ГАРО́ХАЎКА,

вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Бабруйск, 135 км ад Магілёва. 516 ж., 184 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, амбулаторыя, аддз. сувязі.

т. 5, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЕ́НА (Cayenne),

горад, адм. цэнтр Гвіяны французскай. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Каена ў Атлантычны ак. Засн. ў 1604. Каля 50 тыс. ж. (1995). Гал. порт краіны (вываз рому, драўніны, рыбы, крэветак). Вузел аўтадарог Міжнар. аэрапорт. Вытв-сць рому, лесапілаванне.

т. 7, с. 408

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРГА́ННЕ,

вёска ў Смалявіцкім р-не Мінскай вобл., каля аўтадарогі Смалявічы—Чэрвень. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 21 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Смалявічы, 59 км ад Мінска. 376 ж., 140 двароў (1998). Бібліятэка, аддз. сувязі.

т. 9, с. 47

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАСТРЫ́ (Castries),

горад, сталіца дзяржавы Сент-Люсія. Знаходзіцца на в-ве Сент-Люсія. 13,6 тыс. ж. (1992). Марскі порт. Аэрапорт. Гал. гандл.-гасп. цэнтр вострава (вытв-сць лімоннага соку, рому, цукру і інш.). Крэпасць Морн-Фарцюн (17—18 ст.).

т. 8, с. 155

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КО́ПЫСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка ў БССР ў 1924—31. Утвораны 17.7.1924. Цэнтрмяст. Копысь. Да ліп. 1930 — у Аршанскай акрузе. 20.8.1924 падзелены на 9 сельсаветаў. 8.7.1931 скасаваны, тэр. раёна перададзена ў Аршанскі, Горацкі, Талачынскі, Шклоўскі р-ны.

т. 8, с. 415

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАМАСТО́ЧЧА,

вёска ў Віцебскім р-не, каля р. Лучоса; чыг. станцыя на лініі Віцебск—Орша. Цэнтр сельсавета. За 20 км на Пд ад г. Віцебск. 460 ж., 203 двары (1997). Сярэдняя школа, б-ка, амбулаторыя, аддз. сувязі. Вайсковыя могілкі.

т. 6, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАПАЛЯ́РНАЕ ГАЗАКАНДЭНСА́ТНАНА́ФТАВАЕ РАДО́ВІШЧА,

размешчана на Пн Цюменскай вобл. Расіі, за 80 км на ПдЗ ад г.п. Тазаўскі (цэнтр здабычы). Уваходзіць у Заходне-Сібірскую нафтагазавую правінцыю. Адкрыта ў 1965. Паклад на глыб. 1—3 км. Пач. запасы 2631,5 млрд. м³.

т. 6, с. 530

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗАХО́ДНЯЯ КАМУ́НА,

адм.-тэр. адзінка ў 1918. Утворана на 3-м з’ездзе Саветаў Зах. вобласці (11—13.9.1918) у выніку перайменавання Заходняй вобласці. Цэнтрг. Смаленск. Аб’ядноўвала Смаленскую, Віцебскую, Магілёўскую, Мінскую і Віленскую губ. Скасавана пасля абвяшчэння Беларускай ССР.

т. 7, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛІ́КІР (Palikir),

горад, сталіца дзяржавы Федэратыўныя Штаты Мікранезіі, на в-ве Понапе ў групе Каралінскіх а-воў у Ціхім ак. 33,4 тыс. ж. (1994). Порт. Аэрапорт. Прадпрыемствы харч. прам-сці, у т. л. па перапрацоўцы рыбы. Цэнтр рыбалоўства. Турызм.

т. 11, с. 558

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЬМІ́РА (Palmira),

горад на З Калумбіі, у бас. р. Каўка. Засн. ў 1794. Каля 200 тыс. ж. (2000). Вузел чыгунак, праходзіць Панамерыканская шаша. Аэрапорт. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цукр. трыснёг, кава, тытунь). Прам-сць: цукр., тытунёвая, гарбарная. Курорт.

т. 12, с. 21

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)