факту́ра
(лац. factura = апрацоўка, будова)
1) характар апрацоўкі, які вызначае знешні выгляд тканіны, скуры і іншых матэрыялаў (напр. ф. мармуру, ф. шкла);
2) своеасаблівасць мастацкай тэхнікі ў творах мастацтва (напр. ф. верша, ф. жывапісу);
3) кам. рахунак з вопісам адпраўленага тавару.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Прыві́д ’здань’ (ТСБМ), з далейшым семантычным развіццём — ’спалох’ (Інстр. 3), ’знешні выгляд’ (астрав., Сл. ПЗБ). Наўрад ці назоўнік з’яўляецца прэфіксальным працягам від 1 (гл.); хутчэй ад прыві́дзіцца ’ўявіць’, прыві́джвацца ’здавацца’ (в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), прывіжа́цца ’тс’ (ТС). Прэфіксальнае ўтварэнне да *ві́дзіцца < ві́дзець ’бачыць’ (гл.), параўн. ст.-слав. привиденье ’мара, мроя’ (Ст.-бел. лексікон), привижеватися ’марыцца, мроіцца’ (там жа), рус. привиде́ние ’прывід’, при́виды ’здані, прывіды’, приви́деться ’памыліцца, падмануцца’, привида́ться ’здацца; прысніцца’, привиже́ние, привижде́ние ’прывід, здань’, укр. при́вид ’прывід, здань; няясныя, ледзь акрэсленыя контуры, ілюзія’, при́ви́ддя ’прывід, здань’, при́видки ’прывіды, здані’, приви́дітися, приви́джуватыся ’уявіцца, здацца, прымроіцца’; параўн. таксама серб.-харв. прѝвидити се ’здацца, уявіцца’, привид ’ілюзія, падман зроку’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стварэ́нне ‘жывая істота, усё жывое’ (ТСБМ, Ласт., Гарэц., Касп., Сл. ПЗБ, Стан., Сержп. Прымхі). Ужыванне назоўніка стварэ́нне ‘тварэнне, твор’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Стан.) ад дзеяслова ствары́ць (гл. тварыць) у спецыяльным значэнні ‘створанае Богам’. Параўн. польск. stworzenie з аналагічным значэннем, якое, згодна з Сяткоўскім (Басай-Сяткоўскі, Słownik, 347), лічыцца семантычным багемізмам. Запазычаннем з чэшскай лічыцца польск. stworzyciel ‘тварэц’ (там жа), параўн. таксама ствары́цель ‘тс’ (Нас., Ласт., Гарэц., Стан.), укр. створи́тель ‘тс’, старое макед. створител ‘тс’. Як самастойныя ўтварэнні можна разглядаць створы́цца ‘зрабіцца’ (ТС), стварэ́нне ‘твар, вобраз, выгляд’; стварэння ні знаіць (пра бруднага, замурзанага) (Скарбы), стварэ́нец ‘чалавечая істота’ (Стан.), стварэ́ц ‘творца’ (Ласт.), створ ‘твор’ (Гарэц.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
актынастэ́ла
(ад гр. aktis, -inos = прамень + стэла)
тып цэнтральнага цыліндра сцябла і кораня вышэйшых раслін, які складаецца з ксілемы, што мае ў папярочным разрэзе выгляд зоркі, і флаэмы, размешчанай паміж прамянямі ксілемы; характэрны для дзеразовых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фі́рма
(іт. fîrma = подпіс)
1) прамысловае ці гандлёвае прадпрыемства, якое мае права юрыдычнай асобы і ставіць перад сабой камерцыйныя мэты;
2) вытворчае аб’яднанне сумежных прадпрыемстваў (напр. гандлёвая ф.);
3) перан. знешні выгляд, прыкрыцце чаго-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
sour1 [ˈsaʊə] adj.
1. кі́слы, пракі́слы;
sour pickles марынава́ныя гуркі́; пі́кулі;
smell sour аддава́ць кісля́цінай
2. пану́ры, сярдзі́ты; зло́сны, зласлі́вы; у ке́пскім настроі́;
What a sour face she has! Што за кіслы ў яе выгляд!;
Pleasure turned sour on him. Пацехі абрыдлі яму.
♦
go/turn sour кі́снуць, пракіса́ць; псавацца;
sour gra pes прытво́рнае грэ́баванне чым-н. недасяга́льным
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
high-tech [ˌhaɪˈtek] adj. infml
1. які́ выкарыстоўвае склада́ную, суча́сную тэ́хніку/тэхнало́гію або́ ство́раны з яе́ дапамо́гай; высокатэхналагі́чны;
These machines are all very high-tech. Гэтыя машыны ўсе вельмі высокатэхналагічныя.
2. які́ мае суча́сны вы́гляд, ство́раны з суча́сных матэрыя́лаў (пра дызайн, аб’екты і да т.п.);
The house is designed in high-tech style. Дызайн дома распрацаваны ў самым сучасным стылі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
абнаві́ць, ‑наўлю, ‑новіш, ‑новіць; зак., што.
1. Паправіўшы, адрамантаваўшы, надаць старому, зношанаму выгляд новага; аднавіць, паднавіць. Абнавіць мэблю ў кватэры. // перан. Зрабіць іншым, новым; адрадзіць, ажывіць. Абнавіць духоўныя сілы. □ [Бедны і Крапіва] не проста напоўнілі традыцыйную байку новым зместам, а абнавілі і самую яе форму. Казека.
2. Папоўніць што‑н., уносячы новае, замяніць устарэлае новым. Абнавіць наглядную агітацыю. Абнавіць склад рэдкалегіі. Абнавіць рэкорд. Абнавіць праграму канцэрта.
3. Разм. Ужыць, выкарыстаць першы раз новую рэч. Абнавіць паліто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няве́ра, ‑ы, м. і ж.
Разм.
1. ж. Адсутнасць веры ў што‑н., няўпэўненасць у чым‑н. Я стаяў, Злажыўшы рукі, Напусціўшы выгляд посны. Бо тачыла сэрца скруха, Бо расла нявера ў поспех. Глебка.
2. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), які (якая) не верыць у што‑н. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і кяверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
няла́скавы і неласка́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не праяўляе ласкавасці ў абыходжанні з кім‑н.; суровы. Цяпер Зойка гаворыць добра і вучыцца някепска, але няласкавая дзяўчынка, панурая. Арабей. — Ты штось неласкавай стала да свайго паклонніка, Галіна, — сказаў Астапчык, ён быў даўно і добра знаёмы з Галінай і яе братам. Машара. // Які выяўляе суровасць, адсутнасць ласкавасці. Няласкавае абыходжанне. Няласкавы выгляд твару.
2. Няветлівы, недалікатны ў адносінах да каго‑н. Няласкавы прыём. Няласкавы гаспадар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)