супрацоўнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам для перадачы ў эфір.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ГЛІ́НКА Канстанцін Дзмітрыевіч (5.7.1867, с. Копцева Смаленскай вобл., Расія — 2.11.1927),
расійскі глебазнавец, адзін з заснавальнікаў айч. глебазнаўства. Акад.АНСССР (1927). Вучань і супрацоўнік В.В.Дакучаева. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1889). У 1908—14 кіраваў глебава-геагр. экспедыцыямі Перасяленчага ўпраўлення ў Сібіры на Д. Усходзе, у Казахстане і Сярэдняй Азіі. Працы па занальнасці глебавага покрыва, генезісе і класіфікацыі глеб. Склаў першую глебавую карту свету (1926). Арганізатар і першы дырэктар Глебавага ін-та імя Дакучаева.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
газе́тчыкм.
1. (прадавец) Zéitungsverkäufer m -s, -;
2. (супрацоўнік) Zéitungsmann m -(e)s, -leute, Zéitungsmitarbeiter m -s, -, Journalíst [ʒʊr-] m -en, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГЛУШАКО́Ў Ігар Валер’евіч (н. 29.12.1953, Мінск),
бел. музыказнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Сын В.І.Глушакова. Скончыў Бел. кансерваторыю (1978). З 1978 рэдактар муз. перадач Бел. тэлебачання, з 1981 супрацоўнікІМЭФАН Беларусі, з 1989 выкладае ў Бел.пед. ун-це (з 1991 заг. кафедры). Аўтар манаграфіі «Класічная драма на беларускай опернай сцэне» (1990), рэцэнзій, артыкулаў пра нац. опернае мастацтва, творчых партрэтаў дзеячаў бел.муз. культуры, адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕ́Ф Еўна Фішалевіч (1869, г.Гроднав. Лыскава Пружанскага р-на — 1918),
адзін з арганізатараў і лідэраў партыі эсэраў, сакрэтны супрацоўнік (з 1892) дэпартамента паліцыі. У 1903 фактычна ўзначаліў «баявую арг-цыю» партыі эсэраў, кіраваў падрыхтоўкай тэрарыст. актаў. Выдаў паліцыі з’езд прадстаўнікоў партыі ў Харкаве (1901), амаль увесь склад «баявой арг-цыі» (1905). Па даносе Азеф пакараны смерцю 7 яе членаў. У 1908 Азеф выкрыты і прыгавораны ЦК партыі да смяротнага пакарання, але ўцёк за мяжу. Памёр у Берліне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСЯНДЗО́Ў Уладзімір Паўлавіч (н. 25.7.1951, в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (1994). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1973). З 1978 супрацоўнік Ін-та гісторыі Нац.АН Беларусі. Даследуе помнікі палеаліту і мезаліту на тэр.Бел. Падняпроўя і бас.Зах. Дзвіны. Вылучыў 2 этапы засялення тэр. Беларусі ў каменным веку. Выявіў у мезаліце Падняпроўя і Падзвіння помнікі грэнскай, яніславіцкай, днепра-дзяснінскай і Кунда археал. культур.
Тв.:
Палеолит и мезолит Белорусского Поднепровья. Мн., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЎСКІ Мікалай Арсенавіч (22.2.1922, г. Гомель — 27.10.1989),
Герой Сав. Саюза (1945). Канд.ваен.н. (1953), дацэнт (1955). Скончыў Кіеўскае артыл. вучылішча (1941), Ваен.артыл. акадэмію імя Дзяржынскага (1950). З 1940 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., 2-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Камандзір артыл. дывізіёна маёр Н. вызначыўся ў Люблін-Брэсцкай аперацыі 1944 у баях на левым беразе Віслы каля г. Пулавы (Польшча). З 1972 выкладчык ваен. акадэміі, супрацоўнікНДІ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУТ (Foot) Майкл (н. 23.7.1913, г. Плімут, Вялікабрытанія),
англійскі паліт. і дзярж. дзеяч, журналіст. У 1942—44, 1952—59 рэдактар і да 1964 супрацоўнік шэрагу англ. газет. У 1945—55 і 1960—92 адначасова дэп. парламента ад Лейбарысцкай партыі, выступаў супраць членства Вялікабрытаніі ў Еўрап. супольнасцях. З 1974 міністр працы. У 1976—79 лідэр палаты абшчын і лорд-прэзідэнт тайнага Дзярж. савета. У 1980—83 лідэр Лейбарысцкай партыі, выступаў за сацыяліст. пераўтварэнне брыт. грамадства. Аўтар кніг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ста́ршы, -ая, -ае.
1. Які стаіць вышэй у параўнанні з кім-н. па званні, пасадзе, службовым становішчы.
С. навуковы супрацоўнік.
С. радыст.
С. лейтэнант.
2.ста́ршы, -ага, м.; ста́ршая, -ай, ж., мн. -ыя, -ых (у знач.наз.). Той, хто стаіць на чале якой-н. групы людзей; кіраўнік, начальнік.
Паставіць старшага на будаўнічы аб’ект.
3. Пра клас, курс і пад. ў навучальнай установе: які блізкі да выпуску, да заканчэння вучобы.
Вучні старшых класаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ЛЕ́ЙЗЕРАЎ Аркадзь Тэвелевіч (н. 17.1.1922, Мінск),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1988), праф. (1990). Скончыў Ваенна-юрыд. акадэмію Сав. Арміі (1949) і Ваен.ін-т замежных моў у Маскве (1953). У 1940—57 у Сав. Арміі. З 1959 навук.супрацоўнікАНБССР, з 1966 — дацэнт, праф. кафедры канстытуцыйнага права БДУ. Аўтар прац па дзярж., канстытуцыйным праве.
Тв.:
Савецкая выбарчая сістэма. Мн., 1974;
Демократические формы деятельности местных Советов. Мн., 1977;
Местные Советы: формирование и деятельность: (Опыт конкретно-социол. исслед.). Мн., 1991.