РАСШЫРЭ́ННЕ СУСВЕ́ТУ,

павелічэнне ў часе адлегласцей паміж аб’ектамі Сусвету. Вынікае з нестацыянарнай мадэлі Сусвету, тэарэтычна распрацаванай Фрыдманам на аснове агульнай адноснасці тэорыі. Р.С. пацвярджаецца данымі пазагалактычных астр. назіранняў (чырвонае зрушэнне, рэліктавае выпрамяненне). Лічыцца, што Р.С. пачалося пасля Вялікага Выбуху (гл. Сінгулярнасць касмалагічная).

З вымярэнняў чырв. зрушэння можна вызначыць скорасці галактык v, з якімі яны аддаляюцца ад назіральніка. Паводле закону Хабла v = H∙r, дзе r — адлегласць ад назіральніка, H — пастаянная Хабла (характарызуе Р.С.). Паводле сучасных ацэнак яна дае павелічэнне скорасці разбягання галактык прыблізна на 90 км/с на 1 Мпк адлегласці. Велічыня, адваротная пастаяннай Хабла, прыблізна роўная ўзросту Сусвету. Гл. таксама Касмалогія.

А.​А.​Шымбалёў.

т. 13, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕ́РАГ,

паласа ўзаемадзеяння паміж сушай і вадаёмам (мора, возера, вадасховішча і інш.) ці вадацёкамі (рака, канал і інш.). Мае надводную частку і падводны берагавы схіл, падзеленыя берагавой лініяй. Фарміруецца пад уздзеяннем гідралагічных (ветравыя хвалі, прылівы, адлівы, цячэнні, рачныя плыні і інш.), геал. (тэктанічныя рухі, састаў горных парод), геамарфал. (вышыня і формы рэльефу), антрапагенных (гідрабудаўніцтва, водакарыстанне) і інш. фактараў. Паводле вядучых фактараў у марскіх, рачных і азёрных берагах адрозніваюць абразійныя і эразійныя (гл. Абразія, Эрозія), акумулятыўныя і складаныя. Вывучае берагі геамарфалогія.

Бераг марскі з боку сушы абмежаваны лініяй, якой дасягае прыбой у час найб. прыліваў і штормаў, з боку мора — глыбінёй, дзе затухаюць рухі хваляў. У развіцці марскіх берагоў гал. роля належыць хвалям і прыбою. Яны разбураюць сушу і ўтвараюць абразійныя, часта з кліфам (уступам), берагі або перамяшчаюць і адкладаюць наносы, утвараючы акумулятыўныя берагі. Фарміруюцца яны таксама ў выніку дзейнасці рэк у вусці (дэльтавыя берагі) і пад уплывам занальных фактараў: у Арктыцы і Антарктыцы ад дзеяння вады на мёрзлы грунт і лёд узнікаюць тэрмаабразійныя, у трапічных морах жывыя арганізмы ствараюць біягенныя, пераважна каралавыя берагі (гл. Каралавыя пабудовы). Сучасныя берагі пачалі фарміравацца каля 6 тыс. гадоў назад, пасля позналедавіковай трансгрэсіі, калі ўзровень акіяна павысіўся на 90—100 м і заняў цяперашняе становішча. У выніку затаплення нізінных ускраін мацерыкоў утварыліся інгрэсійныя марскія берагі. Яны падзяляюцца на ледавіковыя (фіёрдавы, шхерны), эразійныя (рыясавы і ліманны), эолавыя (аральскі), структурна-дэнудацыйныя (далмацінскі), ватавыя і інш. (гл. таксама Інгрэсія, Фіёрд, Шхеры, Ліман, Ваты). Берагі рачныя развіваюцца пад уздзеяннем рэчышчавай плыні, якая выклікае бакавую і лінейную эрозію і ўтварэнне карэннага (тэрасавага) незатапляльнага берага або акумуляцыю наносаў і ўтварэнне акумулятыўнага (поймавага) затапляльнага берага. Рэкі Паўн. паўшар’я, якія цякуць на Пн, маюць правы стромкі, абразійны, левы нізкі, акумулятыўны бераг (пад уплывам Карыяліса сілы). У фарміраванні берагоў рэк вял. значэнне маюць апоўзні, абвалы, асыпкі і ўтварэнне яроў. Берагавыя працэсы на рэках паскараюцца пры змене базісу эрозіі.

