ГАЛІМБА́ЕВА (Айша Гарыфаўна) (н. 11.1.1918, г. Ісык, Казахстан),
казахскі жывапісец. Нар. мастак Казахстана (1967). Вучылася ў Алма-Ацінскім маст. вучылішчы (1939—43) і Усесаюзным ін-це кінематаграфіі (1943—49). Аўтар жывапісных работ: «Партрэт Абая» (1949), «Праводзіны сына Джамбула на фронт» (1951), «Народныя таленты» (1957), «Песня Казахстана» (1962), «Піяла кумысу» (1967); эскізаў касцюмаў да фільмаў, малюнкаў для альбома «Казахскі народны касцюм» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕХЦЯРЭ́НКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 18.5.1918, в. Траянаў Жытомірскай вобл., Украіна) і Вера Нікадзімаўна (н. 24.5.1923, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. майстры маст. аплікацыі саломкай па дрэве. На аснове мясц.нар. традыцый аплікацыі саломкай утылітарна-маст. вырабаў распрацавалі тэхналогію аздаблення сувенірных вырабаў (куфэркаў, сальніц, рамак для фотаздымкаў і інш.). Арганізатары (1955) цэха інкрустацыі пры Жлобінскай фабрыцы інкрустацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГУ́ЛА»,
бел.нар. гульня. Удзельнікі дзеляцца на 2 каманды — дружыны. Кожная дружына выбірае «вялікага», ці «выбранніка», найб. дужага гульца, які кідае ў бок праціўніка гулу (каменнае ці жал. ядро, у некат. месцах — кола воза). Дружына праціўніка як мага раней павінна спыніць яе. З таго месца, дзе гула спынена, «выбраннік» другой каманды кідае яе назад. Перамагае тая каманда, якая першай перакіне гулу за вызначаную мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАНРА́ВАЎ (Барыс Георгіевіч) (16.4.1896, Масква — 27.10.1949),
рускі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). З 1915 у МХАТ. У яго мастацтве спалучаліся шчырасць, мужная прастата з рамантычным натхненнем і паэт. пафасам. Сярод роляў: Мышлаеўскі («Дні Турбіных» М.Булгакава), цар Фёдар («Цар Фёдар Іванавіч» А.К.Талстога), Вайніцкі («Дзядзька Ваня» А.Чэхава). З 1920 здымаўся ў кіно: «Пецярбургская ноч», «Аэраград», «Узнятая цаліна», «Аповесць пра сапраўднага чалавека» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРУ́СІ́Я (грэч. gerusia ад gerōn старац, старэйшына),
у Старажытнай Грэцыі савет старэйшын у гарадах-дзяржавах, дзе пераважала арыстакратычнае ўпарадкаванне. Разглядаў важныя дзярж. справы, якія потым абмяркоўваліся нар. сходам. Колькасць членаў герусіі (геронтаў), іх паліт. роля ў розных полісах былі неаднолькавыя. Напр., у Спарце герусія складалася з 30 чал. (28 геронтаў ва ўзросце за 60 гадоў, якія выбіраліся пажыццёва, і 2 цары), была вышэйшым урадавым органам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРЫ́НДА (Gerindo, скарочана ад Gerakan rajat Indonesia інданез.нар. рух),
палітычная арг-цыя левага кірунку ў Інданезіі ў 1937—42. Заснавальнікі — А.Шарыфуддзін, А.К.Гані, М.Ямін і інш. дзеячы нац.-вызв: руху ва ўмовах нідэрл. панавання ў краіне. Мела на мэце дасягненне самакіравання Інданезіі. З 1939 у складзе адзінага нац. фронту — арг-цыі Паліт. саюз Інданезіі (распушчаны ў 1942 пасля акупацыі краіны японцамі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕНГІБА́РАЎ (Леанід Георгіевіч) (15.3.1935, Масква — 25.7.1972),
расійскі артыст цырка, клоун-мім. Нар.арт. Арменіі (1971). Скончыў вучылішча цыркавога мастацтва ў Маскве (1959). Вобраз-маска артыста — летуценны блазан, дзіця і паэт у душы. Выступаў на эстрадзе з «Вечарамі пантамімы», распрацоўваў ідэю «аўтарскай клаунады». Аўтар сваіх нумароў, кінасцэнарыяў, кароткіх навел і прытчаў. Здымаўся ў кіно: «Шлях на арэну», «Цені забытых продкаў», «На манежы — юнацтва», «Знаёмцеся — Леанід Енгібараў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХІ́ДАВА (Лютфі) (н. 6.11.1925, г. Канібадам, Узбекістан),
таджыкская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1957). Вучаніца В.Вайнонена і інш. З 1941 салістка Тадж.т-ра оперы і балета імя Айні. Першая балерына-таджычка, якая авалодала тэхнікай класічнага танца. З роляў: Дыльбар («Дыльбар» А.Ленскага), Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Адэта («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц.Пуні).
грузінская і расійская скрыпачка і дырыжор. Засл. арт. Грузіі (1970), нар.арт.СССР (1988). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1968, клас Д.Ойстраха). З 1971 салістка Маскоўскай філармоніі, з 1981 адначасова маст. кіраўнік Камернага аркестра Грузіі. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя М.Лонг—Ж.Цібо (Парыж, 1965), імя Я.Сібеліуса (Хельсінкі) і імя П.Чайкоўскага (Масква; абодва 1970). Дзярж. прэміі Грузіі 1975, 1983.