далечыня́ і далячы́нь, далечыні, ж.
Тое, што і даль. У далечыні раскінуўся старажытны горад, які Здаўна лічыўся варотамі Масквы. Гурскі. Чарноцкі стараецца разгледзець далечыню ў бінокль. Чорны. Далячынь палеткаў дыміцца параю. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
1. Пасяліўшыся, паставіць будынкі. У Скіп’ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі. Чорны.
2. Аказацца запоўненым, занятым будынкамі. Ускраіны забудаваліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
завяршэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. завяршаць — завяршыць.
2. Тое, чым заканчваецца, завяршаецца што‑н. — Замест ранейшай аварыі з машынаю, зробіш аварыю з чалавекам. Гэта будзе завяршэннем тваёй службы. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задзі́рыстасць, ‑і, ж.
Схільнасць да боек, спрэчак; задзірлівасць. Можа, таму і не падняўся чалавек па службовай лесвіцы вышэй вартаўніка. За свой крыклівы голас .. і задзірыстасць. Ермаловіч. Заядлая задзірыстасць бліснула ў .. вачах. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звыча́йнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць звычайнага. Дзіўна было: як усё ў адзін момант з’іначылася і страціла сваю ранейшую звычайнасць. Чорны. І словы былі такімі яснымі, такімі зразумелымі па сваёй прастаце і звычайнасці. Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змятушы́ць, ‑тушу, ‑тушыш, ‑тушыць; зак., каго-што.
Абл. Прывесці ў замяшанне; змяць. Тут немцам не пашанцавала. Не памог і дэсант. Тут стала артылерыйская часць і змятушыла на шашы нямецкі танкавы клін. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каапера́тар, ‑а, м.
1. Дзеяч у галіне кааперацыі (у 2 знач.); удзельнік, член кааперацыі.
2. Разм. Работнік кааператыве, кааперацыі (у 3 знач.). Ксавэр Блецька адышоў ад зямлі і стаў тутэйшым кааператарам. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
высту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да выстукаць.
2. Разм. Рытмічна стукаць, пастукваць. Лямэнт.. стаіць пры стале і задуменна выстуквае пальцамі. Чорны. Пры агарку свечкі адзін [рабочы].. выстукваў малатком — падбіваў боты. Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адсве́т, ‑у, М ‑свеце, ж.
Тое, што і водсвет. Ужо сонца пакінула пакой. Толькі адна сцяна мылася яго адсветам. Гартны. Бакі .. [хмарак] чорныя, краі залацяцца чырвоным адсветам. Чорны. Тваё сэрца — адсвет бліскавіц. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адве́сіць, ‑вешу, ‑весіш, ‑весіць; зак., што.
Адкрыць што‑н. завешанае; зняць або адсунуць убок тое, чым было што‑н. завешана. [Жанчына] адвесіла акно, і дождж знадворку зашумеў мацней. Чорны.
•••
Адвесіць губы — надзьмуцца, пакрыўдзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)