Радулі, рададу́лі ’вялікі воз дня перавозкі сена і снапоў’ (Касп.), рус.смал.ра́дылі ’высокі воз для перавозкі сена і снапоў’. Балтызм. Параўн. лат.rẽdete ’воз для перавозкі сена, саломы’, radeles ’яслі, кармушка’ (Блесэ, SB, 9). Не выключана таксама паходжанне з эст.redel ’арабіна, прыстасаванне для сушкі сена’ (Анікін, Опыт, 264).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГУМНО́,
гаспадарчая пабудова для сушкі і захоўвання снапоў, саломы, сена і апрацоўкі збажыны. Здаўна вядома на Беларусі, Украіне, у Расіі, Польшчы, Прыбалтыцы і інш. На Палессі гумно наз. клуняй, на Віцебшчыне і Пн Магілёўшчыны — токам, у зах. раёнах Беларусі — стадолай. Будавалі пераважна з бярвён, у плане былі прамавугольныя (найб. пашыраныя), квадратныя, шматвугольныя, са скразным праездам. Бярвёны не падганялі шчыльна адно да аднаго для натуральнай цыркуляцыі паветра. Асн. часткі гумна: ток (выбітая глінай пляцоўка, дзе малацілі) і адсекі па баках (для захоўвання снапоў, саломы, сена). Знадворку рабілі прыбудовы для мякіны. Былі 2 тыпаў: з сушнямі (асець ці еўня) і без іх. Пазней да гумна прыбудоўвалі манеж — конную малатарню. Стрэхі гумна былі высокія, 2-схільныя, вальмавыя, пірамідальныя каркаснай канструкцыі на сохах ці на кроквах, накрывалі іх саломай, чаротам, драніцамі, гонтай. Сял. гумны былі даўж. 7—23 м, шыр. 5,5—18,5 м, з 1 або 2 варотамі, у фальварках значна большыя, з 4—6 варотамі, 2—3 такамі. У гумне кантрастна спалучаліся нізкія сцены і высокі дах. У Зах. Палессі іх будавалі і зусім без сцен (высокая страха, пастаўленая на зямлю).
С.А.Сергачоў.
Гумно ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна Гродзенскай вобл.Гумно ў вёсцы Агарэвічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРНЕАЧЫШЧА́ЛЬНЫЯ МАШЫ́НЫ,
машыны для ачысткі, сартавання і калібравання зерня (насення) розных культур. Бываюць папярэдняй ачысткі (падрыхтоўваюць зерне да сушкі, сартавання або часовага захоўвання), першаснай ачысткі (даводзяць да нарыхтоўчых кандыцый), другаснай ачысткі (да пасяўных кандыцый) і спец. ачысткі (напр., ад цяжкааддзельных дамешкаў); стацыянарныя, перасоўныя і самаперасоўныя: простыя (раздзяляюць зерневую сумесь па адной адзнацы) і складаныя (па некалькіх адзнаках). Працуюць самастойна або ў складзе зернеачышчальна-сушыльнага комплексу.
З.м. маюць рабочыя органы: паветраныя сістэмы (раздзяляюць зерневую сумесь па аэрадынамічных уласцівасцях часціц), рашотныя (па таўшчыні і інш. уласцівасцях формы), трыерныя (па даўжыні), фрыкцыйныя (па трэнні слізгання і качэння), магнітныя (па шурпатасці паверхні, да якой прыліпае магн. парашок). Розная шчыльнасць часціц выкарыстоўваецца для раздзялення сумесі на пнеўматычных сартавальных сталах, пругкасць — на адбівальных сталах, колер — у фотаэлектронных рабочых органах. Пашыраны стацыянарныя і самаперасоўныя паветрана-рашотныя, паветрана-рашотна-трыерныя З.м., трыерныя блокі; насенне траў і лёну ачышчаюць ад шурпатага насення пустазелля эл.-магн. і магн. З.м. Прадукцыйнасць З.м. да 50 т/гадз.
В.П.Чабатароў.
Зернеачышчальныя машыны: а — ачышчальнік збожжа ОВП-20А (1 — рашотныя станы, 2, 4 — выгрузны і загрузачны транспарцёры, 3 — прыемная камера, 5 — вентылятар, 6 — інерцыйны пылааддзяляльная 7 — скрабалкавы сілкавальнік); б — насеннеачышчальная СМ-4 (1 — шнэкавы сілкавальнік, 2 — загрузачны транспарцёр; 3 — корпус з рашотамі, трыернымі цыліндрамі, вентылятарамі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІЛЯ́РНЫЯ З’Я́ВЫ,
сукупнасць фіз. з’яў, абумоўленых сіламі паверхневага нацяжэння на мяжы падзелу паміж асяроддзямі, якія не змешваюцца; асобны выпадак паверхневых з’яў. Адкрыты і даследаваны Леанарда да Вінчы, Б.Паскалем і Дж.Журэнам; тэорыя К.з. распрацавана ў работах П.Лапласа, Т.Юнга, Дж.Гібса і інш.
