МАСЭ́НКА Тарэнь (Цярэнцій Германавіч; 10.11.1903, с. Гладосы Кіраваградскай вобл., Украіна — 6.8.1970),
украінскі паэт. Скончыў Камуніст.ун-т імя Арцёма ў Харкаве (1930). Друкаваўся з 1926. У кнігах вершаў, балад і паэм «Стэпавая медзь» (1927), «Айчына» (1937), «У стане воінаў» (1944), «Сярэбраная дарога» (1946), «Кіеўскія каштаны» (1954), «Барвовыя вяргіні» (1969), рамане ў вершах «Стэп» (кн. 1—2, 1938—68) і інш. паэтызацыя мірнага і ваен. подзвігу народа, багацце духоўнага свету суайчынніка. На словы М. напісаны шматлікія песні, рамансы, хары. Быў знаёмы з Я.Купалам і інш.бел. пісьменнікамі. Адзін з першых перакладчыкаў твораў Я.Купалы на ўкр. мову: паэмы «Адвечная песня», «Бандароўна», «Над ракою Арэсай», камедыя «Паўлінка» (разам з П.Тычынам), шматлікія вершы. Пераклаў асобныя творы А.Александровіча, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, А.Дудара, Я.Коласа, П.Панчанкі, М.Танка, П.Труса. На бел. мову творы М. пераклалі С.Грахоўскі, С.Дзяргай, Х.Жычка, А.Зарыцкі, А.Звонак, М.Калачынскі, І.Калеснік, К.Кірэенка, Р.Няхай, Панчанка, П.Прыходзька.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНАМО́РСКАЕ ЎЗБЯРЭ́ЖЖА КАЎКАЗА,
частка ўсх. ўзбярэжжа Чорнага м., што працягваецца на 600 км ад г. Анапа (Расія) да мяжы Грузіі з Турцыяй. На Пн абмежавана адгор’ямі Вял. Каўказа, на Пд — Калхідскай нізінай і адгор’ямі М. Каўказа. Клімат субтрапічны, у паўн.-зах. частцы (да г. Туапсэ) міжземнаморскага тыпу, з сухім летам (сярэднія т-ры ліп. 23 °C, студз. 3 °C), у паўд.-ўсх. — субтрапічны вільготны (сярэднія т-ры ліп. 24 °C, студз. 5 °C). Ападкаў за год ад 500 мм на Пн да 2800 мм на Пд. На Пн лясы і ксерафітныя хмызнякі тыпу шыбляку. На Пд шыракалістыя лясы з каштану, грабу, буку і інш. з ліянамі і вечназялёнымі хмызнякамі ў падлеску. Шматлікія насаджэнні цытрусавых, плантацыі чаю, тытуню, вінаграднікі. Адзін з найб. папулярных турысцкіх і курортных рэгіёнаў Расіі і Грузіі (з прычыны грузіна-абхазскага канфлікту 1990-х г. курорты Грузіі ў заняпадзе); курортны сезон 140 дзён. Уключае клімат. і бальнеалагічныя курорты Анапа, Геленджык, Сочы, Гагра, Гудаута, Сухумі, Кабулеці, Батумі і інш., воз.Рыца, Каўказскі запаведнік, Піцунда-Мюсерскі запаведнік і інш., шматлікіяліт.-мемарыяльныя і гісторыка-культ. мясціны і музеі.
