тру́цень, трутня, м.

1. Самец у пчалінай сям’і. Пчолкі мёд нясуць да сот, Труцень есць ды есць той мёд. Купала.

2. перан. Разм. Той, хто не працуе, а жыве за кошт працы другіх; лодар. Скардзіцца, што ныюць плечы У яго з юначых пор... Эх ты, труцень чалавечы! Як з табой нам жыць. Рыгор?! Ставер. Можа Іосіф і ёсць прычына таго, што Джыавані так высмейвае ўсіх манахаў, як трутняў і лежабокаў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шархаце́ць, ‑хачу, ‑хаціш, ‑хаціць; незак.

Разм. Утвараць шорхат, шум, шапацець пад уздзеяннем чаго‑н. Гумавыя колы шархацяць па жвіры. Шарахоўскі. Рэня змоўкла, і ў гэтай няёмкай цішы чуваць было, як шархаціць пад яе далонькай шурпатая кара, па якой яна раз-пораз праводзіла рукой. Лецка. Ля возера гусціўся чарот. Карычневыя яго мяцёлкі ціха пагойдваліся на ветры, а вузкія лісцікі шархацелі адзін аб адзін, і здавалася, быццам чарот некаму скардзіцца. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ба́каць ’мнагасловіць, базікаць, балбатаць; марудна гаварыць; няцвёрда чытаць’ (Нас.). У ст.-бел. мове і з іншым значэннем. Гл. Бярында, 148: облича́ю: строфу́ю, фука́ю, ба́каю, слословлю̀, преконыва́ю; Бярында, 42: запрѣще́ніе: загрожене, бакане, фука́не, лаѧне. Рус. (зах.) ба́кать гаварыць, размаўляць’, укр. ба́кати гаварыць ба; абвінавачваць, скардзіцца’ (да гэтага другога значэння параўн. у Бярынды). Або ад ба!, або ад *bajati (гл. Рудніцкі, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плак ’плач’ (Нас.; Бяльк.; Юрч. Вытв.), плакалі, плакма плакаць, плакаць пяаком ’бедаваць, слёзна наракаць, плачучы, скардзіцца’ (Нас., ТС), мсцісл. плакану́ць ’горка паплакаць’, пла́кыньнік, плакун ’плаксун’ (Юрч. Вытв.), рус. пск., калін., наўг. плак ’плач, слёзы’, славен. plȃk ’плач, патаканне’, серб. славойск. plak ’голас вароны’. Да плакаць (гл.). Утворана па ўзору крык, крок пры дапамозе суф. ‑ь, што далучаўся да асновы *plak‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Печалава́нне ’апека’, печалава́цца ’клапаціцца’, печалаві́ты ’клапатлівы’ (Нас.), рус. печаловатый ’трохі сумны’, печаловать ’клапаціцца, апекавацца’, печаловаться ’тужыць; сумаваць’, ’скардзіцца’, польск. старое pieczołować ’апекавацца’, pieczolowanie (šią) ’клопат, апека’, ст.-польск. pieczołować, pieczałować (šią) ’дбаць, старацца, клапаціцца; непакоіцца, перажываць’, ст.-слав. печаловати сє ’хвалявацца, засмучацца’. Да прасл. pečalovali (są) < pečaliti (są) ’хвалявацца; клапаціцца’ < pečalь. параўн. ст.-слав. печаль ’мучэнне, пакуты; смутак; клопат’, ’неспакой, турбота, трывога’ < ранняе прасл. *pekēlь (Міклашыч, 234).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страві́ць ​1, страўлю, стравіш, стравіць; зак., што.

1. Зрабіць патраву. Стравіць пасевы. □ Міхал Стальмаховіч прыходзіў у тыя дні ў сельсавет да Кастуся і Мікалая скардзіцца, што Мікуць хацеў стравіць яму сенажаць. Чорны.

2. Перавесці, не па-гаспадарску скарміць. — Мае бабы канюшыну за зіму стравілі, зусім мала асталося, — паведаміў Ладымер. Чарнышэвіч. [Дзед:] — Малака не дасць: запусцілася, якое ўжо там малако. Сена страўлю, а хто яго мне верне?.. М. Стральцоў.

страві́ць ​2, страўлю, стравіш, стравіць; зак., што.

Засвоіць у працэсе стрававання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Жэ́ґліць ’паліць’ (шчуч., З нар. сл., 42). В.-луж. žehlic ’прасаваць’, ’мігцець’, žehlić so ’тлець’, чэш. žehliti ’прасаваць’, разм. ’скардзіцца’, славац. zehliť ’прасаваць’. Улічваючы выбухны характар ґ і геаграфію, відаць, з польск., дзе зафіксавана żeglić ’слаба паліцца, тлець’. Паходжанне слова звязана з жэгаць, жыгаць, жгаць (гл.), прычым, калі дапускаць рэдуплікацыю, магчыма гаварыць і аб варыянтнасці l‑r (параўн. серб.-харв. жа̏грити ’паліць’, рус. дыял. жа́грить ’моцна паліць печ’), падобнай да вар’іравання жураць — жуляць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перая́да ’прыкры, надаедлівы чалавек’ (Сцяшк. Сл.), перэе́да ’нерваванне; той, хто нервуе, раздражняе’, перэеда́цца ’нервавацца, раздражняць адзін аднаго’ (ТС). Да пера- (гл.) і ⁺ядзіць < прасл. *editi (sę), параўн. рус. пск., цвяр. перее́дки ’злосная сварка’, польск. jadzić się, jedzić się ’злавацца’, чэш. jedit ’тс’, ст.-чэш. jěditi ’раздражняць’, славен. jezíti, jáditі ’злаваць’, серб.-харв. је́дити ’тс’, ја̏дити ’скардзіцца; прыносіць пакуты’ (Трубачоў, Эт. сл., 6, 40). Тураўскае перэе́да ’абжора’ (ТС) да пера- і е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хны́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Жаласна плакаць, утвараючы адрывістыя насавыя гукі. Леначка крывіла губкі, хныкала, але зноў цэлілася на калені. Дуброўскі. Аднаму хлапчуку, які адарваў адзінае вуха ў плюшавага мядзведзя, [Яўсейчык] паспеў ужо даць кухталя, і малы паціху хныкаў у кутку. Даніленка.

2. перан. Скардзіцца на што‑н.; наракаць. Уладзік, даведаўшыся, што без яго вырашана, каму ісці заўтра ў лес, пачынаў хныкаць: — Усё мне ды мне пасвіць... С. Александровіч. [Чыжык:] — Вось што, Лёнька! Ты вельмі не хныкай. Як-небудзь пражывеш. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

utyskiwać

незак. кніжн. na kogo/co наракаць, скардзіцца на каго/што;

utyskiwać na swoje zdrowie — наракаць на сваё здароўе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)