У Івацэвіцкім і Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы Агінскага канала (сцёк у р. Ясельда). Нізіннага тыпу. Пл. 7,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 6,9, тыс.га. Глыб. торфу да 5,2 м, сярэдняя 2,1 м. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. На балоце ёсць сапрапель магутнасцю да 0,7 м. Балота асушана адкрытай сеткай, часткова пераабсталявана пад дрэнаж. Вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжа, кармавыя караняплоды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЯРО́К, Азяркі,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка. Пл. 0,28 км², найб.глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км². Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЮЧАГО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., паміж вёскамі Пляханава і Жалудова Створана на р. Обаль у 1953. Пл. 0,4 км², даўж. 2,6 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 1,2 млн.м³. Берагі абрывістыя, выш. 8—10 м, пад лесам і хмызняком. Вярхоўе вадасховішча забалочанае. Дно выслана пяском, торфам і ілам. Сярэдні шматгадовы сцёк 78,9 млн.м³. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Ключагорская ГЭС).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́МША,
рака ў Навагрудскім і Дзятлаўскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 74 км². Пачынаецца за 1,3 км на У ад в.Вял. Лезнявічы Навагрудскага р-на, цячэ па схілах Навагрудскага ўзвышша і ўпадае ў Моўчадзь ва ўрочышчы Салтанскі лес на З ад в. Вусце Дзятлаўскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМА (Saimaa),
сістэма азёр на ПдУ Фінляндыі ў паніжэннях стараж.-ледавіковага рэльефу. Пл. каля 4,4 тыс.км² (найб.воз. Сайма — каля 1,8 тыс.км²), глыб. да 82 м. Берагі моцна парэзаныя, часта скалістыя. Шмат астравоў. Ледастаў са снежня па май. Сцёк у Ладажскае воз. па р. Вуокса. Сайменскім каналам злучана з Фінскім зал. Балт. мора. На астравах воз. Хаўківесі — нац. парк Лінансаары. Транспарціроўка лесу, суднаходства, рыбалоўства. Парты: Лапеэнранта, Саванліна, Мікелі, Іоэнсу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯХО́ВІЧЫ,
возера ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 30 км на ПдЗ ад г. Пінск. Пл. 0,32 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 520 м, найм. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі пясчаныя, высокія, на Пн забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50% дна выслана сапрапелем. На Пнсцёк з возера па канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́РЖАНЬ,
возера ў Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 18 км на Пд ад г. Чашнікі. Пл. 0,5 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 400 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км, пл. вадазбору 22,6 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 10 м, у канцавых ч. возера невыразныя. Вылучаецца пойма, якая пераходзіць у даліны ручаёў. Упадаюць 2 ручаі, сцёк па меліярац. канаве ў р. Лукомка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНЛЕСА́П, Сап,
возера ў Камбоджы, на Камбаджыйскай раўніне; самае вял. на п-ве Індакітай. Пл. мяняецца ад 2,5—3 тыс.км² зімой да 10 тыс.км² летам, глыб. адпаведна ад 1—2 м да 10—14 м. Берагі нізкія. забалочаныя. Злучана р. Танлесап з р. Меконг і часткова рэгулюе яе сцёк. Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, рыбалоўства. Прыбярэжная зона густа населена; характэрна забудова на па́лях. Каля Т. — стараж. комплекс Ангкор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАЧО́РА,
вадасховішча ў Буда-Кашалёўскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Выдрыца. Створана ў 1977 плацінай у даліне каналізаванага ўчастка р. Дулепа. Пл. 0,77 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 260 м, найб.глыб. 3 м, аб’ём вады 1,17 млн.м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 7 млн.м³. Чаша вадасховішча — частка поймы Дулепы. Дно выслана торфам і пяском. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1,5 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рэкрэацыі.