Літ.:
Пачулиа В.П. Черноморское побережье Кавказа. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́С IВялікі
(27.1.1557—19.1. 1629),
шах Ірана [1587—1629] з дынастыі Сефевідаў. Дзеля ўмацавання цэнтр. улады рэфармаваў войска, фін. сістэму, адм. кіраванне і інш. Спрыяў развіццю знешняга і ўнутр. гандлю. Перанёс сталіцу з Казвіна ў Ісфахан (1597—98). Вёў шматлікія войны, вярнуў страчаныя раней і заваяваў новыя тэрыторыі, спыніў набегі узбекаў. Наладзіў дыпламат. і гандл. кантакты з краінамі Зах. Еўропы. Пры ім сефевідскі Іран дасягнуў найб. магутнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕМАФІЛІ́Я (ад анема... + ...філія), анемагамія, ветраапыленне,
прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апылення з дапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інш.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш. Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРКТЫ́ЧНАЯ НІЗІ́НА,
на Пн Аляскі, у ЗША. Даўж. каля 1000 км, шыр. да 150 км. Выш. каля 200 м. Складзена з марскіх алювіяльных адкладаў. Паверхня плоская, слаба расчлянёная далінамі. Характэрны поліганальныя грунты, маразабойнатрэшчынаватая шматгадовая мерзлата, гідралакаліты (узгоркі-пінга). Шматлікія лагунныя і тэрмакарставыя азёры і непраходныя балоты. Клімат субарктычны. Расліннасць мохава-лішайнікавая, па далінах рэк вярбовыя хмызнякі і асакова-разнатраўныя лугі. Радовішчы нафты і прыроднага газу (зал. Прадха). Рэдкія паселішчы эскімосаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ДАЛІ́НА, Грэйт-Валі (Great Valley),
сістэма падоўжных далін, падзеленых кароткімі хрыбтамі, у Паўд. Апалачах, у ЗША. Размешчана паміж хр. Блу-Рыдж і Апалачскім плато. Працягласць з ПнУ на ПдЗ каля 950 км, шыр. 40—60 км. Па Вялікай даліне працякаюць шматлікія рэкі (Камберленд, Тэнесі і інш.). Развіты с.-г. раён (пасевы пшаніцы, кукурузы; гадоўля буйн. раг. жывёлы). Праз Вялікую даліну пракладзены важныя магістралі, якія звязваюць паўн. і паўд. штаты ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАБДА́НК», «Абданк»,
прыватнаўласніцкі герб, якім на Беларусі, Украіне, у Польшчы і Літве карысталіся каля 280 родаў, у т. л. Гарабурды, Гаштольды, Скарбкі, Халецкія. У чырвоным полі сярэбраны знак у выглядзе літары W; клейнод — над прылбіцай з каронай такі самы знак (герб «Габданк I») або палова залатога льва, які трымае ў лапах такі знак («Габданк II»). Існуюць шматлікія варыянты герба. Вядомы з пач. 13 ст., у ВКЛ распаўсюдзіўся пасля Гарадзельскай уніі 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРФЮ́С (Zehrfuss) Бернар (н. 20.10.1911, г. Анжэ, Францыя),
французскі архітэктар. Вучыўся ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы. Зазнаў уплывы А.Перэ і Ш.Э.Ле Карбюзье. Адзін з прадаўжальнікаў функцыяналізму 1920—30-х г. Пабудовы З.: у Парыжы — будынак ЮНЕСКА (1953—57), Нац. цэнтр прам-сці і тэхнікі (1958, абодва ў сааўт.); з-ды «Рэно» (1953, Флен, Іль-дэ-Франс); шматлікія грамадскія і жылыя збудаванні ў Парыжы, Гаўры, Туры, Тунісе і Алжыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПА́Н (Copán),
старажытны горад індзейцаў майя на тэр. сучаснага Гандураса. Існаваў з першых стагоддзяў да н. э. У перыяд росквіту (7—8 ст.н. э.) цэнтр самаст.паліт. аб’яднання майя. Заняпад К. звязаны, верагодна, з агульным крызісам гарадоў-дзяржаў майя ў 9 ст. У выніку археал. раскопак 1890-х і 1930—40-х г. адкрыты шматлікіяарх. помнікі: рэшткі пірамід, платформ, храмаў, стадыёна і аздобленых скульптурай лесвіц. Сучасны К. — археал. запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМО́Ж (Limoges),
горад у цэнтр.ч. Францыі, на р. В’ена. Адм. ц. дэпартамента Верхняя В’ена і гал. горад гіст. вобласці Лімузен. 133 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Прам-сць: фарфора-фаянсавая, гарбарна-абутковая, паліграфічная. Цэнтр вытв-сці Ліможскай эмалі. Ун-т. Музеі: гарадскі, керамікі. Арх. помнікі: раманска-гатычны сабор Сент-Эцьен (12—16 ст.), гатычныя цэрквы (12—15 ст.), барочны палац епіскапа (18 ст.), шматлікія гатычныя і рэнесансавыя жылыя дамы.