пераход паверхні металаў у пасіўны стан, які прыводзіць да рэзкага запавольвання карозіі; сукупнасць хім. і электрахім. метадаў апрацоўкі паверхні металаў (метал. вырабаў) для надання ім каразійнай устойлівасці.
Абумоўлена ўтварэннем тонкіх ахоўных плёнак цяжкарастваральных злучэнняў, пераважна аксідаў. Самаадвольнае П. металаў (напр., алюмінію, тытану) выклікана іх акісленнем у паветры. У тэхніцы (штучнае П.) ажыццяўляецца апрацоўкай металаў спец. рэчывамі — пасіватарамі, пераважна акісляльнікамі (напр., храматамі, нітратамі). Гл. таксама Аксідаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
валакно́, ‑а; мн. валокны, ‑аў; н.
1. Ніткападобная эластычная пасма расліннага, мінеральнага або штучнага паходжання, з якой вырабляюць пражу, вату і пад. Ільняныя валокны. Штучнае валакно. Валокны цэлюлозы.
2. Выцягнутая ў даўжыню клетка расліннай або жывёльнай тканкі. Валокны драўніны. Нервовыя валокны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шта́пель, ‑я і ‑ю, м.
1.‑я. Спец. Асобны завіток у руне, які складаецца з пучка аднолькава закручаных валасоў.
2.‑ю. Нядоўгае штучнае валакно, прызначанае для вырабу пражы; пража, вырабленая з такога валакна.
3.‑ю. Тканіна, вырабленая з такой пражы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
а джо́рна
(іт. а giorno)
штучнае асвятленне, якое імітуе дзённае святло.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
luminary
[ˈlu:məneri]1.
n., pl. -naries
1) сьвяці́ла n. (як со́нца)
2) выда́тны чалаве́к
3) шту́чнае сьвятло́(асьвятле́ньне)
2.
adj.
сьветлавы́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
на́сыпШтучнае земляное ўзвышэнне; курган (БРС). Тое ж на́гарт, на́саў, на́гартнішча (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ЗАЛУЖЭ́ННЕ,
зарастанне зямельных участкаў травяністай расліннасцю. Адрозніваюць прыроднае (самазарастанне травяністай расліннасцю высечак, закінутай раллі і інш.) і штучнае З. (засяванне поля шматгадовымі злакавымі і бабовымі травамі ці травасумесямі для стварэння культ. пашы ці сенажаці для паляпшэння прыродных кармавых угоддзяў). На забалочаных мінер. і тарфяных глебах З. праводзяць пасля выканання меліярац. і культуртэхн. работ. Праводзяць З. таксама пры азеляненні населеных пунктаў, буд-ве стадыёнаў, аэрадромаў, замацаванні адхонаў дарог, дамбаў, для барацьбы супраць эрозіі глебы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нейралептаналгезі́я
(ад нейра- + гр. leptos = лёгкі + аналгезія)
штучнае абязбольванне, якое дасягаецца камбінаваным прыёмам болепатольных і нейралептычных сродкаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Рамбі́на ’ягада з рабіны’ (Ян.). Частковая дээтымалагізацыя ў выніку пераносу з назвы дрэва на плод гэтага дрэва, дадаткова аформленага эпентэтычным ‑м‑ у корані слова (штучнае “акультурванне” слова шляхам назалізацыі?), параўн. польск.jarzębina ’рабіна’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
апыле́нне, ‑я, н.
1. Перанос пылку кветкі з тычынак на рыльца песціка, у выніку чаго адбываецца апладненне. Штучнае апыленне.
2.Дзеяннепаводледзеясл. апыліць (у 2 знач.).
•••
Перакрыжаванае апыленне — перанясенне пылку з тычынак кветак адной расліны на рыльцы песцікаў кветак другой расліны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)