помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Слаўгарад Магілёўскай вобл.Засн. ў канцы 18 ст. ў сутоку рэк Сож і Проня. Парк пейзажнага тыпу. Абмяжоўваўся лясным масівам; прарэзаны 3 ярамі, паўд. быў мяжой пладовага саду, што прымыкаў да парку. Асн. паркавыя кампазіцыі размяшчаліся абапал сярэдняга вял. яра, на дне якога плацінамі была створана сістэма вадаёмаў са штучнымі каскадамі. Па берагах і плацінах былі дарожкі, раслі групы дрэў і кустоў.
Кампазіцыю парку складалі газон, кветнікі, грот, скульптура, тэхн. збудаванні. У паўн. частцы было гарадзішча, пазней замак, на месцы якога пастаўлены палац (не захаваўся). У парку пераважаюць мясц. лісцевыя пароды дрэў, з экзотаў растуць ясень пенсільванскі (форма аўкубалістая), ясень звычайны (форма драбналістая). С.п. моцна пашкоджаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ру́жа, -ы, мн. -ы, руж, ж.
1. Расліна з прыгожымі шырокапялёсткавымі пахучымі кветкамі і сцяблом, звычайна пакрытым шыпамі.
Усеяць чый-н. шлях ружамі (перан.: зрабіць чыё-н. жыццё лёгкім, шчаслівым).
2. Архітэктурнае або ювелірнае ўпрыгожанне, якое схематычна перадае форму кветкі гэтай расліны.
○
Ружа вятроў (спец.) —
1) графічнае адлюстраванне паўтаральнасці напрамку вятроў у пэўным месцы;
2) вятры, якія дзьмуць адначасова ў розных напрамках.
|| памянш.ру́жачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
|| прым.ру́жавы, -ая, -ае (да 1 знач.).
Р. алей.
Сямейства ружавых (наз.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
жыха́рстван.
1. (пражыванне ў якім-н месцы) Wóhnsitz m -es, -e, Wóhnort m -(e)s, -e;
змяні́ць жыха́рства den Wóhnsitz ändern, úmziehen*vi (s);
від на жыха́рстваÁufenthaltsgenehmigung f -, -en;
2.зборн. (насельніцтва) Bewóhner pl, Éinwohner pl, Éinwohnerschaft f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Нападарэ́ндзе ’бачна, на віду’ (Сцяшк.), нападарЗндзі ’пад рукой’ (Сцяц.), ’на відным месцы, пад рукой’ (Чэрн.). Запазычанне з польск.napodorędziu ’пад рукой, напагатове, блізка’, якое разам з надарэндэе ’навідоку, пад рукой’ (Сцяшк. Сл.), польск.na dorędziu ’тс’ і ’пакуль’звязваюць з orędzie ’паведамленне’, ’від драўлянага жазла для склікання сходу’ і інш., што ў сваю чаргу ўзыходзіць да с.-в.-ням.arant ’наказ’ (Варш. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ашо́мак ’мяккі качан капусты’ стаўб. (Жд.), ’непрабітны чалавек’ (капыл., Цыхун, вусн. паведамл.), ошу͡омок ’аб’едак, агрызак’ (КСТ). Ад шамаць ’шалясцець’, ’ціха есці’ як ашамотак (гл.) ад шаматаць; o (у͡о) на месцыа пад націскам у выніку аналогіі да слоў з заканамерным чаргаваннем о/а, параўн. астопак і стаптаць, охопак і ахапак ад хапі́ць, хапа́ць; відаць, выпадковае падабенства да крым.-тат.ašamak ’есці’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
П’е́ўкап’ёўка ’п’яўка’ (калінк., бярэз., Сл. ПЗБ), пʼеўга ’тс’ (ТС). З піяўка (як рус.пиявка ’іх:’), якое з піява < прасл.*pijcn > a < *pijali ад *piti > піць (гл.). З аднаўленнем “несапраўднага” е (на месцыя), якое ў палескіх гаворках можа пераходзіць у ё пад націскам перад jp, параўн. хлеў ’хлеў’. Параўн. ст.-рус.шанца, пиавица, пиявица (XV ст.) ’тс’. Гл. п’яўка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́льня1 ’памяшканне на папяровай фабрыцы, дзе ўстаноўлена машына для размолу валакністых матэрыялаў’ (ТСБМ). Да рол (гл.).
Ро́льня2 ’соткі ў полі’ (Жд. 1) ’большая палова прысядзібнага ўчастка калгасніка ў полі, які кожны год даецца на новым месцы’ (стаўб., шчуч., Яшк.) — у выніку кантамінацыі слоў роля ’ралля’ і рольнік ’земляроб’, альбо ў выніку распадабнення ‑лʼ > ‑нʼ‑: ро́льля (з ралля́) > ро́льня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тупкаць, ст.-бел.тупкати ‘тачыць, кляпаць’ (ГСБМ), сюды ж ту́пко — пра нерашучага чалавека (навагр., Нар. словатв.), параўн. літ.tùpkus ‘павольны чалавек’; ту́пканнік ‘той, хто тупае’, ту́пкыньня ‘таптанне, топанне’ (Юрч. СНЛ). Параўн. укр.ту́пкати ‘пераступаць з нагі на нагу на адным месцы’, серб.ту̏пкати, харв.tȕpkati ‘прытоптваць’, ‘таптацца’, макед.тупка ‘стукаць, удараць’, ‘біцца (аб сэрцы)’. Утварэнне на базе гукапераймальнага туп, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕ́ЛЬЧЫЦКІ БАРЫСАГЛЕ́БСКІ МАНАСТЫ́Р.
