус.перелёт‑трава — яе шукаюць на шчасце і ўдачу ў ноч перад Іванам–Купалай; трава гэтай — казкавая, кветка яе вясёлкавая, вогненная, пералятае матыльком і паказвае дарогу да скарбаў у зямлі, апошняе і дапамагло лексеме аформіцца як вытворнай ад пералётваць, пералятаць (Фасмер, 3, 238).
Пералёт2 ’прамежак паміж гадавымі кольцамі на рогах каровы’ (смарг., Сл. ПЗБ). Да пера- са значэннем ’ахоп дзеяннем пэўнай прасторы’ і ле́та ’год’, ле́таваць ’жыць на працягу лета’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пахава́ць1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Схаваць усіх, многіх або ўсё, многае. Пахавайце вуды, стрэлы, лукі, Прыступіце, дзеці, да навукі.Колас.Хлопцы адразу пахавалі якаркі па кішэнях.Шчарбатаў.
пахава́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Закапаць нябожчыка ў зямлю. Толькі позна ноччу жанчыны сілком адабралі ў .. [Ірыны] дзіця, абмылі яго, прыбралі, палажылі на стол. Раніцай, спяшаючыся, пахавалі на могілках.Лынькоў.// Страціць каго‑н. у выніку смерці. [Ганна] пахавала надоечы сваю маці, згубіла службу і едзе ў свет...Гартны.// Палічыць каго‑н. памёршым, загінуўшым. Жарты — вярнуўся сын, якога яны шаснаццаць год назад пахавалі і аплакалі...Васілевіч.// Засыпаўшы, абваліўшыся, пазбавіць магчымасці выйсці адкуль‑н. [Самалёты] скінулі бомбы на жылыя кварталы і пад абломкамі пахавалі шмат людзей.Гурскі.
2.перан. Забыць што‑н., адмовіцца ад якой‑н. думкі, ідэі і пад. [Саханюк:] — Слухайце, калега; зойдзем на мінутку да мяне! [Лабановіч:] — Чаго? Не пайду. Я яшчэ піць хачу. Хачу пахаваць цельшынскага педагога, бо ён — фальшывы.Колас.Толькі я вянкоў на хвалях штосьці не прыкмеціў. Мусіць, хвалі пахавалі звычаі старыя.Вялюгін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рост, ‑у, М ‑сце, м.
1.Дзеяннеістанпаводлезнач.дзеясл. расці. // Павелічэнне колькасці. Рост насельніцтва. Рост пагалоўя жывёлы.// Узмацненне, павышэнне. Зіма Сталінграда была зімой магутнага росту партызанскіх сіл, іх пераможнага наступу.Шамякін.Для Максіма Танка з’езд [пісьменнікаў СССР] быў вялікай падзеяй, ідэі, узнятыя там, знайшлі ў ім гарачага прыхільніка і дапамаглі яго творчаму росту.У. Калеснік.
2. Вышыня чалавека або жывёлы. Гэта быў невялікага росту, прысадзісты, шыракаплечы чалавек год пад трыццаць.Мяжэвіч.Сярэдняга росту .. мужчына ў афіцэрскім кіцелі і простых кірзавых ботах, размахваючы жоўтай палявой сумкай, нёс на сваім смуглявым твары вясёлую ўсмешку.Паслядовіч.
•••
Ва ўвесь рост, на ўвесь рост — а) стоячы, прама; б) поўнасцю, на ўсю фігуру (пра фігуру чалавека на фатаграфіі, партрэце і пад.); в) перан. патрабуючы неадкладнага вырашэння; г) перан. поўнасцю, як мае быць, як належыць. Словам, гаспадар абудзіўся ў Мікіце ва ўвесь рост.Колас.
У касы сажань ростамгл. сажань.
У поўны рост, на поўны рост — тое, што і ва ўвесь рост.
У рост чалавека — прыблізна такой вышыні як чалавек.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ра́нда і ранда́ ’арэнда’ (Нас., Байк. і Некр., Гарэц.), рэ́нда ’тс’ (Бяльк.), ’шынок’ (Нас., Касп.), сюды ж рандава́ць ’арандаваць’ (Нас.), ранда́р, ранда́тар ’наймальнік, арандатар; карчмар’ (Нас., Байк. і Некр., Сержп. Прык., Юрч.). Праз польск.arenda, arendować (у сучаснай польскай мове часцей dzierżawa, dzierżawić, dzierżawca) з с.-лац.ar(r)endare < лац.reddō/reddere ’атрыманае аддаць’ > arrenda ’плата за год’ (Брукнер, 6; Саднік-Айцэтмюлер, 1, 25). У беларускай мове вядомы таксама варыянт ланда́р (Сержп. Казкі) з распадабненнем зычных. Значэне ’шынок’, параўн. да гэтага укр.ора́нда ’тракцір’, рус.смал.ра́нда/ра́ндо ’кабак’, вынікае са спосабу ўтрымання такіх месц праз арандаванне (Фасмер, 3, 442). Барысава (Бел.-рус. ізал., 10–12) рэгіянальнае (бел.-смал.) ранда ’шынок, карчма’ лічыць семантычнай інавацыяй на базе літ.randá/rendá ’арэнда’, што цяжка давесці. Сюды ж рандо́ўля ’стан арэнды; здача ў арэнду’, рандоўства ’ўтрыманне арэнды’, рандо́ўшчык, рандо́ўшчыца ’арандатар, арандатарка’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЕГЕТАЦЫ́ЙНЫ ПЕРЫ́ЯД,
перыяд года, калі магчымы рост і развіццё (вегетацыя) раслін па метэаралагічных умовах. Працягласць залежыць ад геагр. шыраты, клімату. У тропіках вегетацыйны перыяд доўжыцца ўвесь год, у высокіх шыротах і гарах — ад апошняга веснавога да першага восеньскага замаразку. Адрозніваюць агульны вегетацыйны перыяд для раслін пэўнай мясцовасці, што вызначаецца колькасцю сутак з сярэднімі т-рамі больш за 5 °C, і вегетацыйны перыяд асобных відаў раслін — час, неабходны для поўнага цыкла іх развіцця, які можа быць значна карацейшы за агульны.
У Беларусі пачатак вегетацыйнага перыяду прыпадае на канец 1-й дэкады крас.наПдЗ, да канца 2-й дэкады гэтага месяца пачынаецца на астатняй тэрыторыі. Сярэдняя працягласць вегетацыйнага перыяду 185—205 дзён (гл. карту). У асобныя гады можа перавышаць сярэдні паказчык на 30—40 дзён. На ўзвышшах, асушаных балотах, у значных паніжэннях рэльефу на 3—6 сутак карацейшы, чым на суседніх раўнінах. Заканчваецца ў канцы 2-й дэкады кастр.наПнУ, у пачатку ліст.наПдЗ. Вегетацыйны перыяд — асн. біякліматычны паказчык, якім карыстаюцца пры інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, падборы с.-г. культур, правядзенні с.-г. работ і агратэхн. мерапрыемстваў.