рэчывы з сукупнасцю ўласцівасцей, якімі абумоўлена іх змазачнае дзеянне. Выкарыстоўваюць для змазкі. Адрозніваюць вадкія (змазачнае масла, змазачна-ахаладжальныя вадкасці), пластычныя (пластычныя змазкі), цвёрдыя і газападобныя.
Цвёрдыя З.м. — парашкападобныя рэчывы (напр., графіт, дысульфіды малібдэну, вальфраму), мяккія металы (напр., індый, свінец), палімеры (найб. пашыраны політэтрафторэтылен), цвёрдыя арган. рэчывы (напр., мыла, воскі); газападобныя З.м. — індывід. газы, іх сумесі і пара некат. злучэнняў (напр., вуглевадародаў), выкарыстоўваюць для змазкі механізмаў, якія эксплуатуюцца ў асабліва цяжкіх умовах: высокіх (больш за 300 °C) і крыягенных т-рах, пры вял. нагрузках, высокім узроўні радыяцыі (напр., у ядз. рэактарах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КААДАПТА́ЦЫЯ (ад лац. co сумесна + адаптацыя) у біялогіі, 1) узаемная адаптацыя розных відаў у працэсе каэвалюцыі, калі адсутнічае абмен генет. інфармацыяй, але існуе цесная біял. сувязь паміж арганізмамі.
2) Узаемнае прыстасаванне розных органаў у цэласным арганізме ў працэсе індывід. развіцця і эвалюцыі.
3) У генетыцы — гарманічныя ўзаемадзеянні алеляў у генафондзе папуляцыі, дасягнутыя шляхам селекцыі і рэкамбінацыі. Забяспечвае макс. ўзгодненасць функцый органаў у працэсах жыццядзейнасці, магчымасць сумеснага існавання розных відаў, павялічвае ўстойлівасць біяцэнозу як біял. сістэмы. Класічны прыклад К. — спалучаная эвалюцыя кветкавых раслін і многіх насякомых, грызуноў і раслін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЛЕРА ПЛАН,
сістэма індывідуалізаванага навучання ў ВНУ. Стваральнік — амер. псіхолаг і педагог Ф.С.Келер. Спачатку К.п. распрацоўваўся (1963—64) як сістэма выкладання псіхалогіі ў Бразільскім ун-це; у 1968 прапанаваны як агульнадыдактычная сістэма навучання ў ВНУ. Асн. рысы К.П.: арыентацыя на поўнае засваенне зместу навуч. матэрыялу; індывід. работа студэнтаў ва ўласным тэмпе; выкарыстанне лекцый (каля 6 за семестр) толькі з мэтай матывацыі і агульнай арыентацыі навучэнцаў; бягучая ацэнка засваення матэрыялу па раздзелах курса проктарамі (асістэнты выкладчыка) і інш. Паводле К.п. навучэнцы могуць свабодна выбіраць від навуч. дзейнасці і рэжым працы. Найбольшае пашырэнне атрымаў у вышэйшых навуч. ўстановах ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРТУА́ЗНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,
прыдворна-рыцарскі кірунак у еўрап. л-ры 12—14 ст.; прадстаўлена лірыкай трубадураў і трувераў у Францыі, мінезінгераў у Германіі і рыцарскімі раманамі. Пафас К.л. — ідэалы саслоўнага гонару і доблесці не ў імя роду ці краіны, як у гераічным эпасе, а асабістай славы і маральнага ўдасканалення. Куртуазная лірыка ўзбагаціла паэзію новымі тэмамі, жанравымі формамі, вершаванымі памерамі, рыфмай; рыцарскі раман і навела распрацоўвалі ант. і візант. сюжэты, тэматыку кельцкіх сказанняў аб легендарным каралю Артуру. У К.л. вылучаецца фігура творцы, з чым звязана ўслаўленне індывід. якасцей, паглыбленне псіхал. характарыстык, больш тонкае ўспрыняцце прыроды, устаноўка на займальнасць, авантурнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДЫКА-РЭАБІЛІТАЦЫ́ЙНАЯ Э́КСПЕРТНАЯ КАМІ́СІЯ,
МРЭК, медыцынская камісія, якая праводзіць экспертызу абмежавання жыццядзейнасці грамадзян, складае індывід. праграмы рэабілітацыі і ажыццяўляе кантроль за іх выкананнем. Утворана ў 1992 замест урачэбна-прац. экспертных камісій. Працуе паводле тэр. прынцыпу. Існуюць абласныя, гар., міжраённыя, раённыя, спецыялізаваныя камісіі. У склад МРЭК уваходзяць урачы-рэабілітолагі-эксперты (тэрапеўт, хірург, неўрапатолаг), у склад спецыялізаванай — урачы паводле профілю камісіі, таксама тэрапеўт ці неўрапатолаг, метадыст-рэабілітолаг і інш. МРЭК высвятляе ступень абмежаванасці жыццядзейнасці хворых, ступень страты працаздольнасці, прычыну