(Вікенцій Уладзіслававіч; 1812? — не пазней 1883),
польскі і бел. пісьменнік; прадстаўнік рамантызму. Жыў у маёнтку Мосар у Полацкім пав. У 1827—34 чыноўнік у Віцебску. У 1839—42 полацкі павятовы прадвадзіцель дваранства (маршалак). Друкаваўся ў альманахах «Niezabudka» («Незабудка»), «Rocznik literacki» («Літаратурны штогоднік»), «Rubon» («Рубон»), Збіраў і публікаваў бел. фальклор, шырока выкарыстаў яго ў вершаванай аповесці «Жонка» (1844). У паэме «Летуценнік» (1849) выказаў сімпатыі да вызв. барацьбы грэч. народа. У публіцыст. артыкулах заклікаў развіваць на Беларусі прамысловасць. Прыхільна ставіўся да паўстання 1863—64, прыцягваўся да следства, быў пад наглядам паліцыі. Зрабіў запіс у «Альбоме» А.І.Вярыгі-Дарэўскага. У пісьме да І.Легатовіча расказаў пра сувязі беларусаў, якія жылі ў Пецярбургу, з Т.Шаўчэнкам.
Літ.:
Зямкевіч Р. Тарас Шаўчэнка і беларусы // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура. Мн., 1964;
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971;
Яго ж. Радаводнае дрэва. Мн., 1994;
Пачынальнікі. Мн., 1977;
IngIot M. Polskie czasopisma literackie ziem litewsko-mskich w latach 1832—1851. Warszawa, 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЙНАЯ КАНЦЫЛЯ́РЫЯ,
цэнтральная следчая і суд. па паліт. справах дзярж. ўстанова ў Расіі 18 ст.Засн.Пятром I у лют. 1718 у Маскве як часовая надзвычайная камісія па справе царэвіча Аляксея Пятровіча. З сак. 1718 у Пецярбургу (да 1723 філіял у Маскве), дзе набыла пастаянны характар. Разглядала найважнейшыя паліт. справы: замахі на цара і вышэйшых саноўнікаў, спробы паліт. пераваротаў, дзярж. здрада, шпіянаж. буйныя казнакрадствы і хабарніцтвы, антыўрадавыя паўстанні, раскольніцтва і інш. Падпарадкоўвалася асабіста цару і часткова Сенату. Складалася з установы (2—4 «міністры», ці суддзі, з якіх адзін — П.А.Талстой — лічыўся гал. начальнікам) і ўласна канцылярыі (2—4 канцылярысты і 4—6 падканцылярыстаў і капіістаў). Прыгаворы «міністраў» зацвярджаў цар, часам і сенат. Следства суправаджалася катаваннямі. Т.к. скасавана Кацярынай I (указ ад 8.6.1726), функцыі перайшлі да Праабражэнскага прыказа (1695—1729, таксама орган паліт. вышуку і суда) і Вярхоўнага тайнага савета. У 1731 адноўлена пад назвай Канцылярыя тайных і вышуковых спраў (або проста Т.к.), якую скасаваў Пётр III указам ад 23.2.1762.
Літ.:
Рууд Ч., Степанов С. Фонтанка. 16: Политич. сыск при царях. М., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
wdrażać
незак.
1.do czego навучаць, прывучаць;
2. пачынаць; заводзіць (справу і да т.п.);
wdrażać śledztwo — пачынаць следства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Веціць ’вітаць, быць ветлівым’, сюды ж прывеціць (Нік., Оч., 1), ст.-рус.вѣтовати ’апавяшчаць, прапаведаваць, гаварыць’, ст.-польск.*wietati (Брукнер, 614) ’гаварыць’, чэш.větiti ’апавядаць, гаварыць’, славац.vetiťуст. ’гаварыць, апавядаць, адказваць’, макед.ветува, ветава ’абвяшчаць’; ’завяшчаць’, ветува се ’ахвяравацца, даць абяцанне’, балг.ветам се ’абяцаць’, ст.-слав.вѣтити (вѣщати). Прасл.větiti, і.-е. адпаведнікі: літ.vaitóti ’стагнаць, вохкаць’, vaitenù ’абмяркоўваю, дапускаю’, ст.-прус.waitiāt ’гаварыць, апавядаць’, авест.vaēϑ‑ ’вызначаць судовым следствам’, vaēϑa ’судовае следства’. Гл. Тапароў, КСИС, 25, 1958, 86–87; Фасмер, 1, 305; Вайян, RÉS, 24, 1947, 152–155 з літ-рай. Параўн. таксама бел.вайцяць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ángelegenheitf -, -en спра́ва, пыта́нне;
in wélcher ~? па яко́й спра́ве?;
eine ~ untersúchenюрыд. весці следства па яко́й-не́будзь спра́ве
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
indagacja
indagacj|a
ж.