Да К.з. звычайна адносяць з’явы ў вадкасцях, выкліканыя скрыўленнем іх паверхняў, якія мяжуюць з інш. вадкасцямі, цвёрдымі целамі, газам ці ўласнай парай. Напр., падыманне змочвальнай (гл.Змочванне) ці апусканне нязмочвальнай вадкасці ў тонкіх (капілярных) трубках або сітаватасцях цвёрдага цела; гідрастатычны ціск у гэтым выпадку ўраўнаважваецца капілярным ціскам (гл.Лапласа закон). Ва ўмовах бязважкасці пры адсутнасці датыкання да інш. цел абмежаваны аб’ём вадкасці прымае пад уздзеяннем паверхневага нацяжэння форму шара (гл.Кропля). Такую ж форму вадкасць набывае і ў тым выпадку, калі яна знаходзіцца ўнутры інш. вадкасці, якая мае такую ж шчыльнасць. К.з. значна ўплываюць на ўласцівасці сістэм, што складаюцца з дробных кропель (эмульсіі, вадкія аэразолі, пены), а таксама ўмовы іх утварэння; вызначаюць умовы ўтварэння зародкаў кандэнсацыі, кіпення, крышталізацыі і адыгрываюць важную ролю ў прыродзе (асабліва ў водным рэжыме глебы і абмене рэчываў у раслін), тэхніцы (напр., у працэсах сушкі, прамочвання) і інш.
Літ.:
Современная теория капиллярности. Л., 1980.
П.С.Габец.
Да арт.Капілярныя з’явы: а — капілярнае падняцце змочвальнай вадкасці; б — апусканне нязмочвальнай вадкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Су́днік ’шафа для посуду’ (ТСБМ, Касп., Бяльк., Ян., Мат. Гом.), ’скрыня для захоўвання прадуктаў’ (Нас., Малчанава, Мат. культ., Шн., Мат. Маг.), ’кубел’ (Сл. ПЗБ), ’драўляная пасуда для сала’ (Сцяшк.), ’бочка з накрыўкай для засольвання сала’ (навагр., З нар. сл.), ’паліца’ (Сл. ПЗБ, Шатал.), ’прыстасаванне для сушкі лыжак’ (Сл. ПЗБ). Да судны < суды, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
За́раць ’прыстасаванне для сушкі бобу’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Параўн. зарадзіць ’закласці ў азярод’: «У зараць убіў калы і палажыў жэрдзя, і зарадзіў боп» (Сл. паўн.-зах.), таму, відаць, зарадзь. Форма гэта — варыянт да азярод (рус.дыял.зоро́д, за́род ’сцірта сена, месца для захавання сена, прыстасаванне для сушкі сена’, зоро́дить ’укладваць снапы ў зород’). Пра адлюстраванне розных ступеней аблаўта і іншыя гіпотэзы гл. азярод. Пачатковае а‑ мела прэфіксальны характар і магло адсутнічаць. Балт. паходжанне недастаткова аргументаванае для азярод (Лаўчутэ, Сл. балт., 137), неверагодна для зараць. Бернштэйн (Фонетика, 152), відаць, справядліва гаварыў пра дублетнасць і.-е.gʼhord‑/ghord‑ і яго прасл. адлюстраванне zord‑/gord‑. Форма за́радзь з націскам на першым складзе другасная: zord‑ > зо́род‑ > зороди́ти > зарадзі́ць > за́радзь. Шахматаў (Очерк древн. периода, 153) адзначае, што, паколькі зарод мае а і ў окаючых дыялектах, магчымы ўплыў прэфікса за‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́шчык ’хударлявы чалавек’ (ТС), ’сухі кусочак хлеба’ (Вешт., Сл. Брэс.), ’сухое пячэнне з пшанічнай мукі’ (Мат. Гом.), ’сухі край у скібкі хлеба’ (Растарг.), сюды ж з іншым суфіксам сушчак ’худая жывёла’ (Гіл.). Параўн. укр.су́щик ’сухі абаранак’, рус.су́щик ’сушкі, сухар’. Суфіксальныя дэрываты ад незафіксаванага *сушч ’сухасць’, што да сухі (гл.), параўн. сушчы2, або ад суш, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ТАРФЯНЫ́Я МАШЫ́НЫ І КО́МПЛЕКСЫ,
машыны і іх комплексы для асушэння і падрыхтоўкі тарфяных радовішчаў да распрацоўкі, для здабычы, сушкі і ўборкі торфу. Да іх адносяць тарфяныя бункерныя камбайны, бункерныя ўборачныя машыны, валкавальнікі, дрэнажныя машыны, каналакапальнікі, карчавальныя машыны, прафілёўшчыкі, штабелявальныя машыны, экскаватары, фрэзеры, варушылкі, зборшчыкі і пагрузчыкі пнёў і інш.
