Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
аўтастэры́льнасць
(ад аўта- + стэрыльнасць)
няздольнасць пылку раслін прарастаць на рыльцы песціка сваёй кветкі, другіх кветак раслін таго ж сорту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бактэрыятрафі́зм
(ад бактэрыі + гр. trophe = ежа, засваенне)
узаемна карысныя адносіны паміж каранямі раслін і бактэрыямі: форма жыўлення вышэйшых раслін.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕГЕТАЦЫ́ЙНЫ ПЕРЫ́ЯД,
перыяд года, калі магчымы рост і развіццё (вегетацыя) раслін па метэаралагічных умовах. Працягласць залежыць ад геагр. шыраты, клімату. У тропіках вегетацыйны перыяд доўжыцца ўвесь год, у высокіх шыротах і гарах — ад апошняга веснавога да першага восеньскага замаразку. Адрозніваюць агульны вегетацыйны перыяд для раслін пэўнай мясцовасці, што вызначаецца колькасцю сутак з сярэднімі т-рамі больш за 5 °C, і вегетацыйны перыяд асобных відаў раслін — час, неабходны для поўнага цыкла іх развіцця, які можа быць значна карацейшы за агульны.
У Беларусі пачатак вегетацыйнага перыяду прыпадае на канец 1-й дэкады крас. на ПдЗ, да канца 2-й дэкады гэтага месяца пачынаецца на астатняй тэрыторыі. Сярэдняя працягласць вегетацыйнага перыяду 185—205 дзён (гл. карту). У асобныя гады можа перавышаць сярэдні паказчык на 30—40 дзён. На ўзвышшах, асушаных балотах, у значных паніжэннях рэльефу на 3—6 сутак карацейшы, чым на суседніх раўнінах. Заканчваецца ў канцы 2-й дэкады кастр. на ПнУ, у пачатку ліст. на ПдЗ. Вегетацыйны перыяд — асн. біякліматычны паказчык, якім карыстаюцца пры інтрадукцыі і акліматызацыі раслін, падборы с.-г. культур, правядзенні с.-г. работ і агратэхн. мерапрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
верасо́выі (радзей)ве́расавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да верасу. Верасовы цвет. Верасовы мёд. □ Слыве найлепшым у пчалы ўзятак верасовы.Вялюгін.
2.узнач.наз.верасо́выя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца верас, талакнянка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кізі́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кізілу. Кізілавы ліст. Кізілавае дрэва.// Прыгатаваны з кізілу; з кізілам. Кізілавае варэнне. Кізілавы квас.
2.узнач.наз.кізі́лавыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносіцца кізіл і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камфара́, ‑ы́,ка́мфараікамфо́ра, ‑ы, ж.
Бясколернае пахучае крышталічнае рэчыва, якое ўваходзіць састаўной часткай у эфірныя алеі некаторых раслін або здабываецца сінтэтычна (скарыстоўваецца ў тэхніцы і медыцыне). Укол камфары. □ — На камфару, пакапай у вуха — памагае.Бядуля.
[Грэч. kámphora.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
за́суха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.
Працяглая адсутнасць дажджоў летам, якая суправаджаецца моцным перасыханнем глебы і гібеллю раслін. Барацьба з засухай. □ Ад лясоў, як даведаўся Петрык, і клімат робіцца мякчэйшым, і знікаюць засухі, што губяць пасевы.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
магно́ліевы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да магноліі. Магноліевы пах.// Які здабываецца з кветак магноліі. Магноліевы алей.
2.узнач.наз.магно́ліевыя, ‑ых. Сямейства двухдольных дрэвавых або кустовых раслін, да якога адносіцца магнолія, лімоннік і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маслі́навы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да масліны. // Падобны на плод масліны. Язык Пачулія пачаў блытацца, маслінавыя вочы затуманіліся.Самуйлёнак.
2.узнач.наз.маслі́навыя, ‑ых. Сямейства раслін, да якога адносіцца масліна, бэз, ясень і інш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)