Існаваў у 12 — 1-й пал. 20 ст. на месцы рэзідэнцыі полацкіх князёў у б. прадмесці Полацка Бельчыцы, за км ад Верхняга замка, на левым беразе р.Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Бельчанка. Унікальны культавы комплекс 12 ст., выключная з’ява ў дойлідстве і манум. жывапісе Стараж. Русі. Уключаў 4 мураваныя храмы (захаваліся фундаменты 3 цэркваў), пабудаваныя ў 12 ст. ў тэхніцы муроўкі сцен з плінфы са схаваным радам, характэрнай для Полацкай школы дойлідства.
Вялікі сабор (пабудаваны ў 1120—30-я г., назва невядома) — крыжова-купальны 3-апсідны храм, падзелены 6 стаўпамі на 3 нефы, меў 3 прытворы. Вынесеная ў асобную зону алтарная частка, далучаная да асн. аб’ёму, надавала храму ўзнёслы цэнтрычны выгляд. Фасады дэкарыраваны плоскімі лапаткамі. Падлога была выкладзена паліванымі пліткамі, сцены размаляваны фрэскамі (зберагліся фрагменты). Барысаглебская царква — 3-нефавы 1-апсідны храм. Да невял. квадратнага ў плане 4-стаўповага асн. аб’ёму з З далучаўся нартэкс, які з хорамі ўтвараў паніжаны адносна ўсёй кампазіцыі аб’ём. Сцены ўнутры былі ўпрыгожаны фрэскамі з выявамі святых, арнаментам. Пятніцкая царква — падоўжаная ў плане вузкая пабудова, паніжаная зах. частка якой (магчыма, 18 ст.) стаяла на месцы першапач. прамавугольнай апсіды. Мела таксама прытвор і крыпту (верагодна, пахавальня кн. Барыса Усяславіча). Сцены былі размаляваны фрэскамі. Храм-трыконх паводле малюнка канца 18 ст. — падоўжаны па восі У—З прамавугольнік з паўкруглай апсідай, дзе быў прастол. Бакавыя апсіды ўтваралі своеасаблівы трансепт, на 4 слупы якога абапіраўся барабан з купалам. Падобную планіроўку маюць храмы Афона, Балгарыі і Сербіі.
У 1928 напаўразбураныя Барысаглебскую і Пятніцкую цэрквы даследаваў І.М.Хозераў. Вялікі сабор даследавалі ў 1965 М.К.Каргер, у 1970-я г. П.А.Рапапорт, у 1990 А.А.Трусаў.
Літ.:
Селицкий А.А. Живопись Полоцкой земли XI—XII вв. Мн., 1992.
Г.А.Лаўрэцкі.
Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр. Барысаглебская царква. З гравюры. 19 ст.Бельчыцкі Барысаглебскі манастыр. Акварэль І.Трутнева. 1866.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛЫ Я́НКІ ЛІТАРАТУ́РНАГА МУЗЕ́Я ФІЛІЯ́Л «АКО́ПЫ» Засн. 5.9.1989 у Лагойскім р-не Мінскай вобл. з цэнтрам у в. Харужанцы. Адкрыты 29.8.1992. Агульная пл. 6,64 га. Складаецца з літ.-маст. (в. Харужанцы) і мемар. (б. хутар Акопы) частак. Хутар Акопы з 1909 арандавала маці Я.Купалы. Сюды штогод прыязджаў Я.Купала ў час вучобы ў Пецярбургу, з Вільні і Мінска. Пасля 1917 Акопы перайшлі ва ўласнасць маці, якая жыла тут да 1926, і сясцёр (да 1929) паэта. Ваколіцы хутара сталі для Я.Купалы месцам літ. сустрэч, дыскусій, спасціжэння культ.-гіст. традыцый. Тут паэт напісаў больш за 80 вершаў, паэмы «Бандароўна», «Магіла льва», «Яна і я», «Гарыслава», камедыі «Паўлінка», «Прымакі», драму «Раскіданае гняздо», трагікамедыю «Тутэйшыя». У в. Харужанцы адноўлена тыпавая пабудова пач. 20 ст. (на месцыб. хутара Міхалішкі), у 5 залах якой размешчана літ.-маст. экспазіцыя (аўтары — мастакі Э.Агуновіч, А.Грачоў, У.Пратасеня). У ёй прадстаўлена больш за 230 экспанатаў, у т. л. работы мастакоў Агуновіча, В.Александровіча, М.Басалыгі, А.Волкава, А.Кашкурэвіча, М.Купавы, Г.Паплаўскага, У.Савіча, В.Шаранговіча, дакументы, фотаздымкі, кнігі і ўспаміны пра Я.Купалу, матэрыялы пра купалаўскія мясціны на Лагойшчыне і Міншчыне. Тут пастаўлены помнік «Малады Купала» (1992, скульптары А.Заспіцкі і Г.Мурамцаў), зроблена адкрытая эстрада для масавых мерапрыемстваў. На месцыб. хутара Акопы падмуркі пабудоў, валун, на якім у 1982 устаноўлены мемар. знак са словамі з верша Я.Купалы «З кутка жаданняў».
Літ.:
Содаль У. Акопы // Содаль У. Пуцявінамі сейбіта. Мн., 1982;
Лойка А. Акопы // Лойка А. Як агонь, як вада...: Раман-эсэ пра Янку Купалу. Мн., 1984;
Купалаўскія сцежкі Лагойшчыны. Мн., 1993;
Купалавым гасцінцам. Мн., 1996.
Ж.К.Дапкюнас.
Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы».Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы». Мемарыяльны валун.Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Акопы». Помнік «Малады Купала».