выць, вы́ю, вы́еш, вы́е; незак.

Працяжна і тужліва скуголіць; утвараць гукі, падобныя на выццё.

Воўк вые.

Вые вецер.

В. ад болю (перан.: плакаць уголас).

|| наз. выццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тарахце́ць, -хчу́, -хці́ш, -хці́ць; -хці́м, -хціце́, -хця́ць; -хці́; незак. (разм.).

1. Утвараць рэзкія раскацістыя гукі.

Матор тарахціць.

2. перан. Хутка, гучна, несупынна гаварыць; балбатаць.

|| наз. тарахце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рыпе́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -пі́ць; незак.

Утвараць рып, скрыпець.

Падлога рыпіць.

Боты рыпяць.

Пад нагамі рыпіць снег.

|| аднакр. ры́пнуць, -не; -ні.

|| наз. рыпе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цёхкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Утвараць гукі, падобныя на «цёх-цёх».

|| аднакр. цёхнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цёхкат, -у, М -каце, м. і цёхканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ці́нькаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Утвараць гукі, падобныя на «цінь-цінь» (пра птушак).

Цінькае сініца на асіне.

|| аднакр. ці́нькнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ці́ньканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шамаце́ць, -мачу́, -маці́ш, -маці́ць; -маці́м; -маціце́, -маця́ць; -маці́; незак.

Шапацець, шумець; утвараць лёгкі шум, шорах, кратаючы што-н.

Шамацела, ападаючы, лісце.

Не шамаці паперай.

|| наз. шамаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шумлі́вы¹, -ая, -ае.

1. Схільны шумець, утвараць шум¹ (у 1 знач.).

Шумлівыя дзеці.

2. Які суправаджаецца шумам, ажыўленнем, напоўнены шумам¹.

Шумлівая гульня.

Шумлівая вуліца.

|| наз. шумлі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ЎЗМАЦНЕ́ННЕ, біямагніфікацыя,

канцэнтраванне, назапашванне (да 10—20-кратнага) шэрагу хім. рэчываў (напр., пестыцыдаў, радыенуклідаў) у трафічных ланцугах. Некаторыя забруджвальнікі, якія не разбураюцца, назапашваюцца і біялагічна ўзмацняюцца пры праходжанні па харч. ланцугах і біял. цыклах. Аб’ядноўваючыся з інш. рэчывамі навакольнага асяроддзя, яны могуць утвараць новыя рэчывы з атрутнымі уласцівасцямі. Прадухіляецца біялагічнае ўзмацненне толькі выключэннем забруджвальнікаў з сістэмы жыццезабеспячэння. Найб. характэрна біялагічнае ўзмацненне для хлорарган. пестыцыдаў.

т. 3, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІГРАСКАПІ́ЧНАСЦЬ (ад гігра... + грэч. skopeō назіраю),

здольнасць некаторых рэчываў і матэрыялаў паглынаць вільгаць з паветра. Уласцівая матэрыялам капілярна-сітаватай структуры (драўніна, зерне і інш.), у тонкіх капілярах якіх адбываецца кандэнсацыя вільгаці, а таксама рэчывам, якія добра раствараюцца ў вадзе (харч. соль, цукар, канцэнтраваная серная к-та), і асабліва хім. злучэнням, здольным утвараць крышталегідраты. Некаторыя гіграскапічныя рэчывы (напр., бязводны хларыд кальцыю) выкарыстоўваюць як асушальнікі паветра.

т. 5, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

бу́лькаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Утвараць гукі, падобныя на тыя, якія бываюць пры кіпенні або пераліванні вады.

Булькае ручай.

|| аднакр. бу́лькнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. бу́льканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)