1. выпытванне, распытванне; роспыты;
odpowiadać na ~ę — адказваць на роспыты;
2.юр.уст. допыт; следства
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
падо́нкі, ‑аў; адз. падонак, ‑нка, м.
1.адз.няма. Рэшткі вадкасці з асадкамі на дне пасудзіны.
2.перан. Дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства. [Завербаваныя] былі выпадковыя людзі, розныя падонкі, якія трапілі ў рады Чырвонай Арміі, ратуючыся ад суда і следства, ім было ўсё роўна, каму служыць, абы толькі не сядзець за калючым дротам і не галадаць...Машара.Рэакцыя Іры была зусім нечаканая. Яна паглядзела на брата зняважліва і на поўны голас, пры маці, сказала: — Падонак ты! Што ты разумееш?Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
стрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; стры́маны; зак.
1.каго-што. Спыніць, запыніць на хаду; затрымаць, запаволіць (рух, ход, дзеянне); стаць перашкодай на шляху.
Коней не с.
С. за руку.
С. крызіс.
С. націск ворага.
2.што. Абмежаваць, зменшыць ступень, сілу праяўлення чаго-н.
С. свой запал.
С. гнеўны тон.
3.перан., каго-што. Не даць праявіцца поўнасцю.
С. смех.
С. сябе (стрымацца).
◊
Стрымаць слова (абяцанне, клятву) — выканаць што-н. абяцанае — паводле значэння наступнага назоўніка.
|| незак.стры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.стрыма́нне, -я, н.істры́мліванне, -я, н.
○
Мера стрымання — прымусовая мера, якая прымяняецца следчымі і судовымі органамі да абвінавачанага з мэтай перашкодзіць злачыннай дзейнасці, ухіленню ад следства, суда і пад.
Меры стрымлівання агрэсара.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПЕТРАШЭ́ЎЦЫ,
удзельнікі паліт. гуртка М.В.Петрашэўскага, які існаваў у Пецярбургу ў 1845—49. Мэта — барацьба супраць самадзяржаўя і прыгону. Сярод П. былі дваране і разначынцы: М.А.Спешнеў, Ф.М.Дастаеўскі, А.В.Ханыкаў, Дз.Дз.Ахшарумаў, М.А.Мамбелі, М.С.Кашкін і інш.Паліт. погляды П. неаднародныя, але большасць з іх ненавідзела царызм, схілялася да утапічнага сацыялізму, рыхтавалася да надыходу сял. рэвалюцыі. На сходах, т.зв. «пятніцах» Петрашэўскага, абмяркоўваліся пытанні вызвалення сялян з зямлёю без выкупу, замены самадзяржаўя дэмакр. рэспублікай, увядзення адкрытага суда і суда прысяжных, свабоды друку, рэв. прапаганды перадавых сац.-паліт. ідэй у шырокім асяроддзі. Многія П. стаялі на пазіцыях матэрыялізму, былі атэістамі, вялі барацьбу з афіц. ідэалогіяй. У апошні перыяд сваёй дзейнасці П. намагаліся стварыць тайнае т-ва са сваёй праграмай і тактыкай, адкрыць падп. друкарню. 5.5.1849 П. арыштаваны. Да следства прыцягнуты 123 чал., 21 чал. прыгавораны да расстрэлу. Пасля абраду падрыхтоўкі да пакарання смерцю 3.1.1850 была зачытана царская канфірмацыя, паводле якой расстрэл заменены ссылкай на катаржныя работы і ў арыштанцкія роты на розны тэрмін. У 1856 П. амнісціраваны і да пач. 1860-х г. усе (акрамя Петрашэўскага, які да канца жыцця заставаўся ў ссылцы) адноўлены ў грамадз. правах.
Літ.:
Лейкина-Свирская В.Р. Петрашевцы. М., 1965;
Оржеховский И.В. Самодержавие против революционной России (1826—1880 гг.). М., 1982.