Маты́ліца 1, матылі́ца ’від начных матылькоў’ (ТСБМ, Шат.). Да матылёк (гл.). Абсуфіксегл. Сцяцко, Афікс. наз., 157–158. Сюды ж мотыліца ’рухавы, непаседлівы чалавек’ (Мат. Гом.), ’ветрагон, непастаянны чалавек’ (ТС).

Матыліца 2, моты́ліца, матылі́цы ’фасцыялёз у жывёл, выкліканы лічынкамі стужачных глістоў’ (ТСБМ, Янк. БП і БФ, Шат., Сл. ПЗБ, ТС; лун., Шатал.; слуц., Нар. словатв.). Польск. motylica, н.-луж. mjatelica, чэш. motolice, славац. motolica, славен. metíljavica, серб.-харв. ме̏тиљ ’тс’. Народная этымалогія асацыіруе з матаць (гл.), таму што пры гэтай хваробе жывёла матае галавой.

Маты́ліца 3, матылі́ца, мотыліца ’хвароба (пчол), васковая моль’ (Анох.; б.-каш., Мат. Гом.). Да матылёк (гл.). Ад назвы маты́ліцы — ’матылька, які аблытвае павуцінай пчаліныя соты і губіць пчол’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жаўту́ха 1 ’жоўтая афарбоўка скуры, вочных склераў і г. д.; хвароба, што яе выклікае’. З рус. желтуха ’тс’ або паралельна з ім. Параўн. укр. жовтяниця. Сцяцко (Афікс. наз., 124) адзначае непрадуктыўнасць тыпу назваў хвароб, прычым краснуха, відаць, утворана там, дзе красн.‑ азначала ’чырвоны’, таму трэба лічыцца з рус. уздзеяннем. Параўн. іншую назву гэтай хваробы жаўтачка (< польск.). Шанскі (1, Ж, 282) лічыць желту́ха ўласна рус. утварэннем, а бел. < рус.

Жаўту́ха 2 ’грыб зялёнка, Tricholoma flavovirens’ (Мат. Гом.), жовтушка ’нейкі ядомы грыб’ (камян., Жыв. сл., 188). Ад прыметніка жоўты (гл.) з суфіксамі ‑уха ці ‑ушка паводле пашыранай мадэлі назваў раслін, у тым ліку грыбоў (Сцяц., Афікс. наз., 124, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуры́м ’прыпар, гарачы час’ (полац., Жыв. НС), пурымы ’яўрэйскае свята’: пурымы не свято, а трасца не хвароба (Сержп.), ст.-бел. пуримь ’тс’; сюды ж пурьшэц ’невялікая булачка’ (пін., Сл. Брэс.). Запазычана з яўр. ригіт ’свята’ (Булыка, Лекс. запазыч., 184) < іўрыт. pur ’жэрабя’, сюжэт узнікнення свята гл. у кнізе “Зефір” у Скарынаўскім перакладзе Бібліі: И для того назвами суть дневе шые фуримь. То есть дневе жребиевь. Прото иже фуръ, еже исказуетсл жребеи вовержен есть до сосуда; параўн. укр. пу́рім ’тс’, польск. дыял. purum: pan Wojciech już purum, już sobie podchmielił (паводле Крэмера, Słowniczek, 311, — з лацінскай). На семантыку слова, магчыма, паўплывала пу́ры́ць ’гнаць, падганяць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пясля́к (песля́къ) ’стары грыб; старэча’ (Нас.), песля́к ’стары грыб’ (Дабр.), песлячо́к ’дзядок (пра хлопца); слабы, нядужы’ (Нас.). Паводле Мяркулавай (Очерки, 188), утворана ад пес (гл.) па ўзору іншай назвы грыбоў — казля́к (ад казёл) са значэннем ’дрэнны, неядомы грыб’, параўн. рус. пе́сьи гу́бы, сюды ж, магчыма, і славен. pěšak ’стары грыб’. Для значэнняў ’слабы, нядужы’ можна дапусціць утварэнне ад пе́стлівы ’спешчаны, распешчаны’ (Ласт.): пяс(т)ляк, параўн. і польск. pieskliwy, pieśćliwy ’тс’. Нельга выключыць таксама сувязь з серб.-харв. песичаво ’слабое, якое не расце (пра дзіця)’, балг. пе́сец, песи́ца ’хвароба дзяцей, пры якой яны слабеюць і пакрываюцца шэрым пушком’, якія народная этымалогія звязвае з пес (БЕР, 5, 186–187).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трапёны ’няўрымслівы’ (Сцяшк. Сл.; карэліц., шчуч., З нар. сл.), трапе́нё ’ліха, хвароба’ (Арх. Бяльк.), трапе́ньне ’трапятанне’: няхай яго трапеньне возьме (Касп.), сюды ж трапе́нець ’вар’яцець, дурэць (ад гарэлкі)’ (Шат.), трапя́нка (trapiánka) ’баба, якая вышла з раўнавагі ад злосці ці ад надзвычайных жартаў’ (Варл.), трапе́няц ’неспакойны, хуткі ў дзеяннях чалавек’ (баран., Сл. Брэс.). З польск. utrapiony ’неспакойны, надакучлівы’, utrapienie ’прыкрасць, непрыемнасць’, trapienie ’непакой, хваляванне’, utrapieniec ’нязносны, нясцерпны хлопец’, у якіх ‑ra‑ замест ‑ro‑ пад уплывам старачэшскай мовы. У XV ст. ў старапольскай мове было таксама і tropić ’турбаваць, праследаваць, не даваць пакою’, utropić ’тс’, utropiony ’адурэлы, ап’янелы’ (Варш. сл.; Брукнер, 596; Борысь, 640). Гл. трапіць 2. Параўн. тарапі́цца 2, тарапя́нка, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыкава́ць

