РЫЖО́Ў Уладзімір Рыгоравіч (1.5.1914, в. Майсееўшчына Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1974),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы камандзіраў батальёнаў і штабных работнікаў (1942). У Вял. Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Зах., Бранскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік Маскоўскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Польшчы, баёў у Германіі. Мотастралк. батальён на чале з маёрам Р. вызначыўся ў баях каля г. Кельцы (Польшча) у студз. 1945, калі прарваў абарону праціўніка, перарэзаў шашэйную дарогу і чыгунку на Кракаў, першы фарсіраваў р. Одэр, захапіў плацдарм і ўтрымліваў яго да падыходу падмацавання. Пасля вайны да 1962 на парт. рабоце.

У.Р.Рыжоў.

т. 13, с. 493

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САВІ́ЦКІ Яўген Якаўлевіч (24.12.1910, г. Новарасійск, Расія — 6.4.1990),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945), маршал авіяцыі (1961). Засл. ваен. лётчык СССР (1965). Скончыў Ваен. школу лётчыкаў (1932), Ваен. акадэмію Генштаба (1955). У Чырв. Арміі з 1929. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Варонежскім, Паўд.-Зах., Сталінградскім, Паўн.-Каўказскім, Паўд., 4-м Укр., 1-м і 3-м Бел. франтах: камандзір знішчальнай авіядывізіі, камандуючы авіягрупамі, камандзір знішчальнага авіякорпуса. Зрабіў 216 баявых вылетаў, правёў 81 паветр. бой, збіў 22 самалёты праціўніка. З 1948 на кіруючых пасадах у ППА Сав. Арміі.

Я.Я.Савіцкі.

т. 14, с. 72

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІДАРО́ВІЧ Георгій Сцяпанавіч (21.11.1903, Мінск — 6.5.1985),

генерал-палкоўнік танк. войск (1962). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі (1937), Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1922: камандзір батарэі, нач. штаба дывізіёна. У Вял. Айч. вайну з 1941 нач. штаба асобнай танк. дывізіі, у штабе Гал. бранятанк. ўпраўлення Чырв. Арміі; з 1944 на 1-м Прыбалт., 1-м і 2-м Бел. франтах: нач. штаба механіз. корпуса, танк. арміі. Удзельнік баёў пад Смаленскам, Сталінградам, Кіевам, на Курскай дузе, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Усх.-Прускай аперацыі. З 1945 на адказных пасадах у войсках, цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.

Г.С.Сідаровіч.

т. 14, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СІЯ́НІН Міхаіл Данілавіч (17.12.1901, в. Забалацце Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 1.10.1973),

Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Вышэйшую кав. школу (1927), Ваен. акадэмію Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1920. Удзельнік ліквідацыі антыбальшавіцкага кранштацкага паўстання 1921, сял. выступленняў на Тамбоўшчыне ў 1920—21, баёў з басмачамі. У Вял. Айч. вайну з ліст. 1941 на Калінінскім фронце. Механіз. брыгада на чале з палк. С. вызначылася ў вер. 1943 у баях за Дняпро каля в. Вял. Букрын на ПдУ ад Кіева. Да 1947 у Сав. Арміі. З 1966 дырэктар мемар. музея К.​С.​Заслонава (г. Орша).

М.Д.Сіянін.

т. 14, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАБЛО́ Барыс Германавіч (13.4.1923, г. Самара, Расія — 15.6.1999),

бел. і расійскі віяланчэліст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Праф. (1984). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1949). У 1949—72 канцэртмайстар групы віяланчэляў Дзярж. акад. сімф. аркестра Беларусі, адначасова ў 1949—55 удзельнік стр. квартэта і фп. трыо Бел. філармоніі. З 1952 выкладаў у муз. школе пры Бел. кансерваторыі, з 1963 — у Бел. кансерваторыі. У 1987—98 праф. Рас. акадэміі музыкі ў Маскве. Удасканальваў жанр віяланчэльнага дуэта. Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў, у т. л. С.​Аксакава, М.​Аладава, А.​Багатырова, у рэпертуары таксама рус. муз. класіка. Аўтар метадычных падручнікаў.

