рамонт, які выконваецца для аднаўлення спраўнасці вырабу з заменай любых яго частак. Пры К.р. праводзяць поўную разборку агрэгата, замену або аднаўленне ўсіх зношаных, у т. л. базавых, дэталей, асн. элементаў канструкцыі, поўнае аднаўленне ўстаноўленай дакладнасці і працаздольнасці. К.р. выконваецца, калі далейшая эксплуатацыя машын і абсталявання немагчыма з-за зношанасці (рамонт па патрэбнасці), або раней, не чакаючы выхаду са строю (рэгламентаваны рамонт). Апошні выконваюць у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўна-тэхн. дакументацыі. Патрэба ў К.р. ўстанаўліваецца камісіяй на аснове грунтоўнага аналізу тэхн. стану аб’екта з улікам тэрміну службы (напрацоўкі) з пачатку эксплуатацыі або апошняга К.р. Рамонт маральна ўстарэлых асн. фондаў звычайна спалучаюць з іх мадэрнізацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дабы́ць, дабыва́ць
1. (прабыць да пэўнага тэрміну) bis zu éinem gewíssen Termín bleíben*;
2.разм. (дастаць, раздабыць) erwérben*vt; sich verscháffen; áuftreiben*vt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пра́паршчык, ‑а, м.
1. У некаторых родах войск Савецкай Арміі — воінскае званне асоб, якія дабравольна праходзяць службу звыш устаноўленага тэрміну. // Асоба, якая носіць гэта званне.
2. У царскай арміі — самы малодшы афіцэрскі чын. // Асоба ў гэтым чыне. У першую сусветную вайну .. [Уладзіслава] забралі ў войска, і ён трапіў у афіцэрскую школу, выйшаў з яе прапаршчыкам.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
dobyć
зак.
1. здабыць, дастаць;
dobyć miecza — а) дастаць меч;
перан. узяцца за зброю;
2. дабыць да тэрміну
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
1. Дасягнуць якога‑н. узросту; пражыць да якога‑н. тэрміну, падзеі. Не дажыў мой бацька да цяперашніх радасных дзён, не дажылі і многія яго равеснікі — аднавяскоўцы.Кулакоўскі.// Дайсці ў жыцці да якога‑н. стану, выніку. [Каратай:] Хоць бы якая табачынка! Эх, дажылі казакі...Маўзон.— Дажыў ты, Гаранька. На вочы людзям сорамна выйсці!Савіцкі.
2.што. Разм. Прабыць астатак часу, тэрміну дзе‑н. Дажыць тыдзень у доме адпачынку.
3.(успалучэннісасловамі «век», «гады», «час», «жыццё» і пад.). Закончыць сваё жыццё, сваё існаванне. Конь гэты адбрыкаў сваю маладосць і адрабіў сваю сілу ў Сурвілы, а да Гушкі прыйшоў дажыць сваю апошнюю старасць.Чорны.
4.што. Разм. Выдаткаваць на пражыццё; пражыць. Дажыць апошнія грошы.
•••
Дажыць да сівых валасоў — дажыць да старасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭПАЗІ́Т (ад лац. depositum рэч, аддадзеная на захаванне),
1) грашовыя сродкі або каштоўныя паперы, якія змяшчаюцца для захавання ў крэдытныя ўстановы. Тэрміновы Д. належыць вяртанню па сканчэнні пэўнага тэрміну, бестэрміновы — па першым патрабаванні ўкладчыка. Дакументам, які сведчыць аб дэпаніраванні грашовых сродкаў у крэдытнай установе юрыд. асобай, з’яўляецца дэпазітны сертыфікат.
2) Грашовая сума або каштоўныя паперы, якія ўносяцца даўжніком у суд. ўстановы для перадачы крэдытору (напр., у забеспячэнне іску) і адм. ўстановы (напр., узнос у натарыяльную кантору кватэрнай платы ў выпадку спрэчкі аб яе памеры).
3) Сума грошай, якая ўяўляе сабой абумоўленую частку агульнай вартасці ф’ючэрснага кантракта (гл. ў арт.Ф’ючэрс) або цвёрдую суму, якая павінна быць аплачана членам біржы разліковай палаты, а кліентамі — брокеру, калі кантракт рэгіструецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ННА ІВА́НАЎНА (7.2.1693, Масква — 28.10.1740),
расійская імператрыца [1730—40]. З дынастыі Раманавых. Дачка Івана V Аляксеевіча, пляменніца Пятра I. Герцагіня Курляндская (1710—11). Запрошана на прастол Вярхоўным тайным саветам на пэўных умовах («кандыцыях»), якія прадугледжвалі абмежаванне манарх. улады на карысць феад. арыстакратыі. Пры падтрымцы дваранства і афіцэраў гвардыі на пачатку царавання адмовілася ад «кандыцый» і ліквідавала Вярх. тайны савет (4.3.1730). Дала шэраг прывілеяў дваранам (права на валоданне населенымі маёнткамі, абмежаванне тэрмінуграмадз. і ваен. службы да 25 гадоў і інш.), заснавала Кабінет міністраў (1731). Пры Ганне Іванаўне заключаны гандл. дагавор паміж Расіяй і Вялікабрытаніяй (1734), адбылася рус.-тур. вайна 1735—39, у выніку якой Расія набыла крэпасць Азоў. Значную ролю ў кіраванні дзяржавай адыгрываў яе фаварыт граф. Э.І.Бірон (гл.Біронаўшчына).
1. Правучыць каго‑н. да канца, да якога‑н. тэрміну, класа, курса і пад. Давучыць дзяцей да вясны. □ Мачыха не выгнала.. [Каці] з хаты, а карміла, апранала і нават давучыла яе.Гаўрылкін.
2. Давесці вывучэнне чаго‑н. да канца, да якой‑н. мяжы. Давучыць табліцу множання. Давучыць верш да сярэдзіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даслужы́ць, ‑служу, ‑служыш, ‑служыць; зак.
1.што. Прабыць на службе астатак устаноўленага тэрміну. Даслужыць абавязковую ваенную службу. □ [Кныша] на два гады адправілі ў дысцыплінарны батальён, каб пасля ён вярнуўся ў часць і даслужыў радавым у сваёй батарэі астатні тэрмін службы.Няхай.// Скончыць царкоўную службу. Даслужыць абедню.
2. Праслужыць да пэўнага часу, узросту. Даслужыць да зімы. Даслужыць да пенсіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дача́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адбываецца ці адбыўся раней вызначанага часу, раней звычайнага тэрміну. Дачаснае выступленне. Дачасная радасць.// Які адбыўся раней, чым можна было чакаць. Чалавек быў малады, ён здаваўся б зусім юным, калі б не дачасная паўната на добрым, даволі прыгожым твары.Мележ.
2. Разлічаны на кароткі час; часовы. Над зямлянкай дыміцца драўляны дачасны комін.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)