сле́дства

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. сле́дства
Р. сле́дства
Д. сле́дству
В. сле́дства
Т. сле́дствам
М. сле́дстве

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сле́дства, -а, н.

Высвятленне органамі юстыцыі абставін, звязаных са злачынствам.

Весці с.

|| прым. сле́дчы, -ая, -ае.

Следчыя органы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сле́дства ср., юр. сле́дствие

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сле́дства, ‑а, н.

Высвятленне органамі юстыцыі абставін, звязаных са злачынствам. Весці следства. Знаходзіцца пад следствам. □ Стары цікава расказваў, як яны калісьці арганізоўвалі забастоўкі рабочых Лібава-Роменскай чыгункі, як яго, тады яшчэ маладога чалавека, запраторылі ў астрог і ён прасядзеў аж цэлы год, пакуль вялося следства. Сабаленка. У сцэнах допыту, следства, самога судовага працэсу паэт выявіў сябе бліскучым майстрам сатыры. Навуменка. // зб. Разм. Асобы, якія вядуць судовае расследаванне якой‑н. справы. Назаўтра пасля забойства паручніка знайшлі пасярод дарогі, і следства пачало трэсці кожную хату. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Следства 1/75, 378; 3/40; 9/583

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

следства

т. 15, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сле́дства н. юрыд. (gerchtliche) Unterschung f -, -en; Bewisaufnahme f -, -n, Unterschungsverfahren n -s, -, Ermttlungsverfahren n;

судо́вае сле́дства Bewisaufnahme f -, -n;

папярэ́дняе сле́дства Vruntersuchung f -, -en;

ве́сці сле́дства па якой-н. спра́ве ine Sche [ngelegenheit] unterschen;

быць [знахо́дзіцца] пад сле́дствам in ein Unterschungsverfahren verwckelt sein

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

следства, дазнанне, допыт

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ПАПЯРЭ́ДНЯЕ СЛЕ́ДСТВА,

гл. ў арт. Следства.

т. 12, с. 75

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

судовае следства

т. 15, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)