тэрыторыя з прыродна-ландшафтнымі і культ.-антрапагеннымі комплексамі, якая выкарыстоўваецца для адпачынку, турызму, санаторна-курортнага лячэння. Падзяляецца на месцы адпачынку (паркі, скверы, леса- і лугапаркі, рэкрэацыйныя лясы, садова-агародныя кааператывы і інш.) і рэкрэацыйныя зоны (зоны адпачынку і турызму, курорты, турысцкія цэнтры і інш.). Вылучаюцца Р.т. кароткачасовага (штодзённага, штотыднёвага) і працяглага адпачынку; азёрна-лясныя, леса-рачныя, прыморскія, горныя і інш. На Беларусі Р.т. ўключае 8 курортаў рэсп. і 5 мясц. значэння, 14 зон адпачынку рэсп. і 187 мясц. значэння агульнай пл. 1,85 млн.га. Каля 30% Р.т. (пераважна ў Гомельскай, Магілёўскай, часткова ў Мінскай абласцях) пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС знаходзяцца ў зоне радыеактыўнага забруджвання, дзе патрабуецца працяглая рэкультывацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ ЗА́МАК Існаваў у 16—1-й пал. 17 ст. ў г.Рэчыца Гомельскай вобл. Пабудаваны з дрэва на высокім пагорку правага берага Дняпра на месцыстараж. гарадзішча пл. каля 1 га. Быў абнесены валам і абведзены ровам. Умацаванне авальнага ў плане замка складалася з драўляных абарончых сцен, зробленых па тыпу гародняў з 1 ярусам бою, 5 шматгранных і квадратных у плане вежаў, накрытых невысокімі шатровымі дахамі. Уезд у замак быў з ПдЗ праз пад’ёмны мост. Р.з. разбураны ў 1649 у час антыфеадальнай вайны 1648—51. Вядомы паводле плана і гравюры 1649.
Літ.:
Егоров Ю. Градостроительство Белоруссии. М., 1954. С. 77.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМПАТРЫ́Я (ад грэч. syn разам + patris радзіма),
тып відаўтварэння, пры якім новыя віды ўзнікаюць з папуляцый з моцна перакрыжаванымі або супадаючымі арэаламі. Магчыма ў выпадках, калі 2 формы, якія існуюць у межах агульнага арэала або яго часткі, не змешваюцца і маюць розныя экалагічныя нішы. Супрацьлеглы выпадак — відаўтварэнне з папуляцый з неперакрыжаванымі арэаламі — наз.алапатрыяй.
С. наз. таксама сумеснае пражыванне ў адным геагр. раёне розных відаў або ўнутрывідавых груп арганізмаў (біял. рас), якія адрозніваюцца генетычна, з рознымі экалагічнымі асаблівасцямі (тэрміны і месцы размнажэння, аб’екты корму, спосабы здабычы корму і інш.). Напр., «азімыя» і «яравыя» расы некат. ласосепадобных і асетрападобных рыб нерасцяцца ў адных вадаёмах, але ў розныя тэрміны, што робіць немагчымым абмен спадчыннай інфармацыяй паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
flagránta
1) яўны, відаво́чны;
in ~iюрыд. на месцы́ злачы́нства
2) абура́льны;
in ~em Wíderspruch zu etw. (D) stéhen* яўна супярэ́чыць чаму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мерыдыя́н, ‑а, м.
У геаграфіі — уяўная лінія, якая, праходзячы па паверхні Зямлі, злучае абодва полюсы і перасякае экватар пад прамым вуглом.
•••
Магнітны мерыдыян — вертыкальная плоскасць, якая праходзіць праз магнітную вось стрэлкі ў дадзеным месцы зямной прасторы.
Нябесны мерыдыян — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз полюсы свету і зеніт, адкуль вядзецца назіранне.
[Ад лац. meridianus — паўдзённы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павываро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Вывернуць усё, многае. Павыварочваць кавалачкі. Павыварочваць кішэні. Павыварочваць карчы. □ Ад імшарын, крыху правей, пачынаўся буралом: вецер, быццам жартуючы, павыварочваў тут дрэвы з карэннем.Даніленка.Рабочыя стаялі ўсе на тратуары, і Валодзя Кастрыцкі бачыў, як некалькі чалавек на месцы будоўлі павыварочвалі з скрынь замешаную гліну.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пе́чышча, ‑а, н.
Астаткі ад печы (звычайна пасля пажару). Нібы языком, злізаў пажар стары драўляны школьны будынак, пакінуўшы ад яго толькі раскіданыя печышчы.Васілевіч.Казалі, у лагчыне калісьці красавалася вёска, — цяпер на тым месцы не было нават задымленых печышчаў.Мележ.Да вайны тут стаяла вартоўня лесніка. Ад яе засталося толькі печышча.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
поўнагало́ссе, ‑я, н.
Уласцівая ўсходнеславянскім мовам, у адрозненне ад іншых славянскіх моў, фанетычная рыса, якая заключаецца ў наяўнасці спалучэнняў оро, оло, ере, еле ў становішчы паміж двума зычнымі на месцы старажытных агульнаславянскіх ор, ол, ер, ел: руск. голова, бел. галава, балг. глава, польск. głowa, руск. город, бел. горад, балг. град, чэшск. hlava.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прарэ́злівы, ‑ая, ‑ае.
1. Які моцна, рэзка дзейнічае на органы пачуццяў. Дзесьці ў глыбіні парку зайграў джаз. Дзікія, прарэзлівыя гукі рвануліся ўвысь, закружыліся над кронамі дрэў.Шашкоў.Цішыню ночы раз-пораз разрывалі прарэзлівыя свісткі паравозаў.М. Ткачоў.
2. Пільны, пранізлівы (пра вочы, позірк). Стоячы на адным месцы, [пані] акінула Сцёпку прарэзлівым бліскучым позіркам.Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прашнурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.
1.што. Прашыць шнурам, нанізаць на шнур. Прашнураваць сшытак.
2.перан. Прайсці некалькі разоў па адным і тым жа месцы. Гаспадар зноў двойчы прашнураваў з хлява ў гумно і назад.Брыль.Як ганчак, збіўшыся з зайцавага следу, Васіль прашнураваў туды і сюды, а потым выбег на вуліцу.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)