Адчуванне фізічнай або маральнай пакуты. Гэтае яго [Іванава] недаўменне абарваў ашалелы ўдар у грудзі, нясцерпны боль пранізаў горла, коратка бліснула хмарнае неба, і ўсё назаўжды знямела...Быкаў.Я спачываў не раз у іх цішы, А сум і боль не гаслі ў душы: Палезлі ў бітве мінскія сады, Як адшукаць любімых дрэў сляды?Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАСІ́ЗМ,
сукупнасць канцэпцый, аснову якіх складаюць палажэнні аб фізічнай і псіхічнай няроўнасці чалавечых рас і ўплыве расавых адрозненняў на гісторыю і культуру грамадства, аб спрадвечным падзеле людзей на вышэйшыя і ніжэйшыя расы. Сцвярджае, што вышэйшыя расы з’яўляюцца адзінымі стваральнікамі цывілізацыі і закліканымі да панавання, а ніжэйшыя не здольны да стварэння і нават да засваення высокай культуры і асуджаны на эксплуатацыю. Першая расісцкая канцэпцыя распрацавана французам Ж.А.Габіно, які абвясціў арыйцаў «вышэйшай расай» («Эсэ аб няроўнасці чалавечых рас», 1884). У далейшым Р. пераплёўся з сац. дарвінізмам, мальтузіянствам, еўгенікай (Д.Хайкрафт і Б.Кід у Вялікабрытаніі, Ж.Лапуж у Францыі, Л.Вольтман, Х.Чэмберлен, О.Аман у Германіі). Стаў афіц. ідэалогіяй фашызму выкарыстоўваецца для апраўдання расавай дыскрымінацыі, сегрэгацыі і апартэіду. Р. асуджаны Міжнар. супольнасцю. Гл. таксама Нардызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бал
(фр. balle = шар)
1) адзінка вымярэння сілы якой-н.фізічнай з’явы, напр. ветру, землетрасення;
2) лічбавая ацэнка поспехаў (у школе, спорце).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
насі́лле, ‑я, н.
1. Прымяненне фізічнай сілы. Пратэст супраць грубага насілля. Сляды насілля на целе.
2. Прымусовае ўздзеянне на каго‑н. для дасягнення сваёй мэты. Дыктатура ёсць панаванне часткі грамадства над усім грамадствам і прытым панаванне, якое апіраецца непасрэдна на насілле.Ленін.// Злоўжыванне сваёй уладай; прыцясненне. Разбурыць лад насілля і зла.
•••
Непраціўленне злу насіллемгл. непраціўленне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́жачы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад служыць.
2.узнач.наз.слу́жачы, ‑ага, м.; слу́жачая, ‑ай, ж. Асоба, якая працуе па найму ў сферы разумовай або невытворчай фізічнай працы. Рабочыя і служачыя. □ Апанас быў пакрыўджаны і прыніжаны тым, што жонка яго займае адказную пасаду, а ён просты служачы на чыгунцы.Дуброўскі.
3.Дзеепрысл.незак.ад служыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расі́зм
(фр. racisme, ад race < іт. razza = раса)
чалавеканенавісніцкая тэорыя аб фізічнай і псіхічнай нераўнацэннасці чалавечых рас і аб тым, што адна раса павінна панаваць над іншымі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
фотаме́трыя
(ад фота- + -метрыя)
раздзел фізічнайоптыкі, які займаецца вымярэннем светлавых велічынь (асветленасці, яркасці, сілы святла, светлавога патоку) і энергетычных характарыстык электрамагнітнага вылучэння.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
РАМЗА́Й, Рэмзі (Ramsay) Уільям (2.10.1852, г. Глазга, Вялікабрытанія — 23.7.1916), англійскі хімік і фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1888). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1913). Вучыўся ва ун-тах Глазга (1866—70), Гайдэльберга і Цюбінгена (д-р філасофіі; 1872). З 1872 ва ун-це Глазга, з 1880 праф. Брыстольскага, у 1887—1913 — Лонданскага ун-таў. Навук. працы па фізічнай, арган. і неарган. хіміі, гісторыі хіміі і фізікі. Адкрыў аргон (1894, разам з Дж. У.Рэлеем), неон, крыптон і ксенон (1898, разам з М.Траверсам). Вылучыў гелій з газаў клевіту (разнавіднасць уранавай смаляной руды; 1895). Вызначыў месца інертных газаў у перыяд. сістэме хім. элементаў (1900, адначасова з Дз.І.Мендзялеевым). Эксперыментальна назіраў самаадвольны радыеактыўны распад радыю і радону з утварэннем гелію (1903, разам з Ф.Содзі). Нобелеўская прэмія 1904.
Літ.:
Соловьев Ю.И., Петров Л.П. Вильям Рамзай, 1852—1916. М., 1971.
1. Забіць, пракалоўшы чым‑н. вострым. Аднойчы ў баі, чалавек вялікай фізічнай сілы, Хамутоўскі закалоў штыком трох варожых салдат.Курто.// Забіць на мяса (свінню). — Наташа, парсюка ты запалі, каб дзеці на нішчымніцы не сядзелі.Шамякін.