2.каго (што). Зрабіць каму-н. строгую заўвагу, вымову за што-н., прабраць каго-н.
Строга а. за парушэнне дысцыпліны.
|| незак.адчы́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мара́ль, -і, ж.
1. Сукупнасць прынцыпаў і норм паводзін людзей між сабой і ў адносінах да грамадства.
Чалавек высокай маралі.
2. Лагічны павучальны вывад з чаго-н.
М. байкі.
3. Павучанне, натацыя (разм.).
Чытаць м.
|| прым.мара́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).
М. кодэкс.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
непісьме́нны, -ая, -ае.
1. Які не ўмее чытаць і пісаць.
Н. чалавек.
2.перан. Які не мае адпаведных ведаў у якой-н. галіне, недасведчаны ў чым-н.
Н. рэцэнзент.
3. Які выкананы без належнага ведання справы, з памылкамі.
Н. чарцёж.
|| наз.непісьме́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чыта́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; незак.
1. Паддавацца чытанню; быць чытэльным.
Апавяданне чытаецца з цікавасцю.
Надпіс цяжка чытаецца.
2.безас. Пра наяўнасць жадання ці магчымасці чытаць.
Мне сёння не чытаецца.
3.перан. Распазнавацца, угадвацца па якіх-н. прыкметах.
У вачах чытаўся сум.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
zusámmenlesen*
1.vt збіра́ць
2.vt бязла́дна чыта́ць, чыта́ць усё без разбо́ру; вы́чытаць [запазыча́ць, пераня́ць] (з кніг і да т.п.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
voice-over[ˈvɔɪsˌəʊvə]n., adv. го́лас за ка́драм;
speak a voice-overчыта́ць ды́ктарскі тэкст, гавары́ць за ка́драм
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Пачці́вы, пацці́вы ’паважаны, шаноўны’, ’значны’ (ТСБМ, Гарэц., Яруш., Грыг., Нас., Касп.). З польск.poczciwy, poćciwy ’тс’. Да po‑ і čьti‑/čet‑/čit‑ (гл. чэсць, чыта́ць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВО́РМСКІ ЭДЫ́КТ 1521,
заканадаўчы акт, накіраваны супраць пратэстанцкага вучэння ідэолага ням. Рэфармацыі М.Лютэра. Прыняты па патрабаванні імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Карла V на рэйхстагу ў г. Вормс (Германія) у крас. 1521 пасля таго, як прысутны на рэйхстагу Лютэр адмовіўся адрачыся ад сваіх рэліг. поглядаў. Эдыкт абвяшчаў Лютэра ерэтыком і ставіў па-за законам, яго вучэнне забаранялася падтрымліваць, а творы — чытаць і распаўсюджваць. У час вяртання з Вормса Лютэра схаваў ад праследаванняў у замку Вартбург (каля г. Айзенах) саксонскі курфюрст Фрыдрых Мудры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФІНІТЫ́Ў (ад лац. infinitivus няпэўны),
неазначальная форма дзеяслова, пачатковая форма дзеяслова, якая называе дзеянне безадносна да асобы, часу і спосабу. Паводле паходжання ў слав. мовах — давальны склон аддзеяслоўных назоўнікаў. Мае трыванне і стан («рабіць—зрабіць—зрабіцца»), У бел. мове І. складаецца з дзеяслоўнай асновы і суфіксаў «-ць», «-ці», «-чы» («чытаць», «несці», «секчы»). У сказе выступае самастойна (як дзейнік, просты выказнік ці асн.ч. састаўнога выказніка, дапаўненне, азначэнне, акалічнасць) і ў складзе аналіт. форм часу дзеяслова («буду ісці»).