Папіха́ч ’чалавек, якому даручаюць паскорыць якую-небудзь справу’ (ТСБМ, ТС); тое ж, што і папіхіч (гл.) (ТСБМ, Шат., Др.-Падб.; КЭС, лаг.). Дэрыват з агентыўным старажытным суф. ‑ач ад папіхаць < піхаць (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Муры́жыць ’церці’, ’няўмела вастрыць’, ’сварыцца, грызці’ (Юрч.), ’цягаць туды-сюды’ (Бяльк.). Рус. пенз., ленінгр. муры́жить ’нудна лаяць’, муры́сать ’мучыць, тузаючы, торгаючы’, варон. мура́жить ’лаяць’, кастр. мурзова́ть ’даводзіць каго-небудзь гульнёй да стомы’, перм. мурлы́жить ’здзекавацца’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кіцяць ’вымазаць, выпацкаць’ (Клім.). Укр. киця́ти ’ўдараць’; ’у гульні ў жмуркі дакранацца да каго-небудзь, пасля чаго ён пачынае вадзіць’, польск. kicać дрыгаць, скакаць (звычайна аб дробных жывёлах)’, kic! ’выклічнік для адгону жывёлы’. Гукапераймальнае (Брукнер, 226).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Выстарча́ць ’набываць стараннем, клопатамі’ (Нас.); ’дастаўляць усё па жаданню, хацець чаго-небудзь нязбытнага’ (Бір. Дзярж.), вы́старчыць ’хапіць’ (Сцяц.); ’выпрасіць’ (Праблемы філал., 4). Ст.-бел. выстарчити ’схапіць’. Запазычанне з польск. wystarczać ’хапаць, быць дастатковым’ (Булыка, Запазыч., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перашэ́ек ’поле, лес і інш. прастора, якія што-небудзь раздзяляюць’ (рэч., ЛА, 5). Пад уплывам рус. переше́ек ’тс’, параўн. адаптаванае літаратурнае перашыек ’вузкая паласа, што злучае часткі сушы або аддзяляе адзін водны масіў ад другога’ (ТСБМ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасве́та ’асвета’ (Др.-Падб.). Запазычанне з укр. просві́та ’тс’, якое, верагодна, з просвіща́ти ’рабіць каго-небудзь асвечаным’, што, у сваю чаргу, паходзіць са ст.-слав. просвѣштати ’асвятляць; асвячаць’ ад про‑ і свѣтити ’свяціць’ (ЕСУМ, 4, 601).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзі́ма ’бацькаўшчына; месца нараджэння’ (ТСБМ), ’сям’я, радня’ (Стан.), ’айчына’ (Сцяшк.). Ад род1 (гл.) з дапамогай суф. ‑ім‑а, які мае значэнне прыналежнасці да чаго-небудзь, параўн. бел. пабраці́м, серб.-харв. rodim ’сваяк’ (Скок, 3, 152).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рэ́ўнасць ’пачуццё сумнення ў чыёй-небудзь вернасці’ (ТСБМ), рэ́ўносць ’рэўнасць, зайздрасць, цяга’ (ТС). Укр. ревнощі, ревність, рус. ревность, серб. і харв. ре́вно̑ст ’старанне’, балг. ревност ’рэўнасць’. Прасл. *rьvьnostь вытворнае ад *rьvьnь (БЕР, 6, 200). Гл. раўнівы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

изоблича́ть несов. выкрыва́ць (каго, што); (обнаруживать) выяўля́ць (каго, што); (обвинять) абвінава́чваць (каго ў чым), све́дчыць (аб чым);

изоблича́ть взя́точника выкрыва́ць ха́барніка;

изоблича́ть кого́-л. во лжи выкрыва́ць чыю́-не́будзь хлусню́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

влече́ние ср.

1. (страсть) ця́га, -гі ж.;

2. (склонность) нахі́л, -лу м., прыхі́льнасць, -ці ж., схі́льнасць, -ці ж.;

име́ть влече́ние к чему́-л. мець нахі́л (прыхі́льнасць, схі́льнасць) да чаго́-не́будзь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)