прыта́чны, ‑ая, ‑ае.

Абл. Вельмі зручны, выгадны для чаго‑н. (пра месца). — Мне здаецца, дзядзька Кірыла, у вас тут вельмі прытачнае месца, — сказаў Красуцкі, паказаўшы рукою на наваколле. Скрыган. [Я. Колас] піша П. Глебку ў маі 1937 года, што нагледзеў хату ў вельмі прытачным месцы: шмат жоўтага пяску і маладога хваёвага лесу. Шкраба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пы́ха, ‑і, ДМ пысе, ж.

Фанабэрыстасць, ганарыстасць. За гэтыя гады Юрага памужнеў, а на яго твары.. з’явілася пыха і самазадаволенасць, хоць у кішэні было па-ранейшаму пуста. С. Александровіч. Мне было відаць, што Піліп Сямёнавіч адразу разгадаў таго фанабэрыстага, гультаяватага дзецюка. Хацеў збіць з яго пыху, трапным жартам падкасіць. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

развучы́ць, ‑вучу, ‑вучыш, ‑вучыць; зак., што.

Вывучыць, засвоіць што‑н. з мэтай далейшага паўтарэння, выканання. Развучыць народны танец. □ Суровы, баявы матыў гэтай незнаёмай песні мне вельмі спадабаўся, і я тут жа, на слых, развучыў яе на раллі. Хомчанка. — [Рыгорка] так хораша вершы чытае. Вось мы яму пра калгас наш даручым развучыць. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рыба́к, ‑а, м.

Чалавек, які займаецца лоўляй рыбы. Рыбак сядзіць задумна пры агні, І ў водблісках вады спакойны твар Ахоплены павевам цеплыні. Броўка. Мне засталося толькі з’ездзіць на Старыцу і пабачыцца з маім даўнім і добрым прыяцелем, Піліпам Андрэевічам Бондарам, патомным прыпяцкім рыбаком, брыгадзірам рыбалавецкай брыгады з суседняга прырэчнага калгаса. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфера́т, ‑а, М ‑раце, м.

1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад. Усё, аб чым .. [Рыгор] пісаў у дысертацыі, трэба было выкласці ў рэфераце. Арабей.

2. Даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг і пад. Бурбіс даваў мне гатовыя рэфераты, і я, загадзя падрыхтаваўшыся, чытала іх у гуртку. Мядзёлка.

[Ад лац. referre — дакладваць, паведамляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-ласк. да сухі. Сухенькія дровы. Сухенькія грыбы. Сухенькая скарынка. Сухенькі ручнік. □ Будынкі пана Чарнецкага вельмі сухенькія. Гараць, як запалкі. Бядуля. Сухенькая, тоненькая, як былінка,.. была гэтая бабулька! Чарнышэвіч. Цётка падсоўвае мне масла, тварог, а сама ўважліва разглядае мяне, і яе сухенькі, зморшчаны твар поўны добразычлівасці. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уле́жаць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.

Змагчы прабыць некаторы час у ляжачым становішчы; астацца ляжаць. — Хоць Міхаіл Пятровіч прыпісаў мне пасцельны рэжым, але ўлежаць я не мог. С. Александровіч. Снарады клаліся густа і трапна. Улежаць пад такім агнём было цяжка. Машара. — Ты думаеш, дзеравіна гэта доўга ўлежыць тут? — паківала галавой жанчына [экскаватаршчыку]. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фетышызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) што‑н. у фетыш (у 2 знач.), адносіцца да чаго‑н. як да фетыша. [Надзя:] — Мне здаецца, Косця, што ты крыху фетышызуеш сваю тэхніку. Лынькоў. Вызначаючы ў сваіх ранніх вершах спецыфічнасць мастацкага пазнання свету, Багдановіч ніколі, аднак, не фетышызаваў яго. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

disagree [ˌdɪsəˈgri:] v.

1. спрача́цца; не згаджа́цца;

I disagree with you. Я з вамі не згодзен/не згодны.

2. супярэ́чыць, не адпавяда́ць

3. (with) шко́дзіць; быць шко́дным, выкліка́ць нястра́ўнасць (пра клімат, ежу);

This climate disagrees with me. Гэты клімат мне не падыходзіць.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

fine​4 [faɪn] adv. infml у са́мы раз; якра́з;

This dress will suit me fine. Гэта сукенка якраз мне падыдзе;

do fine (пра самаадчуванне) ве́льмі до́бра;

How is your wife? – She’s doing fine, thank you. Як здароўе вашай жонкі? – Вельмі добра, дзякуй.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)