т. 14, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАПІ́Н-ШУ́ЙСКІ Міхаіл Васілевіч (18.11.1586—3.5.1610),

рускі дзярж. і ваен. дзеяч, князь. У 1604 стольнік пры цару Барысе Гадунове. З прыходам да ўлады свайго сваяка Васіля Іванавіча Шуйскага ў 1606 прызначаны ваяводаю. Удзельнік задушэння Балотнікава паўстання 1606—07. У 1608 вёў перагаворы са шведамі аб саюзе супраць Ілжэдзмітрыя II, які аблажыў Маскву. У 1609—10 на чале рус.-швед. войска атрымаў шэраг перамог над войскам Ілжэдзмітрыя II, зняў аблогу Масквы і пераможцам увайшоў у сталіцу.

...СКАПІЯ (ад грэч. skopeō назіраю, разглядваю), другая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да назірання, візуальнага даследавання чаго-н. (напр., рэнтгенаскапія, эндаскапія).

т. 14, с. 437

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПІРЫДЗЕ́НКА Мікалай Кузьміч (12.1.1917, в. Беразуга Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 27.12.1980),

Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1961). Скончыў Барысаглебскую ваен. авіяшколу лётчыкаў (1938), акадэміі Ваенна-паветр. (1950) і Генштаба (1957). З 1937 у Чырв. Арміі. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах., Паўд.-Зах., Зах., 2-м Бел. франтах. Камандзір эскадрыллі маёр С. зрабіў 337 баявых вылетаў, удзельнічаў у 85 паветр. баях, збіў асабіста 15, у групе — 6 самалётаў праціўніка. Да 1970 у Сав. Арміі, у 1962—70 выкладчык ваен. акадэміі.

М.К.Спірыдзенка.

т. 15, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СТА́ШАК Мікалай Іванавіч (1.5.1914, хутар Марынаўскі Адэскай вобл., Украіна — 17.2.1991),

удзельнік баёў на Беларусі ў Вял. Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1968). Канд. ваен. навук (1961). Скончыў вучылішча пагранвойск НКУС (1938), ваен. акадэміі імя Фрунзе (1947) і Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1935. У Вял. Айч. вайну з 1942 на Бранскім і Цэнтр. франтах. Полк на чале з падпалкоўнікам С. вызначыўся восенню 1943 пры вызваленні Камарынскага р-на Гомельскай вобл., калі пасля фарсіравання Дзясны, Дняпра і Прыпяці захопліваў і пашыраў плацдармы, вызваліў г.п. Камарын. Да 1973 у Сав. Арміі.

т. 15, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУСЬКО́ Якаў Ягоравіч (н. 17.3.1917, в. Чарняўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),

Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Чкалаўскае ваен. авіявучылішча (1941), варонежскія абл. партшколу і пед. ін-т (1949), Вышэйшую дыпламат. школу (1952). У Чырв. Арміі з 1937. У Вял. Айч. вайну з 1943 на Зах., Бранскім, 1-м і 4-м Укр. франтах, удзельнік Арлоўскай і Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Венгрыі, Польшчы, Чэхаславакіі. Камандзір эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан С. зрабіў 141 баявы вылет, прычыніў праціўніку значныя страты ў баявой тэхніцы. Да 1946 у Сав. Арміі, да 1978 на дыпламат. рабоце.

Я.Я.Сусько.

т. 15, с. 291

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СУФАНУВО́НГ (13.7.1909, г. Луангпрабанг, Лаос — студз. 1995),

лаоскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. каралеўскай сям’і Лаоса, стрыечны брат Сувана Фумы. Атрымаў адукацыю ў Францыі, інжынер-будаўнік. Удзельнік антыяп. і антыфранц. нац.-вызв. руху 1940—пач. 1950-х г. З 1950 старшыня Адзінага патрыят. фронту Лаоса (з 1956 Патрыят. фронт Лаоса, ПФЛ), які да 1973 вёў узбр. барацьбу супраць цэнтр. ўрада Лаоса (за выключэннем 1956—57 і 1962—63, калі С. быў чл. кааліцыйнага ўрада Лаоса). У 1974—75 старшыня Нац. паліт. кааліцыйнага савета Лаоса. У 1975—86 прэзідэнт Лаоскай Нар.-Дэмакр. Рэспублікі.

т. 15, с. 292

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)