1. (ланцугом) ánketten vt, an die Kétte légen; fésseln vt, in Fésseln schlágen*;

2. перан. erstárren lássen*; fésseln vt; únbeweglich máchen;

страх прыкава́ў яго́ да ме́сца vor Furcht blieb er wie gebánnt stehen; vor Angst kónnte er sich nicht vom Fleck rühren;

хваро́ба прыкава́ла яго́ да ло́жка er war durch die Kránkheit an das Bett gefésselt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.

У горле перасохла.

Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).

2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.

Хвароба г.

3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.

Г. збана.

4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).

◊

Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.

Прамачыць горла — трохі выпіць.

Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.

У горла не лезе — зусім не хочацца есці.

З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.

На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).

Па горла (разм.) — Надта многа.

Работы па горла.

Яды хапае па горла.

Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.

|| прым. гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́рный в разн. знач. го́рны;

го́рное де́ло го́рная прамысло́васць;

го́рный хруста́ль мин. го́рны хруста́ль;

го́рный воск мин. го́рны воск;

го́рный лён мин. го́рны лён;

го́рный бара́н зоол. го́рны бара́н;

го́рная боле́знь мед. го́рная хваро́ба;

го́рная о́бласть го́рная во́бласць;

го́рное со́лнце мед. го́рнае со́нца;

го́рный хребе́т го́рны хрыбе́т;

го́рный институ́т го́рны інстыту́т;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подта́чивать​II несов. (к подточи́ть)

1. (повреждать подъедая) падто́чваць;

червь подта́чивает я́блоко чарвя́к падто́чвае я́блык;

2. перен. падто́чваць;

боле́знь подта́чивает его́ хваро́ба падто́чвае яго́;

3. (подмывать — о воде) падмыва́ць;

река́ подта́чивает бе́рег рака́ падмыва́е бе́раг;

4. (делать острее) падво́стрываць; (на точиле) падто́чваць;

подта́чивать нож падво́стрываць (падто́чваць) нож;

подта́чивать каранда́ш падво́стрываць ало́вак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mental

I [ˈmentəl]

adj.

1) разумо́вы

2) псыхі́чны

a mental disease — псыхі́чная хваро́ба

3) псыхі́чна хво́ры

а) a mental patient — псыхічна хво́ры пацые́нт

б) a mental institution — псыхіятры́чная клі́ніка

в) a mental specialist — псыхія́тар -ра m.

4) у галаве́, у ду́мках

mental arithmetic — лічэ́ньне ў галаве́

II [ˈmentəl]

adj.

падбаро́дачны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)