АНТАГАНІ́ЗМ (ад грэч. antagōnisma спрэчка, барацьба),
ідэйнае, паліт., маральнае і інш. процістаянне супрацьлеглых варожых сіл; адна з формаў супярэчнасцяў, што назіраюцца ў прыродзе і грамадстве. Адметная рыса антаганізму — непрымірымы канфлікт процістаячых сіл, з’яў, тэндэнцый развіцця. Катэгорыя «антаганізм» ужываецца ў біялогіі і матэматыцы, у грамадскіх навуках, у т. л. ў сац. філасофіі (творы класікаў і класавай барацьбы, грамадска-эканам. фармацый, цывілізацый, культур), паліталогіі (канфлікт паміж дэмакратыяй і таталітарызмам), гуманіст. і рэліг.-маральных філас. вучэннях (барацьба ліній дабра і зла, плоці і духу). У развіцці сучаснай цывілізацыі, калі супярэчнасці паміж ёю і прыродай усё большыя, адзначаецца антаганізм двух падыходаў да прыроды: спажывецкага (прымат непадзельнага панавання чалавека над наваколлем) і рэгенерацыйнага (прымат гарманічнага ўзаемадзеяння грамадства з прыродай).
А. у біялогіі выяўляецца перш за ўсё ў барацьбе за існаванне. Найб. выразныя антаганіст. адносіны паміж драпежнікам і яго здабычай, гаспадаром і паразітам, а таксама канкурэнтныя ўзаемаадносіны (напр., за святло і мінер. жыўленне ў раслін, за кармы і месца пражывання ў жывёл). У фізіялогіі падобныя адносіны выяўляюцца ў разнастайнасці ўмоўна процілеглых функцый органаў або сістэм арганізма, якія ўдзельнічаюць у адначасовай спалучанай дзейнасці (актывацыя — інгібіраванне, узбуджэнне — тармажэнне, узмацненне — аслабленне, асіміляцыя — дысіміляцыя). А. рэчываў — від узаемадзеяння амінакіслот, вітамінаў, гармонаў, метабалітаў і антыметабалітаў у арганізме, які характарызуецца палярным дзеяннем: узмацненнем ці аслабленнем пэўных рэакцый. А. мікраарганізмаў выяўляецца ў тармажэнні або прыгнечанні жыццядзейнасці адных відаў мікраарганізмаў іншымі. Упершыню адзначыў франц. вучоны Л.Пастэр (1877). Найб. рэзкі антаганізм сярод актынаміцэтаў, плесневых грыбоў, бактэрый; назіраецца таксама сярод дражджэй, водарасцяў і прасцейшых. Дзейнасць мікробаў-антаганістаў спрыяе ачышчэнню глебы ад патагенных мікраарганізмаў.
В.І.Боўш.
т. 1, с. 378
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
касмапаліты́зм
(ад гр. kosmopolites = грамадзянін свету)
ідэалогія, якая прапагандуе адмаўленне ад нацыянальнага суверэнітэту, абыякавыя адносіны да радзімы і нацыянальнай культуры.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ліз-, ліза-, -ліз
(гр. lysis = растварэнне)
першая або другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае адносіны да растварэння, раскладання рэчыва.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
магістра́льны
(лац. magistralis = галоўны)
1) які мае адносіны да магістралі (напр. м-ая шаша);
2) галоўны, асноўны (напр. м. напрамак).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
неамеркантылі́зм
(ад неа + меркантылізм)
напрамак эканамічнай думкі 19—20 ст., які зводзіць адносіны ў капіталістычным грамадстве да адносін абмену тавараў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
патэ́нтны
(лац. patens, -ntis = адкрыты, яўны)
які мае адносіны да патэнта (напр. п-ая інфармацыя, п. пашпарт, п-ае права).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэгенераты́ўны
(лац. regenerativus = які аднаўляе)
1) які мае адносіны да рэгенерацыі;
2) які служыць для рэгенерацыі (напр. р-ая печ).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэіфіка́цыя
(ад лац. res, rei = рэч + -фікацыя)
форма сацыяльных адносін, пры якой адносіны паміж людзьмі прымаюць выгляд адносін паміж рэчамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
сентымента́льны
(фр. sentimental)
1) які мае адносіны да сентыменталізму як літаратурна-мастацкага кірунку;
2) залішне чуллівы, пяшчотны, здольны лёгка расчуліцца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фака́льны
(ад лац. focus = ачаг)
які мае адносіны да фокуса 1 (напр. ф-ая лінія, ф-ая плоскасць, ф. пункт).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)