Гіяцы́нт ’назва кветкі гіяцынт’. Ст.-бел. гияцынтъ, гиацинтъ ’тс’; запазычанне праз польск. hiacynt з лац. hyacinthus (а гэта з грэч.). Гл. Булыка, Запазыч., 83. Але для сучаснага бел. гіяцы́нт можна лічыць крыніцай і рус. гиаци́нт (аб якім меркаванні ў Фасмера, 1, 404; падрабязна Шанскі, 1, Г, 65).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дзірва́н ’неапрацаванае, зарослае травой поле’ (БРС, Сцяшк.). Старое запазычанне з літ. мовы. Параўн. літ. dirvónas (да dirvà; аб этымалогіі літ. слоў гл. Фрэнкель, 1, 97). Ужо ў ст.-бел. мове сустракаюцца формы дирванъ, дырванъ у значэнні ’аблога’ (формы гэтыя вядомы з XVI ст., гл. Булыка, Запазыч., 96).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
До ’назва ноты’ (БРС). Рус. до, укр. до. Запазычанне з італ. do (можа, праз франц. мову). Гэта сістэма нотнага запісу паходзіць ад італьянца Гвіда Арэцца (Guido Arezzo, XI ст.); спачатку нота do называлася ut (гл. Meyers Neues Lexikon, 2. Aufl., Bd. 12. Leipzig, 1975, с. 598a).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аўтэ́нтык (БРС, Нас., Яруш.), ст.-бел. автентикъ (з 1344? Нас. гіст.; 1644, Булыка, Запазыч.), автентичний (з 1333? Нас. гіст.). Праз польск. autentyk, autentyczny або непасрэдна з лац. authenticus (грэч. αὐθεντικός ’які мае самастойную вартасць’). Для бел. аўтэнтычны малаверагодна, насуперак Крукоўскаму, Уплыў, 76, паўторнае запазычанне з рус. аутентичный.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Байра́м ’магаметанскае свята — Новы год’ (ужо ст.-бел.; Нас. гіст., Гіст. лекс., 140; Булыка, Запазыч.), рус. байра́м (ст.-рус. баграмъ, багримъ, байрамъ), укр. байра́м. Запазычанне з цюрк. моў. Параўн. тур. bayram ’тс’ і г. д. Фасмер, 1, 108; Локач, 16; параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 13.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балбе́с ’дурны’ (Нас., Касп.). Рус. балбе́с. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. казах. bilbes, тур., тат. bilmäs ’ён не ведае’). Бернекер, 40; Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114. Параўн. яшчэ Дзмітрыеў, Тюрк. эл., 18; Шанскі, 1, Б, 22 (тут удакладненні). Бел. слова, відавочна, запазычана праз пасрэдніцтва рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Барбары́с ’расліна Berberis L.’ (Кіс.). Рус. барбари́с (ст. берберис), укр. байбари́с (дысіміляцыя р — р > й — р), барбари́с. Запазычанне з новалац. berberis (а гэта, магчыма, з араб. barbāris < ambar bāris < amīr bāris ’Berberis vulgaris’; Локач, 20). Фасмер, 1, 125; Праабражэнскі, 1, 16–17; Шанскі, 1, Б, 42.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бастава́ць. Рус. бастова́ть, укр. бастува́ти, польск. bastować. Утварэнне ад ба́ста! ’хопіць!’ (< італ. basta!). Яшчэ ў Даля бастоват́ь значыць ’канчаць, перастаць іграць’. Сучаснае значэнне з’явілася пазней. Гл. Шанскі, 1, Б, 54. Няясныя адносіны (запазычанне з рус. ці паралельныя ўтварэнні) між рус. і іншымі мовамі, дзе ёсць гэта слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Батарэ́я. Рус. батаре́я, укр. батаре́я (ст.-укр. батарія, баттерія, XVIII ст., непасрэдна з зах.-еўрап. форм, можа, праз польск. bateria). Запазычанне з ням. Batterie або франц. batterie (да battre ’біць’). Праабражэнскі, 1, 19; Фасмер, 1, 134; Шанскі, 1, Б, 55. Укр. батаре́я яўна з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Башлы́к ’башлык; тое, што надзяваюць на галаву паверх шапкі’ (БРС, Сцяшк. МГ, Сакал., Інстр. I, Сцяц. Нар., Шат.). Рус. башлы́к, укр. башли́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (параўн. цюрк. bašlyk, да baš ’галава’), Фасмер, 1, 139. Некаторыя новыя дэталі дадае Шанскі, 1, Б, 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)