усцерагчы́, ‑рагу, ‑ражэш, ‑ражэ; ‑ражом, ‑ражаце, ‑рагуць; пр. усцярог, усцерагла, ‑ло; заг. усцеражы; зак., каго-што ад каго-чаго.

Зберагчы, захаваць у цэласці. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба ад прагавітай [пашчы] вайны, як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці. Колас. // Засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага, непажаданага. Усцерагчы ад прастуды дзіця. □ [Ганна Карпаўна:] — Што ж, — кажу, — вядзіце ў хату вашу Маруську. Можа як усцерагу ад нечысцяў... Сіняўскі. Цяпер думкі Гарбачэўскага былі скіраваны на тое, як усцерагчы людзей ад правалу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шака́л, ‑а, м.

1. Драпежная млекакормячая жывёліна сямейства сабачых, якая харчуецца пераважна мярцвячынай. Сцежкай снягоў тых і дзікіх узлессяў Тур ці шакал Толькі могуць праскочыць. Хведаровіч. Недзе недалёка ў гарах завылі шакалы, вылі тонка і працяжна, нібы плакала малое дзіця... Каваль.

2. перан. Разм. Пра прагнага, драпежнага чалавека. Я чую стогн Афрыкі Каланіяльнай. І гром навальніцы Над Нігерам дальнім; Крык неграў лінчованых За акіянам, Быццё ў эфіры Шакалаў паганых. Танк. Няхай ведаюць гітлераўскія шакалы, што ніякія катаванні і тэрор не зломяць узнятай народнай хвалі супроць нямецкага фашызму. Казлоў.

[Перс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак.

1. каго-што. Апрацоўваць парай, варам (для ачысткі, знішчэння насякомых і г.д.).

П. бочку.

П. бялізну.

2. каго (што). Хвастаць венікам (у лазні, каб выклікаць пот).

3. што. Варыць у закрытай пасудзіне пры дапамозе пары.

П. гарох.

4. каго. Вельмі цёпла апранаць (разм.).

Што ты парыш дзіця ў гэтым паліто.

5. што. Кіпяціць (пра малако).

6. безас. Пра вельмі гарачае вільготнае надвор’е.

Увесь дзень парыла.

Парыць зямлю або косці (разм.) — не жыць, ляжаць у магіле.

|| звар. па́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

|| наз. па́ранне, -я, н. (да 1—5 знач.) і па́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 1—5 знач.; разм.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сірата́, -ы́, ДМ -раце́, Т -о́й (-о́ю), мн. сіро́ты і (з ліч. 2, 3, 4) сіраты́, -ро́т, м. і ж.

Дзіця або падлетак, які застаўся без аднаго або абодвух бацькоў.

Дзе ж сіраце бацьку ўзяць? Круглая с. (без маці і бацькі).

Казанская сірата — пра таго, хто прыкідваецца няшчасным, каб разжаліць каго-н.

|| памянш.-ласк. сіро́тка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -тцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -так і сіраці́нка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -нцы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -нак.

|| прым. сіро́чы, -ая, -ае і сіро́цкі, -ая, -ае.

Сірочую галоўку дожджык мые.

Зіма сёлета сіроцкая — без моцных маразоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

часа́ць¹, чашу́, чэ́шаш, чэ́ша; чэ́шам, чэ́шаце, чэ́шуць; чашы́; часа́ны; незак.

1. каго-што. Распраўляць, расчэсваць грэбенем (валасы).

Ч. валасы.

Ч. дзіця.

2. што. Ачышчаць валакно (ільну, канапель), воўну і пад. ад рэштак кастрыцы пры дапамозе спецыяльных металічных шчотак, грэбеня або часальных машын.

Ч. воўну.

3. Хутка, энергічна рабіць што-н. (ісці, бегчы, танцаваць і пад.); бойка гаварыць (разм.).

