1. Тое, што і пракаціць (у 2 знач.). — Дзядзечка Пракатайце! — чуюцца праз шум матора воклічы дзяцей.Гамолка.
2. Катаць каго‑н. некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамата́цца1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Матацца некаторы час (гл. матацца 1).
прамата́цца2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Неэканомна, неразумна растраціўшы грошы, разарыцца. Пашыкаваў Федзька з тыдзень.. У сярэдзіне месяца ўжо без свайго габардзіну хадзіў. А к канцу пабыўкі праматаўся зусім.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прастраката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.
1. Абазвацца стракатаннем, застракатаць. Людзі ў зеленаватых куртках ускоквалі і тут жа як падкошаныя падалі. З таго месца, дзе выбралі яны сабе прывал, толькі двойчы прастракатаў аўтамат.Навуменка.
2. Стракатаць некаторы час. З хвіліну прастракатаў конік і змоўк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрасходаваць на вядзенне судовых спраў. [Сымон:] Тата .. судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў!Купала.
2. і без дап. Судзіць некаторы час; прабыць які‑н. час суддзёй. Прасудзіць некалькі год.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.
1. Зрабіць сухім, поўнасцю высушыць. Пагранічнікі туліліся ў простых сялянскіх хатах,.. ніколі не могучы канчаткова прасушыць вопратку ад восеньскай ці зімовай вільгаці.Брыль.— Скінь боты, я прасушу іх...Мележ.
2. і без дап. Сушыць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. пратрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; заг. пратрасі; зак., каго-што.
1.безас. Стаміць, змучыць трасеннем. За дарогу яго пратрэсла.
2.Разм. Правезці па няроўнай дарозе.
3. Трэсці некаторы час. Цэлы тыдзень яго пратрэсла ліхаманка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прахрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.
1. Утварыць хрыплы гук. //што і без дап. Сказаць, прапець што‑н. хрыплым голасам. Палагея падняла галаву і сонным голасам прахрыпела: — Клаўся б ты, стары, спаць.Шамякін.
2.Разм. Прабыць ахрыплым, прастуджаным некаторы час. Прахрыпець два тыдні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашчабята́ць, ‑бячу, ‑бечаш, ‑беча; заг. прашчабячы; зак., што і без дап.
1. Абазвацца шчабятаннем.
2.Разм. Вымавіць, сказаць голасам, падобным на шчабятанне. Надзейка, зазіраючы ў твар, прашчабятала: — Хадзем, я табе пакажу новенькую ванну, новенькую спальню, новенькі кабінет.Паслядовіч.
3. Шчабятаць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачакаць некаторы час. [Васіль Бусыга:] — Не, трэба счакаць яшчэ: а ну ж з’явіцца Саўка з добраю навіною.Колас.[Капітан] .. трохі счакаў і затым цвёрдай рукой загадна штурхнуў [Турка] ў спіну.Быкаў.Мікалай Пятровіч счакаў, пакуль стане ціха, і ўрачыста загаварыў.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖДАНО́ВІЧ (Фларыян Паўлавіч) (28.10.1884, Мінск — 22.10.1937),
тэатральны дзеяч, акцёр, рэжысёр. Адзін з заснавальнікаў бел.прафес.т-ра. Скончыў драм. школу ў Варшаве (1902). У арганізаваных ім драм. калектывах ставіў спектаклі на бел. мове («Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, 1907, «Паўлінка» Я.Купалы, 1913). Адзін са стваральнікаў Першага таварыства беларускай драмы і камедыі, у 1917—20 маст. кіраўнік і рэжысёр. У 1919 некаторы час працаваў у Вільні, дзе паставіў «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. Як рэжысёр абапіраўся на практыку папярэднікаў (І.Буйніцкага і інш.) і традыцыі бел.нар.т-ра, імкнуўся да жыццёвай дакладнасці і праўдзівасці, шырока выкарыстоўваў у пастаноўках нар. музыку, спевы. Быў арганізатарам і першым маст. кіраўніком (1920—21), у 1922—29 вядучым акцёрам БДТ-1 (цяпер Нац.т-р імя Я.Купалы). Перанёс на яго сцэну свае лепшыя пастаноўкі з таварыства: «Рысь» і «Хам» паводле Э.Ажэшкі, «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.Купалы, «Міхалка» Далецкіх, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Апошняе спатканне» У.Галубка, «Сягонняшнія і даўнейшыя» К.Буйло і інш.; паставіў новыя: «Прымакі», «Сон на кургане» і «Адвечная песня» Я.Купалы, «Ганка» У.Галубка і інш. У БДТ-3 паставіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1929), «Ярасць» Я.Яноўскага (1930). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, стваральнік яркіх драм. і камедыйных вобразаў. Яго акцёрскай індывідуальнасці ўласцівы глыбокае пранікненне ў псіхал. сутнасць характару, асэнсаванне сац. прыроды персанажаў, выразны вонкавы малюнак ролі, жанравая разнастайнасць: Быкоўскі, Сымон («Паўлінка», «Раскіданае гняздо»), Рычард Даджэн («Вучань д’ябла» Б.Шоу), цётка Чарлея («Цётка з Бразіліі» Б.Томаса). З 1926 пачаліся ганенні на Ж. 18.7.1930 ён арыштаваны. засуджаны на 5 гадоў зняволення, працаваў на Беламорканале. 8.7.1937 зноў арыштаваны, прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1956.
Літ.:
Атрошчанка А. Фларыян Ждановіч: Біягр. нарыс. Мн., 1972;
Сабалеўскі А. Асоба мастака. Літ. -крытыч. артыкулы. Мн., 1992.