і час надыходу інваліднасці і інш. На Беларусі функцыянуюць 83 МРЭК (1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙЛАР, Тэйлар (Tylor) Эдуард Бернет (2.10.1832, Лондан — 2.1.1917), англійскі этнограф, даследчык першабытнай культуры. З 1833 хавальнік этнагр. музея Оксфардскага ун-та, з 1896 праф. у ім. Даследаваў гісторыю культуры, найб. ўвагу аддаваў гісторыі духоўнай культуры, асабліва рэлігіі. Асн. працы — «Першабытная культура» (т. 1—2, 1871) і «Антрапалогія» (1881). Стварыў анімістычную тэорыю паходжання рэлігіі, якая доўгі час была пануючай у навуцы; рэлігію разумеў як з’яву індывід. псіхалогіі, а не як факт грамадскай свядомасці (гл.Анімізм). У даследаваннях т. зв. перажыткаў выявіў гіст. карані шматлікіх звычаяў і абрадаў. Разам з Г.Спенсерам заснаваў эвалюц. школу ў гісторыі культуры і этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛЭМБРЫЯГЕНЕ́З (ад грэч. phylē племя, род, від + эмбрыягенез),
эвалюцыйная змена ходу індывід. развіцця (эмбрыягенезу) арганізмаў. Тэрмін увёў А.М.Северцаў (1910).
Асн. палажэнне Ф. — уяўленне аб першаснасці антагенет. змен у адносінах да філагенет. (эвалюцыйных). Дзякуючы Ф. можа мяняцца ход антагенезу арганізма, асобных яго органаў, тканак і клетак. Шляхам Ф. адбываюцца філагенет. змены дарослага арганізма і прамежкавых стадый яго развіцця. Адрозніваюць модусы (спосабы) Ф.: анабалію, архалаксіс, дэвіяцыю. Праз модусы Ф. можа адбывацца развіццё прагрэсіўнае (шляхам ускладнення будовы і функцый арганізма) і рэгрэсіўнае (шляхам спрашчэння будовы і функцый). Карысныя арганізму змены застаюцца ў нашчадкаў дзякуючы натуральнаму адбору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́ЛІ (Holley) Роберт Уільям (28.1.1922, г. Эрбана, ЗША — 11.2.1993),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1968), Амер. акадэміі мастацтваў і навук.Д-р філасофіі (1947). Скончыў Ілінойскі (1942) і Корнелскі (1947) ун-ты. З 1947 у Вашынгтонскім, з 1948 у Корнелскім ун-тах. З 1966 у Ін-це Солка, адначасова з 1968 ва ун-це Каліфорніі (г. Сан-Дыега). Навук. працы па расшыфроўцы будовы індывід. транспартных РНК (тРНК). Атрымаў (1962) высокаачышчаныя прэпараты 3 прыродных тРНК і вызначыў (1965) поўную структуру адной з іх — аланінавай. Нобелеўская прэмія 1968. (з Х.Г.Каранам, М.У.Нірэнбергам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РАВА Святлана Аляксееўна (н. 5.1.1943, г. Ішым Цюменскай вобл., Расія),
расійскі і бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рн. (1992), праф. (1995). Скончыла Томскі ун-т (1965). З 1968 у Ін-це біялогіі і біяфізікі Томскага ун-та (з 1992 нам. дырэктара), з 1996 у Бел.Нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па праблемах індывід. устойлівасці арганізма да ўздзеяння фактараў навакольнага асяроддзя і павышэння рэзістэнтнасці праз рэгуляцыю асн. жыццёвых функцый.
Тв.:
Нейрогуморальная регуляция процессов срочной адаптации организма. Томск, 1993 (разам з М.А.Мядзведзевым);
Natural and nuclear anomalies and life protection. Vilnius, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Пётр Аляксандравіч (н. 4.6.1958, с. Леджан Сцепанаванеўскага р-на, Арменія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі раслін. Д-рбіял.н. (1996). Скончыў БДУ (1980). З 1980 у Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (з 2000 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні ўзаемадзеяння ядзерных і цытаплазматычных генаў у ходзе індывід. развіцця, магчымасцей кіравання морфагенезам раслін. Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Microsporogenesis irregularities in alloplasmic wheat lines differing in pollen embryogenesis induction // Current topics in plant cytogenetics related to plant improvement. Tulln, 1997;
Взаимодействие ядерных и цитоплазматических генов в детерминации развития растений. Мн., 2001.