святлофізіяло́гія, ‑і, ж.

Галіна фізіялогіі раслін, якая вывучае дзеянне натуральнага і штучнага святла на розныя фізіялагічныя працэсы (рост, фотасінтэз раслін і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сонцаваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Разм. Народная назва сонцастаяння. Адсюль пачаўся вялікі сонцаварот: ноч пайшла на спад, а дзень у рост. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

умало́тны, ‑ая, ‑ае.

Які дае добры ўмалот. Жыта вырасла ў рост чалавека. Колас буйны, умалотны. Гроднеў. Стаіць .. [пшаніца], як сцяна, — каласістая, умалотная. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РЭКРЫШТАЛІЗА́ЦЫЯ,

утварэнне і рост (або толькі рост) адных крышт. зярнят полікрышталя за кошт іншых (структурна менш дасканалых) той жа фазы. Скорасць Р. экспаненцыяльна нарастае з павышэннем т-ры і ў значнай ступені залежыць ад хім. і фазавага саставу матэрыялу. Асабліва інтэнсіўна Р. праходзіць у пластычна дэфармаваных матэрыялах (гл. Дэфармацыя). Прыводзіць да ліквідацыі структурных дэфектаў, змяняе памеры і арыентацыю зярнят, а часам і тэкстуру.

т. 13, с. 571

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

prime​3 [praɪm] v. інструктава́ць; за́гадзя забяспе́чваць зве́сткамі

♦ prime the pump стымулява́ць рост эканамі́чнай акты́ўнасці

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ніжэ́йшы (выш. ст. ад нізкі) níedriger; kléiner (пра рост); tíefer (глыбейшы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

lébensgroß a ва ўвесь рост, у натура́льную велічыню́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

full-size [ˌfʊlˈsaɪz] adj. нарма́льнага паме́ру;

a full-size model мадэ́ль у натура́льную велічыню́, на по́ўны рост

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

каржакаве́ць, ‑ее; незак.

Расці каржакаватым, з нізкім сукаватым ствалом (пра дрэва). Многа дрэў чахне на балоце, не ідуць у рост, а ліпяць, каржакавеюць. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

моцнагало́сы, ‑ая, ‑ае.

Які мае моцны голас. Высокі, шыракагруды, моцнагалосы стаяў .. [Маякоўскі] побач з трыбунай перад вялікай перапоўненай залай ва ўвесь свой велічэзны рост. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)