2.безас.узнач.вык. Ціха, спакойна. Пав вечар сцішана было. Было салодка. Адпачывала і сяло, А з ім і лодка.Семашкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ура́жлівы, ‑ая, ‑ае.
Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы. Уражлівае дзіця. □ Мама яшчэ пазаўчора сказала ім, старэйшым: — За вас я спакойна. За Віку баюся, яна такая ўражлівая. Не крыўдзіце яе.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МАЛЯ́ВІН (Піліп Андрэевіч) (22.10.1869, с. Казанка Арэнбургскай вобл., Расія — 23.12.1940),
расійскі жывапісец. Вучыўся ў манастырскай іканапіснай майстэрні на Аян-Орасе ў Грэцыі (1885—91) і Пецярбургскай АМ у І.Рэпіна (1892—99). Чл. Саюза рус. мастакоў (з 1903). З 1922 жыў у Зах. Еўропе. У ранні перыяд пад уплывам Рэпіна ствараў стрыманыя паводле каларыту псіхал. партрэты: «Сялянская дзяўчына з панчохай», «Партрэт сястры з кнігай», «К.А.Сомаў», «І.Э.Грабар» (усе 1895) і інш. У творах канца 1890 — пач. 1900-х г. пад уплывам мадэрну праявіліся павышаны дэкаратывізм, шырокае, дынамічнае пісьмо корпуснымі мазкамі, экспрэсіўнасць. Майстар каларыту, праз які перадаваў шырокую гаму пачуццяў; інтэнсіўныя колеравыя плямы арганізаваны лінейным рытмам у дэкар.-плоскасныя завіхрэнні, якія абрамляюць скульптурна-дакладныя, спакойна мадэліраваныя творы. Сярод карцін: «Смех» (1899), «Дзяўчына» (1903), «Бабы» (1905 і 1914), «Віхор» (1906), «Дзве дзяўчыны» (1910-я г.), «Верка» (1913), «Рускія сялянкі» (1925) і інш. У Нац.маст. музеі Беларусі: «Баба» (1900 і 1916), «Сялянка ў чырвоным» (1910-я г.).
Літ.:
Александрова Н. Ф.А.Малявин. М., 1966;
Живова О.А. Ф.А.Малявин, 1869—19.40: Жизнь и творчество. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мітуслі́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць мітуслівага. [Пачулія:] — Найбольш мне мітуслівасць твая не падабаецца, я люблю працаваць спакойна: выйграў — добра, прайграў — плакаць не буду.Самуйлёнак.Варта было прыйсці Галынскаму, як разгубленасць і мітуслівасць зніклі.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пава́жнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць паважнага; важнасць, няспешнасць. Было спакойна і лагодна, Як бы сама прырода тая Паважнасць свята адчувае.Колас.Ветліва, аднак не трацячы афіцыйнасці і пасольскай паважнасць,.. [паслы] развіталіся і выйшлі.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
недага́рак, ‑рка, м.
Рэшткі чаго‑н. недагарэлага. У будане спакойна мне, Мільгае свечкі недагарак.Астрэйка.Амаль кожны падкідае ў агонь што-небудзь з рэштак паліва: то сухую галінку, .. то шышку, то недагарак.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сла́ўна,
1.Прысл.да слаўны.
2.безас.узнач.вык.Разм. Пра пачуццё задавальнення, якое адчувае хто‑н. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, Хораша, прыстойна!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ашэ́стак, ‑тка, м.
Абл. Жэрдачка пад столлю ў сялянскіх хатах, на якую што‑н. вешаюць. — Ну, не разыходзься так, — спакойна азваўся Пракоп: — а то завярнуся і пайду, — пастрашыў ён жонку, вешаючы на ашэстак кажух.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апеты́тны, ‑ая, ‑ае.
Смачны, прыгожы на пагляд, які выклікае жаданне есці, узбуджае апетыт. Апетытны пах. □ [Ксёндз Марцэвіч] спакойна прысунуў да сябе апетытны ружовы пульхны торг, які выглядаў, нібы яснае сонца.Бядуля.//перан.Разм. Прывабны (звычайна пра жанчын).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)