Хлопец бойка чэша ўпрысядкі.

|| зак. пачаса́ць, -чашу́, -чэ́шаш, -чэ́ша; -чэ́шам, -чэ́шаце, -чэ́шуць; -чашы́; -часа́ны (да 3 знач.).

|| аднакр. часану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні; -ну́ты.

|| наз. часа́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. часа́льны, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

Часальная машына.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Kind n -(e)s, -er дзіця́;

mit ~ und Kgel з усёй радзі́най;

von ~ auf з мале́нства;

sich lieb ~ bei j-m mchen дагаджа́ць (каму-н.), падлабу́ньвацца (да каго-н.);

man weiß, ws Gistes ~ er ist вядо́ма, яко́га по́ля ён я́гада;

das ~ mit dem Bde usschütten вы́плюхнуць [вы́ліць] з вадо́ю дзіця́;

wir wrden schon das ~ schukeln разм. мы гэ́тую спра́ву ўла́дзім [абла́дзім];

gebrnntes ~ scheut das Fuer спужа́ная варо́на і куста́ баі́цца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kid

I [kɪd]

1.

n.

1) казьляня́ n.

2) мя́са або́ фу́тра з казьляня́ці

3) ску́ра казьлі́ная, ла́йка f.

4) informal дзіця́ n.

2.

adj.

1) ла́йкавы

2) informal мало́дшы

kid brother — мало́дшы брат

- kids

II [kɪd]

v.

дражні́цца, жартава́ць, дабраду́шна падцьве́льваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Здуду́ліцца ’скурчыцца’ (Сл. паўн.-зах.). Рус. тул. издудо́лить ’высмактаць, змучыць’, славац. zdudliť ’скурчыць’, zdúdliť sa, zdudliť sa ’скурчыцца’. Параўн. рус. дыял. дудо́лить(ся) ’піць, ссаць многа, доўга’, славац. dudlať ’выдаваць гукі булькання’, ’мармытаць’, рус. смал. дудо́лядзіця, што яшчэ ссе’. Насуперак Фасмеру (1, 550) звязана, відаць, з дуда (гл.) (якое ў дыялектах мае значэнне ’соска’ (кур.) звязана з рус. дыял. дудить ’доўга і многа смактаць’), з суф. ‑уля/уль (Сцяцко, Афікс. наз., 67) ад дзеяслова ўтвараецца назоўнік *дуд‑уля/*дуд‑уль, на базе гэтага дзеяслоў *дудуліць, адкуль з прэфіксам з‑ (< jьz‑) *здудуліць ’выссаць’ > ’зрабіць скурчаным’, адкуль здудуліцца ’скурчыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зуй1 ’адыход пры часанні воўны’ (карэліц., Жыв. сл.). Ці не з літ. zuĩkis ’заяц’, паколькі заяц між іншым ’раменьчык, з дапамогай якога звязваюць часткі хамута’ ў рус. гаворках, сумежных з БССР. Але гэта мала верагодна. Звязана з зуёк (гл.)? Няясна.

Зуй2 ’хітры; кволы чалавек’ (Касп.). Рус. зуй, арханг., пенз. ’рухавае, жвавае дзіця’, перм. ’бойкі чалавек’, зах.-бранск. ’пануры, маўклівы чалавек’, ярасл., калуж. ’хітры чалавек, зух’. Розныя значэнні і шырокая тэрыторыя распаўсюджання не даюць пэўна выдзеліць цэнтральную сему (рухавасць?) і паставіць пытанне пра запазычаны характар слова (літ. zuĩkis ’заяц’, zùiti ’рухацца, шукаць’?). Ці звязана з зуёк? Параўн. зух. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пу́рны ’пульхны; пышны (пра хлеб)’ (ТС), ’порысты, падышоўшы (пра хлеб)’ (стол., Жыв. НС). Відаць, утворана на базе прасл. *puriti sę ’падымацца, уздымацца’, параўн. чэш. Mūp.purit sa ’надувацца ад злосці’, ст.-чэш. ригпу́, чэш. vzpurny ’ўпарты’, серб.-харв. напу́рити ’раззлаваць’, напу́рити се ’зазлаваць, надуцца; пасварыцца’, напурен ’надзьмуты, самазадаволены’, якія Белеціч (JO, 49, 120) збліжае з пу́рити ’жарыць, пячы’, што ўзыходзяць да і.-е. риг‑ ’агонь’. Звязана з пу́рыць ’гнаць, выганяць’, (гл.) порай, ’хутка падымацца, расці’ з дадатковым адценнем’станавіцца рыхлым, кволым’, параўн. балг. дыял. пу́рек ’слабое, хілае і анемічнае дзіця’, рус. дыял. пу́рско ’мякка, рыхла’ і пад., генетычна звязаныя з літ. purėti ’станавіцца рыхлым’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)