На Беларусі берагі вадаёмаў і вадацёкаў пераважна акумулятыўныя, на іх развіты берагавыя валы і пляжы. Абразійныя берагі найб. уласцівы вадасховішчам (на некаторых да 50% даўжыні берагавой лініі) і рэкам. На многіх азёрах берагі амаль не перапрацоўваюцца, параслі лесам, хмызняком і травой. Балотная расліннасць стварае на іх сплавінныя берагі.

Літ.:

Берега. М., 1991.

Л.​У.​Мар’іна.

Бераг. Тыпы інгрэсійных берагоў: 1 — фіёрдавы; 2 — шхерны; 3 — рыясавы; 4 — ліманны; 5 — аральскі; 6 — далмацінскі.

т. 3, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

pomimo

нягледзячы; не зважаючы; pomimo wszystko — нягледзячы (не зважаючы) ні на што;

pomimo wichury ruszyli w drogę — нягледзячы на непагадзь, яны рушылі ў дарогу;

pomimo to, że ... — нягледзячы на тое, што

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ähnlich a (D) падо́бны (на каго-н.); аналагі́чны;

und Ähnliches і да таго́ падо́бнае;

sie shen sich ~ wie ein Ei dem nderen яны́ падо́бны адзі́н да аднаго́ як дзве кро́плі вады́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schlag V m -(e)s, Schläge

1) склад, род (людзей); мане́р (пра людзей адмоўнага тыпу);

vom lten ~ старо́га га́рту;

die biden sind vom glichen ~ яны́ аднаго́ по́ля я́гады

2) паро́да (жывёл)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

here

[hɪr]

adv.

1) тут

We will stop here — Мы тут спы́німся

2) сюды́

Come here — Хадзі сюды́

3) вось

Here they come! — Вось і яны́ іду́ць!

- here and there

- here below

- Here you are

- neither here nor there

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

athwart [əˈθwɔ:t] adv., prep. fml

1. упо́перак; наўско́с;

They put a table athwart the doorway. Яны паставілі стол упоперак дзвярэй.

2. су́праць, супро́ць; насу́перак;

His statement ran athwart what was previously said. Яго словы супярэчылі таму, што было сказана раней.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

anticipate [ænˈtɪsɪpeɪt] v.

1. чака́ць, спадзява́цца;

They anticipate moving to a bigger house by the end of the year. Яны спадзяюцца пераехаць у большы дом да канца гэтага года.

2. прадчува́ць; прадба́чыць

3. : anticipate smb.’s wishes апярэ́джваць не́чыя жада́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ало́нж

(фр. allonge = надстаўка)

1) прамая або выгнутая шкляная трубка, па якой вадкасць з халадзільніка, дзе адбываецца дыстыляцыя, сцякае ў прыёмнік;

2) аркуш паперы, які прымацоўваецца да вэксаля для гарантыйных запісаў, калі яны не змяшчаюцца на вэксальным бланку;

3) найбольшая адлегласць, з якой баксёр можа нанесці ўдар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эмігра́цыя

(лац. emigratio)

1) перасяленне людзей з краіны, дзе яны жылі, у чужую краіну па палітычных, эканамічных, рэлігійных ці іншых прычынах і пражыванне там пасля перасялення (параўн. іміграцыя);

2) сукупнасць ураджэнцаў іншай краіны, якія пражываюць у дадзенай краіне ў якасці яе грамадзян;

3) тое, што і дыяпедэз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)