«ЧАЧО́ТАЧКА»,

бел. сцэнічны танец. Муз. памер ​2/4. Тэмп умераны. Створаны ў 1970 балетмайстрам В.​Партным на аснове элементаў бел. танц. фальклору. Выконваецца 16 парамі юнакоў і дзяўчат пад музыку аднайм. бел. нар. песні ў апрацоўцы М.​Талстога і В.​Ігнацьева. Вылучаецца разнастайнасцю прасторавых харэаграфічных малюнкаў.

С.​М.​Грабеншчыкоў.

т. 17, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)