МАРЗО́Н Уладзімір Восіпавіч (19.11.1881, г. Заслаўе Мінскага р-на — 6.9.1954),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Праф. (1935). Засл. дз. нав. Беларусі (1939). Засл.ўрач Беларусі (1948). Скончыў Юр’еўскі ун-т (1911). З 1948 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (заг. кафедры, з 1949 дырэктар). Навук. працы па хірург. лячэнні гінекалагічных і уралагічных хвароб, органаў брушной поласці.
Тв.:
Из прошлого белорусской хирургии // Тр. III съезда хирургов БССР. Мн., 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯДЗВЕ́ДСКІ Яўген Нікандравіч (н. 25.12.1918, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Канд.мед.н. (1966). Засл.ўрач Беларусі (1968). Засл. работнік вышэйшай школы (1978). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1941), у 1954—90 працаваў у ім (у 1965—79 рэктар). Навук. працы па абязбольванні пры аперацыях на верхніх дыхальных шляхах і вуху, эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, прафілактыцы ангін, хранічнага танзіліту і інш.
Тв.:
Научно-исследовательская работа студентов. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРКІНСО́НА ХВАРО́БА, дрыжальны параліч,
хранічная хвароба галаўнога мозга чалавека, якая прагрэсіруе. Праяўляецца дрыжаннем, экстрапіраміднай рыгіднасцю і інш. Апісаў англ.ўрач Дж.Паркінсан у 1817 г. Дрыжанне пачынаецца з адной канечнасці (часцей верхняй), потым пераходзіць на другую, пашыраецца на галаву, язык і губы; павялічваецца пры хваляванні. Назіраецца скаванасць, запаволены тэмп рухаў хворага, рэдкае міганне, неадпаведнасць рухаў рук пры хадзе. Тыповая поза хворага на П.х. — сагнутая («поза прасіцеля»), Лячэнне: тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зе́мскіист. зе́мский;
~кае апалчэ́нне — зе́мское ополче́ние;
~кая шко́ла — зе́мская шко́ла;
з. ўрач — зе́мский врач;
з. нача́льнік — зе́мский нача́льник
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АДАМО́ВІЧ Адам Іосіфавіч (5.12.1802, Вільня — 30.4.1881),
вучоны-медык, гісторык навукі. Д-р медыцыны (1824), праф. (1835). Скончыў Віленскую гімназію (1818), мед.ф-т Віленскага ун-та (1822). Выкладаў у Віленскім ун-це і Ветэрынарным ін-це Мед.-хірург. акадэміі. З 1842 гал.ўрач шпіталя ў Вільні. Аўтар навук. прац па ветэрынарыі, параўнальнай анатоміі, палеанталогіі і гісторыі медыцыны на Беларусі і ў Літве. Прэзідэнт Віленскага т-ва ўрачоў (з 1841).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЦКІ Дзмітрый Паўлавіч (2.11.1906, в. Пугляі Аршанскага р-на Віцебскай вобл. — 2.6.1982),
бел. гігіеніст. Д-рмед.н. (1967), праф. (1968). Засл.ўрач Беларусі (1967). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1933). Нам. міністра аховы здароўя (1943—59), адначасова з 1945 у Мінскім мед. ін-це. Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справы, па гісторыі медыцыны.
Тв.:
Развитие санитарного дела в Белорусской ССР. Мн., 1966;
Санитарная охрана внешней среды — всенародное дело. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬЕ́НДЭ ГО́СЕНС (Allende Gossens) Сальвадор (26.7.1908, г. Вальпараіса, Чылі — 11.9.1973),
дзярж. і паліт. дзеяч Чылі. Скончыў Чылійскі ун-т (1932). Па адукацыі ўрач. Адзін з заснавальнікаў (1933) і кіраўнікоў Сацыяліст. партыі Чылі. У 1937—41 дэп.Нац. кангрэса. У 1939—42 міністр аховы здароўя ва ўрадзе Нар. фронту. У 1945—70 сенатар (у 1966—69 старшыня сената). У 1970 выбраны ад блока Нар. адзінства прэзідэнтам краіны. Загінуў у час ваен. перавароту.
амерыканскі ўрач і мікрабіёлаг. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1918). З 1951 кіраўнік лабараторыі аддзела медыцыны і аховы здароўя Ракфелераўскага фонду (Нью-Йорк) і адначасова (з 1964) праф.мед. школы Іельскага ун-та. Навук. працы па вывучэнні этыялогіі амёбнай дызентэрыі, лептаспірозаў, яп. энцэфаліту, малпавага энцэфаламіэліту, даследаваў вірус жоўтай ліхаманкі і стварыў 2 спецыфічныя вакцыны для імунізацыі чалавека супраць гэтай хваробы. Нобелеўская прэмія 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УІ́ПЛ (Whipple) Джордж Хойт (28.8.1878, г. Ашленд, ЗША — 1.2.1976),
амерыканскі ўрач-патолаг. Скончыў Іельскі ун-т (1900) і ун-т Дж.Хопкінса (1905). З 1914 праф. Каліфарнійскага ун-та, у 1921—55 ва ун-це Рочэстэра (штат Нью-Йорк). Навук. працы па анеміях (адзін з аўтараў т.зв. пячоначнага метаду лячэння перніцыёзнай анеміі), пігментным абмене, паражэннях печані і падстраўнікавай залозы, туберкулёзу, паразітарных хваробах. Нобелеўская прэмія 1934 (з Дж.Р.Майнатам і У.П.Мёрфі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРВАНЦО́Ў Сяргей Мікалаевіч (24.6.1863, Казанская губ. — 5.1.1937),
адзін з арганізатараў аховы здароўя на Беларусі. Д-р медыцыны (1898). Скончыў Казанскі ун-т (1893). У 1906—18 урачэбны інспектар Мінскай губ. З 1918 заг. лячэбнага і сан.-эпідэміял. аддзелаў Мінскага губ. аддзела аховы здароўя і Наркамата аховы здароўя БССР, у 1922—27 гал.ўрач шэрагу мінскіх бальніц. Працы па тэорыі і практыцы развіцця медыка-сан. справы ў дарэв. Беларусі, абагульненні вопыту барацьбы з інфекц. хваробамі.