Машыны і механізмы на стадыях асушэння і падрыхтоўкі радовішча да эксплуатацыі і здабычы торфу аб’ядноўваюцца ў комплексы — камплекты індывід. і камбінаваных машын, узаемазвязаных па прадукцыйнасці. Напр., комплекс машын для здабычы фрэзернага торфу ўключае: бункерныя машыны (МТФ-43А) у камплекце з фрэзерамі (МТФ-13, -17), варушылкамі (МТФ-22), валкавальнікамі (МТФ-ЗЗБ) і штабелявальнымі машынамі (МТФ-71). Замена тарфянога паліва вадкім і газападобным скараціла аб’ёмы здабычы торфу і зменшыла выкарыстанне Т.м. і к. Ствараюцца машыны для атрымання бытавога кавалкавага паліва з торфу і сумесей торфу з гаручымі адходамі вытв-сці, механізмаў і абсталявання для яго перапрацоўкі.
На Беларусі ў 1960—80-я г. Гомельскі з-д тарфянога машынабудавання выпускаў штабелявальныя машыны, фрэзеры-валкавальнікі, тарфяныя гідраўл. пагрузчыкі і інш.; Мазырскі з-дмеліярац. машын — каналакапальнікі, каналаачышчальнікі, карчавальнікі-збіральнікі; выпускае навясное абсталяванне карчавальніка, рыхліцеля і інш.Гл. таксама Тарфяная прамысловасць.
Б.А.Багатаў.
Тарфяныя машыны і комплексы: 1 — скрэперна-ўборачны агрэгат УМПФ-7; 2 — пнеўма-фрэзерны камбайн БПФ-2М; 3 — штабелявальная машына МТФ-71А (Гомельскі завод тарфянога машынабудавання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Азяро́д ’прыстасаванне для сушкі снапоў’ (БРС, Янк. I, Гарэц., Шн. смол., Шат., Касп.), азярот (Бір. дыс.), азяроды (КЭС); азярэдзіць ’утыкаць снапы ў прасла для сушкі’ (БРС, Шат., КЭС); азярэдзіна ’жэрдка ў азяродзе, высокая нязграбная жывёліна’ (Янк. I). Агульнаўсходнеславянскае слова (рус.озород, зород, укр.озород). Бліжэйшыя паралелі: літ.žárdas, лат.zards, ст.-прус.sardis ’тс’. Параўн. Коген, Запіскі, II, 9, 84–85, на думку якога азярод < *азерод: і.-е.gʼherdh‑ побач з *gʼhord‑. Адлюстраванне розных ступеняў аблаўта ў генетычна тоесных словах, якія з’яўляюцца назвамі рэалій гістарычнага перыяду няпэўнае. Больш верагодна Зубаты, Studie, 1, 2, 125, які бачыць тут старое запазычанне з бал. моў (перад метатэзай плаўных). Лінгвагеаграфія слова (цэнтральны раён і ўсходняя частка Усходняга Палесся) сведчыць таксама ў карысць балтыйскай крыніцы. Але яе ўсходнебалтыйскі характар давесці цяжка па прычынах фанетычнага характару (мы б чакалі *ажарод). Магчыма, аднак, азʼарод < *ажʼарод, як парсʼук < паршʼук (< paršiúkas).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вяша́к ’пятля на адзенні для вешання’ (Жд., КСТ); ’насценная вешалка’ (Жд., 2, КСТ, Сцяц.), вешак, вешакі ’прыстасаванне для сушкі’ (КСТ), вэшак ’жэрдка ў лазні, на якую вешаюць бялізну’ (лун., Шатал.). Улічваючы суфіксацыю і зону распаўсюджання слова, можна з упэўненасцю меркаваць, што гэта запазычанне з польскай мовы. Параўн. польск.wieszak ’вешалка, пятля на адзенні для вешання і да т. п.’, в.-луж.wěšak ’вешалка’.