Смактуга́ ‘нізкае месца на полі, дзе вымакае рунь’ (зэльв., Нар. словатв.). Да смактаць (гл.) з суф. ‑уг(а). Сюды ж смакту́н ‘падзолістая глеба’ (ашм., Сл. ПЗБ), смакту́ньхалодная неўрадлівая глеба’ (Скарбы) з суф. ‑ун, ‑унь, а таксама магчымы наватвор Ластоўскага смакту́г, смактугі́ ‘помпа’ (Ласт.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стыльцы́ ‘дранікі з алеем’, ‘халодная бульба’ (Касп.). Гл. стульцы ‘тс’; не выключана збліжэнне з стылы ‘халодны, застылы’, гл. Лутавінава (Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38) хацела б бачыць тут старую варыянтнасць кораня сту‑/сты‑ (гл. студзіць, стыць), захаваную на паўночна-заходняй перыферыі ўсходніх славян.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вайна́, -ы́, мн. во́йны і (з ліч. 2, 3, 4) вайны́, во́йнаў, ж.

1. Узброеная барацьба паміж дзяржавамі, народамі і пад.

Першая сусветная в.

Вялікая Айчынная в.

Халодная в.

Знаходзіцца ў стане вайны з кім-н. Пайсці на вайну.

В. нерваў (перан.).

2. перан. Пра стан варожасці, барацьбу з кім-, чым-н.

Эканамічная в.

Аб’явіць вайну бракаробам.

|| прым. вае́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

халадні́к, ‑у, м.

Халодная страва з бацвіння, шчаўя, агуркоў, цыбулі, запраўленая смятанай і пакрышаным яйцом. З кухні чуваць быў прыглушаны басок: — Ну, Алена Паўлаўна, якія прэтэнзіі?.. Вы ведаеце, чым халаднік запраўлены? Смятана — першы гатунак, яйцы, цыбуля зялёная, кроп — халаднік, хоць выпі... Сапрыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ятага́н, ‑а, м.

Сякучая і колючая халодная зброя з выгнутым лязом, распаўсюджаная ў народаў Блізкага і Сярэдняга Усходу. Сталь ятагана блішчала ў зараслях. Самуйлёнак. Дай памаўчаць перад памяццю верных сыноў, Што ненавідзелі больш усяго на зямлі Бляск ятаганаў злавесны ды свіст бізуноў. Гілевіч.

[Тур. yatagăn.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг. мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг. пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус. ‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

партупе́я, ‑і, ж.

Плечавы або паясны рэмень, да якога прышпільваецца халодная зброя, палявая сумка і пад. [Аня] азірнулася і ўбачыла высокага чалавека ў вайсковым адзенні з партупеяй цераз плячо, без шапкі. Мележ. Васілю асабліва добра запомніўся малады чарнявы лейтэнант з партупеяй на запыленай гімнасцёрцы. Няхай.

[Фр. porte-épée.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ра́ніца, ‑ы, ж.

Час сутак ад канца ночы да пачатку дня, першыя гадзіны дня. Сонечная раніца. Халодная раніца. □ — Хто там? — запытаў айцец Баніфацый. — Пусціце перабыць ноч да раніцы, — пачулася ў адказ. Чарнышэвіч. Вёска .. дыміла кожную раніцу дымком сваіх каміноў. Чорны.

•••

Добрай раніцы! — ранішняе прывітанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асарці́ н. кул.:

шакала́днае асарці́ Pralnen pl;

мясно́е асарці́ (халодная закуска) ufschnitt m -(e)s, Flischplatte f -, -n;

асарці́ з гаро́дніны Mschgemüse n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

алеба́рда

(польск. halabarda, ад ням. Hellebarde)

старадаўняя халодная колюча-рубячая зброя, доўгае плоскае або гранёнае кап’ё з прымацаванай да яго сякерай або паўмесяцападобным лязом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)