1.часц.узмацн. У адмоўных сказах указвае на поўную адсутнасць чаго-н.; узмацняе адмоўе.
На небе ні хмурынкі.
Нідзе ні расінкі.
Нідзе нікога, ні аднаго чалавека.
2.часц.ўзмацн.Ужыв. ў даданых сказах у спалучэннях са словамі «як», «куды», «хто» і пад., каб падкрэсліць, што дзеянне галоўнага сказа захоўвае сваю сілу пры любых абставінах.
Як ні спяшайся, усё роўна не паспееш.
3.часц. адмоўная. Ужыв. ў спалучэннях з Р назоўнікаў у безасабовых адмоўных сказах пры катэгарычнай забароне якога-н. дзеяння.
Ні кроку далей!
4.злуч. пералічальны. Ужыв. ў адмоўных сказах пры пералічэнні пры наяўнасці адмоўя.
Не чуваць ні песень, ні гоману.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
незадаво́лены, ‑ая, ‑ае.
1. Які не атрымаў задавальнення. Незадаволенае жаданне.
2. Які адчувае незадаволенасць чым‑н. Надзя заўважыла, што муж вярнуўся дадому нечым незадаволены, сярдзіты.Чарнышэвіч.Надзьмутыя і незадаволеныя, паліцэйскія падаліся на двор.М. Ткачоў.// Які выражае незадаволенасць. [Скрыпач] іграў, хоць скрыпкі амаль зусім не чуваць было за вулічным гоманам, і кідаў на пешаходаў незадаволеныя, зласлівыя погляды.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
супярэ́члівы, ‑ая, ‑ае.
Які мае ў сабе супярэчнасці (у 1 знач.). Супярэчлівыя паказанні. Супярэчлівыя пачуцці. □ Даволі доўгі час пра Саўку не чуваць было нічога... Аб ім хадзілі супярэчлівыя чуткі.Колас.У паэме «Лясун» [А. Лойкі] лірычны герой — больш складаная, супярэчлівая натура.Арочка.Фарміраванне творчых індывідуальнасцей у гушчы самадзейнай паэзіі — гэта складаны і супярэчлівы працэс.Гіст. бел. сав. літ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тапо́р, ‑пара, м.
Прылада для сячэння і склюдавання ў выглядзе насаджанай па драўляную ручку металічнай лопасці з вострым лязом з аднаго боку і з абухом з другога. Не чуваць стуку тапароў, людскога гоману на сядзібе.Пальчэўскі.Грымеў тапаром ён [цясляр], звінеў ён пілой Ды гэблікам шоргаў па дошках.Бялевіч.// Старадаўняя баявая зброя.
•••
Хоць тапор вешайгл. вешаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цкава́ць, цкую, цкуеш, цкуе; цкуём, цкуяце; незак., каго-што і без дап.
1. Напускаць сабак на каго‑н.; нацкоўваць. Папацёмку нельга было разглядзець, хто ў акне, толькі чуваць было, як нехта цкаваў: — Кусі, Мурза, кусі, кусі!Крапіва.Нас коньмі тапталі, цкавалі сабакамі, Жалезам выпальвалі сонца з павек.Лужанін.
2.перан. Не даваць спакою, мучыць нападкамі, праследаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цо́канне1, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. цокаць 1, а таксама гукі гэтага дзеяння. Далятаў спеў салаўя: цоканне, перабор, пошчак.Гурскі.Не чуваць аўтаматораў, .. Звонкіх цокання падкоў.Крапіва.
цо́канне2, ‑я, н.
Спец. Асаблівасць вымаўлення, якая заключаецца ў адсутнасці адрознення гукаў «ц» і «ч» і супадзенні іх у гуку «ц»; характэрна паўночнарускім гаворкам, часткова беларускім.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падпява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Спяваць, падцягваючы, памагаючы каму‑, чаму‑н.; уторыць. Спявала цётка, і ледзь чутна падпявалі ёй госць і дзядзька.Вышынскі.Чуваць была толькі скрыпка, усе іншыя інструмент толькі падпявалі ёй, толькі памагалі.Дамашэвіч.
2.перан.Разм. Падтрымліваць каго‑н., памагаць каму‑н. з карыслівых меркаванняў. Шукаюць многія, як і заўжды шукалі, Сабе сяброў такіх, каб падпявалі.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ánhörenvt вы́слухаць;
sich (D) etw. ~ праслу́хаць (што-н.);
das hört sich gut [schlecht] an гэ́та (не)прые́мна слу́хаць;
man hört ihm an, dass… па яго́ го́ласу чува́ць, што…
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пе́ленг
(гал. peiling = вызначэнне ўзроўню)
1) вугал паміж стрэлкай компаса і напрамкам, па якім відаць даны прадмет або чуваць даны гук (параўн.азімут 2);
2) разнавіднасць строю ваенных караблёў і самалётаў (у караблёў — размяшчэнне адзін за другім па прамой, якая праходзіць пад вуглом да напрамку руху, у самалётаў — размяшчэнне адзін за другім уступамі).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
агіна́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Ухіляцца ад непасрэднага ўдзелу ў працы; туляцца, гультаяваць. Усе працуюць старанна, ніхто не агінаецца.Чарнышэвіч.— Раз! Два! Узялі! — чуваць голас Марынчука. Хто пяўся з усяе сілы, а хто агінаўся, а каму проста нельга было даступіцца.С. Александровіч.// Ухіляцца ад адказу, гутаркі, кампаніі і пад. Дзверы на работу замкнуты, падтрымкі няма, кожны агінаецца пры сустрэчы, каб і самому не падпасці пад падазрэнне.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)