ду́йка, ‑і, ДМ дуйцы, ж.

Абл. Замець, завея. Назаўтра мы ішлі дамоў, І дуйка пачалася: Круп[ы] халодны вецер меў, Цямнела не па часе. Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́бін, ‑а.

1. Які мае адносіны да рыбы, належыць ёй. Рыбіна луска. // Які здабываецца з рыбы. Рыбін тлушч.

2. перан. Невыразны, бясколерны, халодны. Рыбіны вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сі́верна, безас. у знач. вык.

Ветрана (пра халодны рэзкі марозны вецер). Сіверна, марозна на дварэ. □ На дварэ стала сіверна, шчыпала за шчокі, зліпаліся вейкі. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

icy

[ˈaɪsi]

adj.

1) ледзяны́; сьцюдзёны

2) пакры́ты лёдам

3) хало́дны й няве́тлы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Скле́рны ‘сыры, халодны’: сёння такі склерны дзень (Сцяшк. Сл.). Відаць, да склець (гл.) або сапсаванае рус. скве́рный, гл. скве́рня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аледзяне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Тое, што і абледзянелы.

2. Халодны, як лёд; змерзлы, адубелы, скарчанелы. Ні ў кога не хапала адвагі ўвайсці ў аледзянелую ваду. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЖУГДЖУ́Р,

горы ўздоўж паўн.-зах. ўзбярэжжа Ахоцкага м., у Хабараўскім краі Расіі. Выцягнуты дугой на 700 км. Пераважаюць выш. 800—1200 м, найвыш. 1906 м (г. Топка). Складзены з магматычных, часткова асадкавых парод. Пашырана шматгадовая мерзлата. Клімат умерана халодны, мусонны, з суровай зімой. На зах. схіле светлахвойная горная тайга з перавагай даурскай лістоўніцы, на ўсх. — ахоцкая горная тайга з аянскай елкі. Зубчастыя гальцы заняты кедравым сланікам і горнай тундрай.

т. 6, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Азы́знуць ’азябнуць’ (Гарэц.), азызлы ’халодны’ (КТС), озызать ’азябнуць’ (Мат. Смал.). Ці да азызаць (гл.)? Магчыма, семантычная кантамінацыя з азябнуць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зі́мны ’халодны’ (Сл. паўн.-зах.). З польск. zimny ’тс’ ад zima ’зіма’ (гл.) з суфіксам ‑n‑. Булахаў, Прыметнік, 3, 86.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

marmur, ~u

м. мармур;

zimny jak marmur — халодны як лёд

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)